Грамадства22

«Казырамі не раскідваюцца. Бацька перайграў і знішчыў». Як прапаганда патлумачыла вызваленне Ціханоўскага

Вызваленне Сяргея Ціханоўскага, якое адбылося ў сувязі з сустрэчай Аляксандра Лукашэнкі з амерыканскім спецпасланнікам Кітам Келагам сталі падставай для актывізацыі беларускай прапаганды. Трэба было неяк патлумачыць сваёй аўдыторыі, чаму варта было трымаць Ціханоўскага пяць гадоў за кратамі і адначасова чаму яго вызваленне — адзіна правільнае і своечасовае рашэнне.

Скрыншот відэа: pul_1 / Telagram

«Ціханоўскі-гейт»

Вызваленне Ціханоўскага паказваецца як частка вялікай гульні, у якой Лукашэнка выкарыстоўвае палітвязняў у якасці козыраў.

Канал Белтэлерадыёкампаніі News.by піша:

«У Беларусі не прынята раскідвацца козырамі дзеля мясцовай палітычнай драмы — іх берагуць для адпаведнага моманту. І гэты момант наступіў. Ключавое — што гісторыя з «Ціханоўскі-гейт» выкарыстоўвалася змагарамі і іх куратарамі для асабістага піяру і набівання кішэняў грантамі, тады як Беларусь абярнула яе на дабро краіны».

Сяргей Ціханоўскі ў якасці палітвязня, па інтэрпрэтацыі прапагандыстаў, быў выгадны апазіцыі, якая быццам бы выкарыстоўвала яго імя для збору грошай, прыцягнення ўвагі і ўнутраных маніпуляцый. Таму яго вызваленне — гэта, як сцвярджае прапаганда, удар па самім апазіцыйным асяроддзі.

Канал News.by сцвярджае:

«Бацька перайграў і знішчыў. Пяць гадоў усё кодла падофісных змагароў насілася з кейсам «Ціханоўскі» як з сакральным медыйным скарбам.

Менавіта пад Сярожу збіраліся грошы з даверлівых лахоў і сарасанятаў. Менавіта гэтым, яшчэ выразным, тварам гандлявала ўся бчб-супольнасць — дзеля бабла».

Журналістка Гладкая ў сваім стылі ператварае вызваленне палітвязняў у лаканічны пагардлівы каментар:

«Ціханоўскі, Лосік і г.д. Проста выкінем смецце».

Адметна, што яна не мела ніякай інфармацыі пра імёны вызваленых і прачытала навіны ў незалежных СМІ — якія спачатку памылкова дадалі Ігара Лосіка ў спіс вызваленых.

Анархія ў стане ворага

Прапаганда прадракае, што вызваленне Ціханоўскага прывядзе да расколу ў апазіцыі. Ігар Тур перакананы:

«Лукашэнка зноў усіх перайграў. Чакаем, што з усіх бакоў у беглых пачнецца мачылава — муж супраць усіх, усе супраць сямейнай пары за ўладу, што засталася, і гранты. Анархія ў ворага — усё, як мы любім. І актыўна той анархіі садзейнічаем».

Аўтары канала «На Западном фронте» дадаюць драматызму:

«У змагароў выбілі апошнія «козыры». Змагары, мы ж казалі, што сёння для вас пачынаецца новая эра. На шахматнай дошцы папаўненне. Захапляльны экшн-трылер пачаўся, таму запасаемся папкорнам, бо ў найбліжэйшай будучыні нас чакаюць самыя гарачыя і вострасюжэтныя павароты. Бяжыце! У добры шлях, дарагія выпускнікі!»

«У Бацькі яшчэ ёсць козыры»

Прапагандысты пішуць, што вызваленне палітвязняў і сустрэча з амерыканцамі — толькі пачатак вялікай гульні. Лукашэнка, маўляў, не сказаў апошняга слова.

Канал News.by робіць недвухсэнсавы пасыл:

«У Бацькі яшчэ ёсць козыры ў рукаве. Пайшла гульня па-буйному».

Канал «Беларускі сілавік» дадае геапалітычны кантэкст:

«А што, калі цяпер у Еўропу пойдзе беларускі газ і нафта… калі вы разумееце, пра што я».

«Пасля падобных візітаў, як паказвае практыка, варта чакаць актывізацыі дыпламатычных і неафіцыйных кантактаў ЗША не толькі з Мінскам, але і з ключавымі саюзнікамі Беларусі — перадусім, з Расіяй», — прадракае «Беларускі фронт».

Каментары2

  • Кажы праўду
    21.06.2025
    Вельмі рэдкі выпадак, калі з цяжкасцю шукаеш, з чым можна не пагадзіцца з прапагандонамі ў гэтай трасцы. Псеўдадэмакратычныя сілы настолькі зганьбілі сябе, што мусім прызнаць рацыю. Хлусня рана ці позна паварочваецца супраць яе спарадзіўцаў. Так і здарылася з Ціханоўскай і яе атачэнцамі.
  • Вось гэта паварот
    21.06.2025
    Нічога не зразумеў. Яшчэ колькі дзён таму яны пелі песні пра тое, што ў Беларусі няма палітзняволеных. Я тут зрываюць маскі і распісваюцца ў сваёй крыважаднасці. Лукаботы, вы там зламаліся? Што бабкам на лаўках заціраць будзеце, што людзей у закладніках трымаеце?

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Людзі здзіўляюцца таму, што ў вёсках на Браслаўшчыне няма платоў. Чым гэта можна патлумачыць?3

Нябензя назваў расійскі «мемарандум» «найлепшай прапановай» для Кіева

Мілыя ці пачварныя? Чаму лялькі Labubu сталі сусветнай сенсацыяй4

Колькі каштуе хатняя аптэчка ў Беларусі, Літве і Польшчы? Параўналі цэны1

Трамп: Я арганізаваў мірную дамову паміж Конга і Руандай. Але Нобеля мне за гэта не дадуць8

Мёртвым знойдзены ў Варшаве Зміцер Каспяровіч — 43-гадовы былы палітвязень, завербаваны КДБ27

Мінгандлю абурылася завышэннем у 8 разоў цаны на чырвона-зялёныя сцяжкі5

У Іране адбыўся землятрус магнітудай 5,2. Адразу пайшлі чуткі2

«Доўгая дарога па ўсім свеце». Беларуска з адным заплечнікам аб'ездзіла 40 краін2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сяргей Ціханоўскі выйшаў на волю93

Сяргей Ціханоўскі выйшаў на волю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць