Грамадства

У ЗША з міграцыйнай турмы вызвалілі беларуску, у якой быў рак шчытападобнай залозы

Міграцыйная і мытная служба ЗША вызваліла грамадзянку Беларусі Кацярыну Бартко, якая папрасіла прытулак.

Яна ўтрымлівалася ў цэнтры ў Лівенворце, штат Канзас. Пра гэта паведамляе Reform.news са спасылкай на тэлеканал FOX4.

Кацярына Бартко вызваленая ў сувязі з пагаршэннем стану здароўя. Раней тэлеканал распавядаў пра яе справу.

Паводле яго інфармацыі, Бартко перанесла рак. Ёй зрабілі аперацыю па выдаленні шчытападобнай залозы, і цяпер яна штодня прымае лекі. Яна прыехала ў ЗША ў 2022 годзе па студэнцкай візе і падала заяву на атрыманне прытулку, спасылаючыся на пераслед з боку беларускіх уладаў.

Яна ўтрымлівалася ў цэнтры ICE CoreCivic. На выходных яе стан здароўя настолькі пагоршыўся, што жанчыну давялося шпіталізаваць. Цяпер яна праходзіць лячэнне ў бальніцы Універсітэта Канзаса.

Пасля завяршэння лячэння яна зможа вярнуцца ў Маямі пры ўмове выкарыстання GPS-маніторынгу. Судовае разбіральніцтва па іміграцыйнай справе павінна адбыцца ў канцы месяца.

Гісторыя затрымання Кацярыны нагадвала абсурдны фільм. Усё пачалося 6 мая 2026 года са сваркі на вечарыне. Пара гучна пасварылася ўначы з іншымі гасцямі і сышла, але нехта выклікаў паліцыю.

«У Фларыдзе па такіх выкліках затрыманне аўтаматычнае, да высвятлення абставінаў — такі парадак. Дэтэктыў мне сказаў, што не бачыць складу злачынства і закрые справу. Але ў штаце Фларыда — гэта ледзь не адзіны такі штат у ЗША — штат усё адно можа даць справе ход, калі палічыць патрэбным. Што ён і зрабіў», — расказваў яе хлопец Дзмітрый Шышоў.

Кацярыну ўзялі пад варту, праз нейкі час суд справу закрыў, але Кацярыну не адпусцілі, а перавялі ў іміграцыйную турму толькі на падставе новага жорсткага цыркуляра супраць людзей з пратэрмінаванымі візамі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі22

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Кіраўнік Бундэсвера заклікаў рыхтаваць да абароны ўсё нямецкае грамадства3

Па шэдэўры Караваджа пацяклі струмені вады. Праліўны дождж у Фларэнцыі падмачыў рэпутацыю галерэі Уфіцы

10 вызваленых палітвязняў прыедуць сёння ў Варшаву1

Гурт «На-На» стане хэдлайнерам абласных «Дажынак» у Дзяржынску4

Як сур’ёзнае даследаванне мозгу мушкі ператварылася ў інтэрнэт-мем — мадэль яе мозгу навучылі гуляць у Doom і гандляваць крыптавалютай

Андрэй Аляксандраў: За кратамі я ведаў, што беларуская журналістыка працуе, і таму спакойна збіваў паддоны2

Кушнер Пуціну: Вы нам і год назад казалі, што за пару месяцаў зоймеце Данбас26

Лукашэнка заклікаў саджаць больш бульбы9

Трамп прапануе Пуціну бізнэс-здзелкі з ЗША да завяршэння вайны з Украінай7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі22

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць