Каверын задумаўся, чаму б Ціханоўскай не раздзецца, каб прыцягнуць увагу да Беларусі. У шоку былі ўсе
Уразілася і сама Ціханоўская, і Ментусава.

«Чаму для прыцягвання ўвагі да нашага беларускага пытання, праблемы беларускіх палітвязняў, праблемы дыктатуры ў краіне, каб Святлана зрабіла адкрытую фотасесію. Ну не ўсё каб там… Усе ў свеце буду гаварыць пра гэта. Так, бо праблемы ў нас, куча праблем у нас, а не хочаце нам дапамагаць», — прапанаваў Канстанцін Каверын у праграме «Обычный вечер».
«Ты прапануеш Святлане Ціханоўскай зрабіць эратычную фотасесію для прыцягнення ўвагі да праблемы палітвязняў у Беларусі? Можа, я не пачула?» — перапытала Марына Ментусава.
«Ну гэта дзіўная прапанова. Магчыма ўсё, [але] пытанне навошта? Каб свет бачыў нашу Беларусь праз гэтую прызму?», — адказала шакаваная Святлана Ціханоўская.
«Ну гэта прыцягне ўвагу», — дадаў Каверын.
Каментары