Грамадства5353

Армада расійскіх ботаў неадступна ходзіць за Ціханоўскай

Пад любыя пасты Святланы Ціханоўскай ці пра яе ў сацыяльных сетках адразу набягаюць галаслівыя боты. Феерычны перапіс іх адбыўся і пад віншаваннямі Святланы з Днём нараджэння. Мы прааналізавалі, хто гэтыя персанажы. 

Святлана Ціханоўская, 8 жніўня 2026 года. Фота: Наша Ніва

11 верасня Святлана Ціханоўская адзначыла 44‑ы дзень нараджэння. Як і любы сучасны чалавек, яна з гэтай нагоды атрымала віншаванні ў тым ліку праз сацыяльныя сеткі. Аднак не да кожнага чалавека ў такія пасты прыходзіць столькі хейтараў. 

Дзясяткі абразлівых каментароў напісаныя па-руску і па-англійску. Пры гэтым сотні каментароў дзіўна падобныя. Мы паглядзелі, якія ўстаноўкі прасоўваюць гэтыя акаўнты і як ствараецца ўражанне міжнароднай хвалі нянавісці да чалавека, за якога беларусы прагаласавалі ў 2020-м.

Боты маюць устаноўку навязваць вобраз Ціханоўскай як некампетэнтнай, непадрыхтаванай асобы, самазванага лідара. Яе называюць «кухаркай», «самазванкай», «бамжом», «клоунам» і «прэзідэнтам кухні» — і па-англійску «Kitchen President».

Месэджы ботаў перасякаюцца з той ідэяй, якую апошнім часам добразычліўцы настойліва падкідваюць і Сяргею Ціханоўскаму: што сапраўдны лідар быў ён, а Святлана — выпадковая і непрыстасаваная да лідарства асоба.

Звяртае ўвагу і геаграфія «каментатараў». Так, раптам беларускай палітыкай масава цікавяцца акаўнты, нібыта звязаныя з Малдовай і Балгарыяй. А «жыхары» англамоўных краін пішуць на рускай мове.

На вялікай і магутнай пішуць грэкі, каментуюць і грузіны з імёнамі па-руску.

Боты, як заўсёды, лайкаюць суседнія каменты.

Звычайна фэйсбук паказвае допісы абмежаванаму колу людзей. Але пад віншаваннем дарадцы Святланы Ціханоўскай Франака Вячоркі назбіралася больш за 2000 каментароў.

Віншаванне Франака Вячоркі, скрыншот з фэйсбука

Геаграфія «зацікаўленых» тут пашыраецца да Літвы, Латвіі, Канады і ЗША, а сярод каментароў становіцца больш англійскай.

Але змест той самы на ўсіх мовах:

 «Хто гэта?», «Несапраўдны прэзідэнт», «Ты што, абкураны?», «Прэзідэнт чаго?», «Прэзідэнт кухні».

Пра тое, што запісы пакідаюць не сапраўдныя карыстальнікі сведчыць аналіз іх профіляў. Большасць старонак такіх «карыстальнікаў» не мае здымкаў або гэтыя здымкі настолькі агульныя, што цяжка гарантаваць іх сапраўднасць. Большасць акаўнтаў маюць мінімум сяброў, мінімум або нуль запісаў у сваіх адкрытых профілях. Пры гэтым яны знаходзяць пасты з віншаваннямі Ціханоўскай і пакідаюць пад імі аднатыпныя каментары.

Набор установак:

«А дзе Сярожа!?», «Такога цуду ў гісторыі, напэўна, яшчэ не было — каб чалавека, які жыве за межамі краіны, называлі прэзідэнтам гэтай краіны. Гэта называецца трызненнем сівой кабылы», «Дык пяцігадовы тэрмін пасля тых выбараў ужо даўно скончыўся».

Сярод каментатараў абавязкова ёсць і «простыя ўкраінкі» з закрытым профілем, якія асуджаюць вайну, «развязаную англа-амерык. рукамі».

Тое самае назіраецца і ў тыктоку, і ў інстаграме, і ў ютубе. Для атак на Ціханоўскую недастаткова акаўнтаў, якія выдаюць сябе за звычайных беларусаў. «Геаграфія» ўсюды значна шырэйшая.

Ціханоўская яшчэ ў пачатку лютага пераехала з Вільні ў Варшаву, аднак каментатары па-ранейшаму «прывязваюць» яе да Літвы.

Адзін называе яе «прэзідэнтам Літвы», другі — «прэзідэнтам аб’яднаных кухняў, прызнаным бананавай дзяржавай Літвой».

Выглядае так, нібы набор установак не абнаўлялі з тых часоў, калі Ціханоўская працавала ў Вільні.

У некаторых выканаўцаў Літва ператвараецца ў Латвію. Характэрна, што Беларусь пры гэтым называюць расійскім варыянтам «Белоруссия».

Наўрад ці мінская прапаганда мае сваю настолькі разгалінаваную міжнародную сетку ботаў. Значна больш імаверна, што для кампаніі задзейнічаныя расійскія ботафермы. Яны выкарыстоўваюць свой поўны набор акаўнтаў — ад «літоўцаў» і «малдаванаў» да «амерыканцаў» і «канадцаў».

Мяркуючы па рэсурсах, якія трацяцца на дыскрэдытацыю Святланы Ціханоўскай і яе атачэння, яна па-ранейшаму разглядаецца Масквой і Мінскам як пагроза легітымнасці Аляксандра Лукашэнкі і сур'ёзны праціўнік. 

Каментары53

  • FF
    14.09.2026
    Ну, вядома, гэта ж толькі боты супраць нашай усенароднаабранай. А 97% сапраўдных людзей яе падтрымліваюць!
  • Улад
    14.09.2026
    Думаю, Сяргей Ціханоўскі добра разумее, што яго правакуюць мярзотнікі (па загадзе спецслужбаў Лу і Пу). І ён не клюне на іх правакацыі.
  • Нарэшце!
    14.09.2026
    НН адкрыла для сябе існаванне расейскіх троль-фабрык

Цяпер чытаюць

Дзе цяпер Кірыл Слука? Яго песню «И назвал тебя любимой, любимая — Бе-ло-руууссия» ведалі ўсе17

Дзе цяпер Кірыл Слука? Яго песню «И назвал тебя любимой, любимая — Бе-ло-руууссия» ведалі ўсе

Усе навіны →
Усе навіны

«Сказалі, што і трубку дамафонную забяруць». У беларуса, які з'ехаў у Польшчу, цяпер забіраюць маёмасць

Трамп забараніў будучым прэзідэнтам ЗША перабудоўваць Авальны кабінет, які ён адрамантаваў4

У Даўгаўпілсе затрымалі беларускага машыніста і яго памочніка, якія на хаду выкідвалі цыгарэты з цягніка11

Кальцавую лінію метро хутка пачнуць будаваць. Першы ўчастак звяжа «Парк Дружбы народаў» з Вяснянкай1

Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра28

Эдуарда Бабарыку не пераводзілі на турэмны рэжым, ён застаецца ў калоніі ў Горках

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца9

Народны артыст Анатоль Ярмоленка стаў бізнэс-партнёрам кашалька Лукашэнкі4

Прадаецца былая рэзідэнцыя Лукашэнкі пад Віцебскам2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе цяпер Кірыл Слука? Яго песню «И назвал тебя любимой, любимая — Бе-ло-руууссия» ведалі ўсе17

Дзе цяпер Кірыл Слука? Яго песню «И назвал тебя любимой, любимая — Бе-ло-руууссия» ведалі ўсе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць