Культура11

Што пакажуць у Купалаўскім тэатры ў новым сезоне?

Сярод прэм'ер — «Сэрца на далоні» і «Прынцэса тусоўкі».

Фота: «Мінск-Навіны»

Мастацкі кіраўнік Купалаўскага тэатра Дзмітрый Акімаў расказаў «Мінск-Навінам», што чакаць на сцэне ў новым сезоне.

У планах падрыхтоўка васьмі пастановак.

У гонар юбілею Івана Шамякіна паставяць яго раман «Сэрца на далоні». Прэм'ера 7—8 кастрычніка.

Рэжысёр Ілья Крук разам з Вікторыяй Клеўка выпусцяць спектакль па яе новым рамане «Мая першая Ева».

Для падлеткавай аўдыторыі ў снежні плануецца прэм'ера па рамане Яўгена Хвалея «Прынцэса тусоўкі». А для самых маленькіх гледачоў і іх бацькоў рыхтуецца спектакль пад рабочай назвай «Завіруха», які будзе ўключаць у сябе чатыры казкі беларускага фальклору.

27 сакавіка 2027 года да Дня тэатра адбудзецца прэм'ера па п'есе Мальера ў перакладзе беларускага класіка.

«У бліжэйшы час плануем запусціць праект, прымеркаваны да юбілею Янкі Купалы, які чакае нас у наступным годзе. Хутка аб'явім конкурс-лабараторыю па напісанні п'ес пра біяграфію класіка. Ён будзе праводзіцца сумесна з Дзяржаўным літаратурным музеем Янкі Купалы і Цэнтрам беларускай драматургіі. Гэта можа быць і мастацкі погляд на біяграфію аўтара, і дакументальны, можа прысутнічаць элемент баёпіка або фанфіка, усё што заўгодна. Некалькі п'ес атрымаюць прызы, а Гран-пры — гэта пастаноўка спектакля да юбілею аўтара», — расказаў Акімаў.

Нядаўна прайшоў творчы праект «Купала. Лабараторыя». Па выніках было прынята рашэнне паставіць на малой сцэне эскіз Андрэя Шляпіна па п'есе «Мудрамер».

Каментары1

  • Filipp
    19.09.2026
    "У гонар юбілею Івана Шамякіна паставяць яго раман «Сэрца на далоні». Прэм'ера 7—8 кастрычніка."©
    Было б не блага схадзіць і ацаніць.

Цяпер чытаюць

Ноччу беларусы стаялі ў чэргах, каб набыць у А1 тэхніку з вялікай зніжкай. Цяпер ёй завалены «Куфар»14

Ноччу беларусы стаялі ў чэргах, каб набыць у А1 тэхніку з вялікай зніжкай. Цяпер ёй завалены «Куфар»

Усе навіны →
Усе навіны

96‑гадовы Уорэн Бафет перастае кіраваць кампаніяй Berkshire Hathaway1

«Прыгразіла пайсці да іншага». У МУС расказалі падрабязнасці забойства 43‑гадовай цяжарнай жанчыны хакейным арбітрам24

У Балівіі апісалі новы від дзікага ката. Такога не было больш за 100 гадоў1

Памятаеце хлопца, які зрабіў заўвагу турысту за недакурак у цэнтры Мінска? Цяпер ён сам правёў ноч у аддзяленні міліцыі26

З псіхбальніцы збег былы начальнік Ганцавіцкай міліцыі17

На вайсковыя зборы на Гомельшчыне адпраўлялі з дапамогай алкатэстара4

Кіраўнік Бундэсвера заклікаў рыхтаваць да абароны ўсё нямецкае грамадства5

Па шэдэўры Караваджа пацяклі струмені вады. Праліўны дождж у Фларэнцыі падмачыў рэпутацыю галерэі Уфіцы

10 вызваленых палітвязняў прыедуць сёння ў Варшаву1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ноччу беларусы стаялі ў чэргах, каб набыць у А1 тэхніку з вялікай зніжкай. Цяпер ёй завалены «Куфар»14

Ноччу беларусы стаялі ў чэргах, каб набыць у А1 тэхніку з вялікай зніжкай. Цяпер ёй завалены «Куфар»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць