Грамадства44

Школе ў Навагрудку прысвоілі імя Язэпа Драздовіча

Сярэдняй школе № 7 у Навагрудку прысвоілі імя вядомага беларускага мастака Язэпа Драздовіча. Урачыстае мерапрыемства з гэтай нагоды адбылося 17 верасня, піша мясцовая раёнка «Новае жыццё».

Алена Казак на фоне партрэта Язэпа Драздовіча. Фота: «Новае жыццё»

Як расказала дырэктарка школы Алена Казак, дамагчыся прысваення навучальнай установе імя мастака было няпроста. Паколькі ў Язэпа Драздовіча не было дзяцей, знайсці яго нашчадкаў аказалася складана, а без іх згоды прысвойваць імёны аб'ектам нібыта нельга.

Супрацоўнікі Мастацка-этнаграфічнага музея імя Драздовіча ў Шаркаўшчынскім раёне дапамаглі высветліць, што ў мастака ёсць далёкі сваяк, які працуе ў Глыбоцкім лясніцтве. Дырэктарка знайшла яго і атрымала згоду на тое, каб школе прысвоілі імя Драздовіча.

Язэп Драздовіч (1888-1954) быў мастаком, этнографам і пісьменнікам. Ён нарадзіўся ў вёсцы Пунькі цяперашняга Глыбоцкага раёна, вучыўся ў Віленскай рысавальнай школе, шмат падарожнічаў па Беларусі, замалёўваў архітэктуру, побыт і краявіды.

У 1927—1929 гадах Язэп Драздовіч выкладаў маляванне ў Навагрудскай беларускай гімназіі. Акрамя таго, ён стварыў цыкл работ, прысвечаных Навагрудчыне.

Асаблівае месца ў яго творчай спадчыне займаюць фантастычныя карціны, прысвечаныя космасу і планетам. 

Каментары4

  • Аналитик
    20.09.2026
    Я сначала хотел сказать, какая директор молодец, что добилась переименования школы. Но это какая-то туфта про дальнего родственника. Это не авторские права, ничего не должно мешать присвоению имени. Никого не надо спрашивать разрешения. Коммунисты не спрашивали родственников, просто переименовывали всё подряд в честь своих корешей. Неужели все чиновники Лукашенко должны врать, это требование при приёме на работу, или по контракту так надо?
  • Ёсік
    20.09.2026
    А ці была ў Вільні рысавальная школа? Мо школа маляваньня?
  • Дырэктару дзякуй!
    20.09.2026
    Аналитик, дырэктар як раз маладзец, зрабіла ўсё магчымае. А хто прыдумаў, нібыта без згоды нашчадкаў нельга школы назваць, то гэта яўна не яна прыдумала, а нейкія топ-чыноўнікі.
    А без іх подпісаў дырэктар школы не можа самастойна такія справы зрабіць. Нажаль.

Цяпер чытаюць

Украінцы ўдарылі па Маскве рознымі ракетамі і дронамі7

Украінцы ўдарылі па Маскве рознымі ракетамі і дронамі

Усе навіны →
Усе навіны

З-за памылкі штучнага інтэлекту ЗША ледзь не пачалі ваенную аперацыю супраць кітайскага судна4

У Меліціны Станюты прайшоў дзявочнік у Варшаве14

Трамп заявіў, што ягоны сын верне расійскаму алігарху грошы за вясельныя вечарыны9

22‑гадовы «Сімпсан» з Бабруйска пратрымаўся на вайне супраць Украіны тры месяцы. Але вынік як ва ўсіх4

Ці павінны беларусы несці адказнасць за вайну? Новае апытанне настрояў украінцаў29

ЗША і Данія абвясцілі аб пагадненні па Грэнландыі7

35 гадоў таму бел-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня» сталі дзяржаўнымі сімваламі27

Костку маладога маманта знайшлі ў Мікашэвічах3

Ціханоўская шчыра расказала пра хваробу сына і нябачную працу жанчын. «Дзесяць гадоў свайго жыцця я прысвяціла яму і яго рэабілітацыі»18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украінцы ўдарылі па Маскве рознымі ракетамі і дронамі7

Украінцы ўдарылі па Маскве рознымі ракетамі і дронамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць