Грамадства22

«Вольва», «Таёта», «Мэрсэдэс». Каментар пад паведамленнем пра «патрыятычны аўтапрабег» сабраў рэдкасную колькасць лайкаў

З 7 па 11 верасня ў Беларусі праходзіў рэспубліканскі гісторыка-патрыятычны аўтапрабег «Сімвал адзінства — 2024». Як заяўлялі арганізатары, удзельнікі рухаліся «дарогай памяці — ад рубяжоў 1939 года да адзінай, моцнай Беларусі» па маршруце Мікашэвічы — аграгарадок Ленін — Стоўбцы — Глыбокае — Верхнядзвінск. 

Кароткае відэа пра тое, як калона з 23 аўтамабіляў пад чырвона-зялёнымі сцягамі і ў суправаджэнні спецмашын ДАІ заязджае ў Глыбокае, з’явілася ў сацсетцы Threads на праўладным канале «Глубокое. Без фильтров», які мае ўсяго 25 падпісчыкаў. За кароткі час публікацыя сабрала больш за 125 тысяч праглядаў і сотні каментароў.

Проста каласальную колькасць лайкаў атрымала іранічная заўвага: 

«Вольва, Таёта, Лексус, Мерседэс, Шэўрале, Фольксваген! Ну так, сапраўды вельмі патрыятычна…»

Гледачы масава звяртаюць увагу ўвагу на неадпаведнасць дэклараваных каштоўнасцяў і выбару транспарту:

«Машыны аніяк не для патрыётаў»; «А дзе беларускі аўтапрам? МТЗ?»; «Павінны быць усе Geely!»;«А дзе ж народная джылііі?».

«Адзінства з еўрапейскім аўтапрамам», — кпіць нехта.

«Гультаі, вы б што-небудзь карыснае зрабілі», «За нашы грошы падаткаплацельшчыкаў арганізаваны, вялікі дзякуй» — кпяць гледачы.

«І ўсе ўдзельнікі, напэўна, узялі адпачынкі, каб паўдзельнічаць у такой падзеі. Не можа ж быць так, каб яны ў працоўны час хернёй займаліся…», — іранізуе адзін з чытачоў.

«Хутчэй за ўсё, яны яшчэ і камандзіровачныя атрымаюць…», — адказваюць яму.

Карыстальнікі мяркуюць, што ў калоне едуць «чыноўнікі, менты, работнікі дзяржкантор і іншыя прыкарытнікі», бо, паводле іх меркавання, «ніхто пры здаровым розуме ў такой д’ябальшчыне ўдзельнічаць не будзе».

Звяртаюць увагу беларусы і на аздабленне аўто, выкананае ў парушэнне існуючых правілаў, і на непатрэбнае марнатраўства грошай:

«Нібыта паводле закону РБ нельга ляпіць налепкі на аўтамабіль, бо гэта адцягвае ўвагу кіроўцаў, і за гэта прадугледжана адміністрацыйнае парушэнне з наступным штрафам..?! А як быць з дармаедамі, ці гэта іншае..?!

Пытанне яшчэ ў іншым: хіба пакатушкі па вясковых дарогах папоўняць дзяржаўны бюджэт і зробяць рэспубліку мацнейшай, багацейшай на сусветным узроўні..?!»

Беларусам незразумелы і сэнс мерапрыемства.

«Проста цікава, хто спансуе дадзенае мерапрыемства і сэнс яго? Паказаць, на якіх аўто ездзяць патрыёты?»;

«А навошта вось гэта ўсё? Ствараць людзям перашкоду для праезду па дарогах? Лепш штосьці карыснае зрабілі б, калі такія патрыёты»; «Ёсць пытанне — а навошта наогул арганізоўваць гэтыя аўтапрабегі? Якім чынам гэта паляпшае абстаноўку ў рэгіёне і ў краіне ў цэлым? Навошта выкарыстоўваць дзяржаўныя сімвалы ў такім ключы???»;

«Сімвал адзінства з кім? З чым? У чым сэнс? Што ў гэтым патрыятычнага ці гістарычнага? Гэта выглядае як мінімум вартым жалю».

Некаторыя каментатары паспрабавалі сфармуляваць уласныя адказы на гэтыя пытанні:

«Прабег прыстасаванцаў, каб паказаць адданасць дыктатару»;

«Суправаджэнне ДАІ, куча сем’яў набліжаных, антураж на аўто за кошт бюджэтных сродкаў (народных грошай), ды і самі аўто, не сумняваюся, за гэтыя ж «народныя» грошы, усё гэта ў працоўны час — вось як жывуць «прыкарытнікі».

І ўсё гэта дзеля «прыгожай» карцінкі, каб давесці ўсім «з’ехаўшым» (бо «сваім» і так зразумела) і несяброўскім краінам, як жа любіць беларускі народ Лу. Куча грошай — а выніку «0» (нават, магчыма, «-1»). Багата жывуць барын і баяры».

«А ці размаўляе хоць адзін з гэтых «патрыётаў» на сваёй роднай беларускай мове? Думаю не. За гэта ж грошы не плацяць», — заўважае іншы чалавек.

Некаторым гледачам праезд калоны з сімволікай нагадаў жалобную працэсію.

Пры гэтым сярод сотняў каментароў пад відэа не знайшлося ніводнага водгуку ў падтрымку мерапрыемства.

Каментары2

  • Тайм аут
    17.09.2026
    ..Эээ тоесть надо, что бы были все на Джили, и тогда вопросов к патриотическому пробегу не будет? Ну типо, а как это ещё можно понять? А потом будут говорить что лукашенко самодур всех пересаживает на джили. Взбрендила дичь у деда, а 5000 лайков накрутили лукаботы и китаёзы изображая народное возмущение европейским автопромом. Читается так. То, что эти товарищи не патриоты, это в доказательстве не нуждается. Это очевидно каждый божий день и так. Но если бы они ездили на отечественных машинах, это не сделало бы их патриотами тем более, наоборот.
  • Усіх адстраніць ат должнасці
    17.09.2026
    Табар лукашэнак для вас ўсю ноч коней краў, а вы перасеўшы на гэта заходняе ламачча бессаромна плюнулі ў твар свайму ябацьку.

Цяпер чытаюць

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане4

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане

Усе навіны →
Усе навіны

Былы пасол Расіі атрымаў участак для катэджа ў Драздах. Ён будзе суседам Качанавай2

На беларускія экраны вярнулася інтэлектуальная гульня «Брэйн-рынг»6

Колькі заставалася сядзець палітвязням, вызваленым 16 верасня? Некаторым з іх — яшчэ па восем гадоў

«Па-першае, не Коля, а Мікалай». Ботаў вывелі на абарону Колі-лейтэнанта33

У ЗША з міграцыйнай турмы вызвалілі беларуску, у якой быў рак шчытападобнай залозы

Новы ці ўжываны? Колькі каштуюць Geely і Belgee з прабегам і ці моцна яны страчвалі ў цане5

Статкевіч: Учора было парушана ключавое правіла гандлю25

Трамп падпіша закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі2

Украінскія дроны атакавалі вайсковы аэрадром у Растове-на-Доне і НПЗ у Яраслаўлі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане4

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць