Грамадства2626

Статкевіч: Учора было парушана ключавое правіла гандлю

Палітык у сваім тэлеграм-канале пракаментаваў учорашняе вызваленне палітвязняў, калі на свабоду выйшлі 25 чалавек.

«Як і многія беларусы, учора я радаваўся вызваленню чарговай групы палітвязняў і засмучаўся, што замест абяцанай прадстаўніком адміністрацыі ЗША іх вялікай колькасці, на волю выйшлі толькі 25 чалавек.

Шчыра кажучы, чаканы вынік. Бо было парушана ключавое правіла гандлю, якое павінны ведаць не толькі спецыялісты па «здзелках», але і любы звычайны пакупнік.

Калі купляеш нейкі тавар і загадзя пачынаеш публічна выказваць сваю зацікаўленасць у набыцці яго вялікай колькасці, то прадавец аўтаматычна падыме кошт гэтага тавару.

Разумею, што пан Коўл казаў тое, што з нецярпеннем чакалі пачуць ад яго тысячы беларусаў, але, калі маеш справу з прыроджаным (у літаральным сэнсе) гандляром, то варта прагназаваць яго рэакцыю на свае словы.

Але, усё роўна, дзякуй!

Віншую вызваленых ды іх блізкіх! А тым, хто яшчэ ў зняволенні за свае перакананні, зычу цярпення і волі! Трымайцеся, браты і сёстры!», — напісаў Мікалай Статкевіч.

Учора на свабоду выйшлі 25 чалавек. Пры тым што да гэтага выказвалася думка, што можа быць вызвалена сотня ці дзве сотні чалавек.

Так дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка сказаў учора наступнае: «Не тая лічба, якая анансавалася, але, я думаю, гэта яшчэ не канец. Сам Джон Коўл тлумачыў, што ёсць пэўныя ўмовы з боку Менска, каб вызваліць людзей. І найбліжэйшыя дні, тыдні стане ясна больш. Магчыма, гэта звязана з умовамі Лукашэнкі пра разблакаванне фінансавых сродкаў, актываў. Можа быць звязана зь некаторымі санкцыйнымі прадпрыемствамі. Ясна, што Лукашэнка заўжды хоча пакінуць за сабой апошняе слова — памяняць спісы, не даць, што абяцаў». 

Каментары26

  • Хми
    17.09.2026
    Ціск падчас перамоваў спрацаваў...., при всей моей непаваге да цiскуноу, не надо преувеличивать их заслуги. Коул объективно ничего не положил на стол. Снятие санкций на общественный туалет в парке Марата Казея - это, конечно, большая трагедия для Жигаря, но по факту 25 человек вышли - уже счастье в таких условиях.
  • да
    17.09.2026
    Да, белорусский цыган обвёл вокруг пальца американского коммерсанта.....

    [Зрэдагавана]
  • $#
    17.09.2026
    тавар.. здзелка.. як брыдка чуць такія словы ў адносінах да людзей, але раз пайшла такая п'янка, бяру куркулятар і шчытаю..
    вызвалілі 25 у абмен на зняццё санкцый з 2-х прадпрыемстваў? то бок - 12,5 палітвязня за прадпрыемства.. колькі прадпрыемстваў яшчэ пад санкцыямі зша? нібы больш за 100.. 12,5х100+=1250+ палітвязняў можна вызваліць.. а зараз за кратамі нібы каля 900 палітвязняў..
    то бок бацка яшчэ прадзешавіў..

    прабачце, канечне сарказм

Цяпер чытаюць

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

ЦРУ папярэдзіла еўрапейскія ўрады аб магчымай атацы расійскіх дронаў на Іспанію, Францыю або Італію5

«На ракеце». Зяленскі рэзка адказаў расійскім журналістам17

У Беларусі можна цалкам законна прадаваць і купляць кватэры і машыны за даляры. Вось як гэта зрабіць7

«Усе мамкі, не разбіраючыся, супраць». Ціханоўскі падзякаваў мужчынам за непублічную падтрымку95

Пачобут у ЗША сустрэўся з Коўлам ФОТАФАКТ2

Сі Дзіньпін прыбыў у ЗША з трохдзённым візітам, Трамп асабіста сустрэў яго ў аэрапорце5

Навукоўцы знайшлі пах, які прымушае людзей больш траціць у сэканд-хэндах

Навукоўцы высветлілі, дзе на Зямлі найбольшыя шанцы перажыць глабальную катастрофу4

«Ён выбраў мяне сам». У Гомелі 19‑гадовая дзяўчына збірае грошы на ўласнага каня5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць