Грамадства3939

«От этой куклы лишь несчастья». Як інтэрнэт-тролі працуюць над расколам руху за вызваленне Беларусі

Лукашэнкаўскія і расійскія спецслужбы імкнуцца раз’яднаць беларускія дэмакратычныя сілы і грамадзянскую супольнасць, выкарыстоўваючы як ботаў, так і сваіх агентаў у апазіцыйных асяродках, а таксама маніпулюючы людзьмі. Галоўным аб’ектам атак застаецца Святлана Ціханоўская. Знішчы постаць адзінага лідара — і апазіцыя вернецца ў атамізаваны стан, у якім яна была да 2020 года. «Наша Ніва» прасачыла, як метадычкі троляў змяняюцца разам з тэмнікамі рэсурсаў тыпу «Жоўтых зліваў».

Ціханоўская — гэта публічная персона, і крытыкаваць яе — абсалютна нармальна, як і любых іншых палітыкаў і грамадскіх дзеячаў.

За час няпэўнасці і рэпрэсій пасля апошніх выбараў многія адчуваюць стомленасць, крыўду, незадаволенасць працай дэмсілаў. 

Варта адрозніваць лукашэнкаўскіх троляў ад крытыкаў Ціханоўскай з нацыянальна-кансерватыўнага сектара ці з груповак яе палітычных канкурэнтаў, у якіх сваё бачанне сітуацыі і перспектыў.

Але мы заўважылі, што ў сацыяльных сетках і на форумах ёсць людзі — дакладней, нікі — якія набягаюць у абмеркаванні выключна ў трэды і артыкулы пэўнай тэматыкі. І адсачылі выразныя супадзенні рыторыкі і нават лексікі троляў. Выразы, якія выкарыстоўваюць тролі, пачаткова ці паралельна з'яўляюцца на лукашысцкіх каналах тыпу «Жоўтых зліваў».

Выглядае, што агентура спецслужбаў мімікруе пад нацыяналістаў. У той жа час падрыўныя наратывы спрацоўваюць на частку аўдыторыі, на якую скіраваныя, і яна іх падхоплівае. У выніку яны зліваюцца ў адну маніпулятыўную плынь. Лукашысты і Масква спадзяюцца такім чынам з часам павялічваць раскол у апазіцыйных колах.

Вось некаторыя прыёмы і наратывы, якімі карыстаюцца ў дыскрэдытацыі беларускіх дэмакратычных сілаў лукашэнкаўскія спецслужбы — а за імі і людзі, што знаходзяцца пад уплывам лукашэнкаўскай прапаганды. Такія прыёмы выкарыстоўваюцца не толькі супраць Ціханоўскай (яны могуць сустракацца ў адносінах пратэсту і прыхільнікаў перамен агулам), але на яе прыкладзе яны найбольш заўважныя.

«Кагэбэшная шкура. Лубянская агентка»

Мякка кажучы, дзіўна падазраваць у працы на лукашэнкаўскія спецслужбы чалавека, мужа якога асудзілі на 18 гадоў зняволення.

Як і падазраваць у працы на Расію палітыка, якому цалкам давяраюць краіны Захаду і чый офіс базуецца ў Вільні. Тым не менш, гэтыя тэорыі актыўна прасоўваюцца.

«Катлетніца»

Здавалася б, ужо прайшло больш за два гады з таго моманту, як Ціханоўская прыйшла ў публічную палітыку. І гэта былі вельмі канцэнтраваныя два гады. Але тролі дагэтуль імкнуцца прадставіць яе як недалёкага чалавека, хатнюю гаспадыню і кухарку. Такі кантраст з «моцным гаспадарнікам», спецыялістам па сельскай гаспадарцы і лячэнні кавіду.

Пры гэтым тролі выкарыстоўваюць такія словы, як «катлетніца» і «невероятные», у зняважлівым кантэксце.

Каментары ў падобным духу сустракаюцца і ад кансерватыўна-нацыяналістычнай публікі, сярод якіх шмат крытыкаў Ціханоўскай:

Параўнайце гэта з дыскурсам «Жоўтых зліваў»:

«Ціханоўская — гэта мінулае беларускай палітыкі»

Нечакана, але тыя самыя боты, якія кажуць, што Ціханоўская гэта недасведчаны палітык — літаральна тыя ж нікі, — кажуць, што Ціханоўская гэта мінулае беларускай палітыкі, старая адыграная карта. 

Ад яе патрабуюць сысці ўбок, адмовіцца ад палітычнай дзейнасці, быццам яна камусьці іншаму перашкаджае займацца палітыкай. Быццам бы варта ёй сысці, і тут жа праявіцца і расквітнее палітычны талент іншых лідараў.

Ціханоўскую абвінавачваюць у наяўнасці нейкай манаполіі на палітычную дзейнасць у дэмакратычным лагеры, хаця яна не лідар «правадырскага тыпу», а хутчэй «сімвалічны лідар».

«Аўтапарк, як у Лукі»

Ціснуць на зайздрасць — класічны прыём.

Абвінавачванне, што Ціханоўская займаецца палітычнай дзейнасцю толькі дзеля таго, каб «зарабіць грошы», адно з галоўных у рэпертуары троляў.

«Она же Сьветка, Піліпчук»

Яшчэ адна рэч, якая аб'ядноўвае рэжымных троляў з некаторымі людзьмі з нацыянальна-кансерватыўнага сектара — выкарыстанне дзявочага прозвішча Ціханоўскай (Піліпчук), а таксама імені — у негатыўным кантэксце.

Параўнаўце з тым, што пішуць лукашысцкія каналы:

Тут яны пішуць «Сьветка» з мяккім знакам — гэтыя людзі з расійскім мысленнем лічаць, што беларусы ўспрымаюць класічны правапіс негатыўна, як і яны самі.

«Мудлая»

Асобная лінія — высмейванне манеры маўлення Ціханоўскай.

Выкарыстоўваюцца і антысеміцкія выказванні, праводзяцца канспіралагічныя паралелі паміж дэфектамі маўлення і нацыянальным паходжаннем.

Перакіданне адказнасці на Ціханоўскую ці саміх пратэстоўцаў за рэпрэсіі і гвалт

Адно з галоўных пасланняў лукашыстаў грамадству: не трэба было пратэставаць, не трэба было патрабаваць свабодных выбараў, не трэба было выкрываць некампетэнтнасць лукашысцкай вярхушкі — не было б рэпрэсій.

Тролі паслядоўна даводзяць, што менавіта Ціханоўская (а не лукашэнкаўцы) адказная за рэпрэсіі і гвалт супраць беларусаў.

Таксама на яе імкнуцца скінуць адказнасць за дзеянні Лукашэнкі, якія прывялі да таго, што Беларусь перастала ўспрымацца светам як незалежная дзяржава, а расійскі ўплыў у краіне вырас. 

«Бакі ад'ела»

Акрамя высмейвання дыкцыі і спробаў сыграць на зайздрасці, часта боты пераходзяць на высмейванне знешнасці палітыка. 

Параўнайце з устаноўкамі «Жоўтых зліваў»:

Каментары39

  • ас вета
    21.07.2022
    спасіба,
    апалагеты царквы Святой Светы (сКарочана – СС), за ўключэнне мяне ў зал вашай баявой
    славы. я очынь пальшчына
  • Тадэвуш
    21.07.2022
    Дзякуй за карысны допіс, асабліва ў апошні час актывізавалася гэта праца. І, нажаль, хутка расце колькасць карысных дурняў, якія пачалі змагацца з Офісам замест рэжым (яно і зразумела - гэта прасцей і бяспечней).
  • Ахранеушы
    21.07.2022
    Усе адно яна мне непрыемная. Кропка

Цяпер чытаюць

Новым Папам абвясцілі амерыкана-перуанскага кардынала Роберта Прэво8

Новым Папам абвясцілі амерыкана-перуанскага кардынала Роберта Прэво

Усе навіны →
Усе навіны

ДАІ пачне закрываць аўташколы за дрэнныя вынікі вучняў3

У Варшаўскім універсітэце студэнт-юрыст з сякерай напаў на кампус і адсёк вахцёрцы галаву24

Беларуска працуе ў Дубаі русалкай, каб аддаць доўг 20 тысяч даляраў10

Ацяпленне вяртаецца ў Мінску ў аб'екты сацыяльнай сферы

Чаму жонкі футбольных форвардаў атакавалі адна адну. У Англіі завяршаецца «Справа Вагаты Крысці»

Першая ноч пуцінскага перамір’я прайшла без налётаў беспілотнікаў1

Занядбаны палац Радзівілаў прадаюць у тры тысячы разоў даражэй, чым некалькі гадоў таму6

«Савушкаў прадукт» трапіў пад хвалю крытыкі за паўпустыя ўпакоўкі6

Няма лепшага араматызатару за воцат. Вось як гэта дзейнічае3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Новым Папам абвясцілі амерыкана-перуанскага кардынала Роберта Прэво8

Новым Папам абвясцілі амерыкана-перуанскага кардынала Роберта Прэво

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць