Грамадства2020

«А Света то не рада!». У публікацыі пра Ціханоўскага адправілі мірыяды ботаў і распаўсюдзілі дыпфэйк

Сталі яўнымі ўстаноўкі, якія праводзяць каментатары-боты ў тыктоках, ютубе ды іншых сацсетках пад навінамі пра вызваленне Сяргея Ціханоўскага.

Кадр з дыпфэйкавага відэа ў тэлеграм-канале «Белорусский фронт», звязаным з Мінабароны Беларусі

Вызваленне Сяргея Ціханоўскага беларуская прапаганда падае не толькі як частку вялікай гульні Лукашэнкі з Захадам, але і як стратэгічны ход, накіраваны на падрыў адзінства беларускай апазіцыі.

Характэрнае дыпфэйкавае відэа з'явілася ў тэлеграм-канале «Белорусский фронт», звязаным з Мінабароны Беларусі.

На ім паказаны быццам бы фрагмент ютуб-праграмы «Обычное утро» з кадрамі з прэс-канферэнцыі. Штучны інтэлект ператварае момант размовы Сяргея Ціханоўскага з журналістамі ў бойку з жонкай Святланай.

У гэтым жа ключы працуюць боты ў каментарах пад ролікамі тыктока і навінамі ў ютубе:

«А Ціханоўская не вельмі радая і адчуваецца, разгубленая. Не ў цэнтры ўвагі».

«Не пашанцавала ёй, цяпер яе засунуць далёка і давядзецца ісці працаваць. Яна меней за ўсіх выйграла ад гэтага вызвалення».

«Нешта Света зусім завяла».

«Света ў шоку. Што цяпер рабіць з гэтым прэзідэнтам. Яе звольняць ці на кухню».

«Светка думае: во Лукашэнка западлянку падкінуў! Толькі жыццё пачало наладжвацца!»

«А Светка сядзіць і думае: навошта цябе выпусцілі».

«Ціханоўская захвалявалася, што муж яе адсуне на другі план».

«Яна проста шарахаецца ад яго».

 Як заўсёды цяпер, боты пры гэтым узаемна лайкаюць адны адных.

Іншая група ботаў грае ролю «незадаволенага вызваленнем народу» і праводзіць наратыў, што вызваляць не трэба было, і задаюцца пытаннем, навошта гэта было зроблена. 

«Навошта яго выпусцілі? Патлумачце беларусам»,

«Дарэмна вызвалілі»,

«Аляксандр Лукашэнка, патлумачце ваш учынак, навошта???»,

«Навошта яго выпусцілі»,

«Ранавата вызвалілі»,

«Спадзяюся што наш бацька ведае, што робіць».

Частка ботаў на розныя лады спрабуе запэўніць, што пра Сяргея Ціханоўскага ўжо ніхто не памятае і людзям навіны пра яго нецікавыя:

«Ды ўсім по**й на гэтага далб**ба»,

«Няўжо няма больш важны тэм для абмеркавання?»,

«Хто гэта?». 

Каментары20

  • Проста жыхар
    23.06.2025
    Ну, у адным гэтыя боты маюць рацыю - у прапаганды няма прывабнага для "крэпкіх хазяйсцвеннікаў" адказу на пытанне "навошта яго выпусцілі?" З улікам таго, што расказаў сам Ціханоўскі на прэс-канференцыі, сабакі лукавага сапраўды верылі, што такім чынам могуць раскалоць апазіцыю, бо аб'ектыўна не было неабходнасці выпусцаць Ціханоўскага, каб зрабіць прыемна амерыканскім гасцям. Выглядае, што гэта другая па велічыні памылка сіпатага лукаша, пасля дазволу на выезд Ціханоўскай за мяжу ў 2020-м.
  • Прыкра
    23.06.2025
    Трэба аддаць даніну прапагандыстам. З 2020 зрабілі каласальныя высновы і шпараць якасны кантэнт: не па сутнасці, а па форме. Збеглыя СМІ вельмі ўпалі ў якасці і творчасці, наадварот, што прыкра.
  • ёсць версія
    23.06.2025
    Проста жыхар, гэтыя каменты магла Лахта пісаць. Мясцовым не з рукі абмяркоўваць рашэнні і загады іхняга "бацькі", а вось вовіны маглі атрымаць метадычку намякнуць васалу на няправільнасць вызвалення палітвязняў для гандлю з ЗША.

Цяпер чытаюць

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах48

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах

Усе навіны →
Усе навіны

Міністэрства адукацыі: Міліцэйскае сцвярджэнне пра штрафы за прагулы дзецьмі ўрокаў — поўны фэйк3

Дзяўчына з Казахстана здзівілася, чаму яе трэдсы залятаюць у Беларусі. Разгадка на паверхні3

Пінчук купіў ноўтбук, але карыстацца ім не змог. Узнікла нечаканая праблема2

Вось як штучны інтэлект можа знішчыць чалавецтва16

У Смалявічах будуюць незвычайны шматфункцыянальны комплекс Smala. Мае выглядаць як у Нідэрландах5

Самы атрутны хамяк на Зямлі можа забіць нават слана. У чым таямніца?2

Іспанія будзе раздаваць грамадзянства жыхарам сваёй былой афрыканскай калоніі30

Расіі не ўдалася спроба ўпершыню за 8 гадоў запусціць гіпергукавую ракету «Авангард»2

У гонар Тэйлар Свіфт назвалі новы від аўстралійскіх клапоў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах48

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць