Грамадства

Памерла Ірэна Барадзюля

Блакадніца, прафесарка Акадэміі імя Шцігліца з Пецярбурга, яна была з сям'і каталікоў з Віцебшчыны, пляменніцай святара-пакутніка Юзафа Барадзюлі.

Ірэна Барадзюля. Фота: sobaka.ru

17 верасня памерла Ірэна Адамаўна Барадзюля (1933—2026) — мастачка, выкладчыца. Людзі, якія яе ведалі, кажуць пра яе: «Фантастычны чалавек».

Яна паходзіла з вялікай каталіцкай сям'і з Полаччыны. Яе бацька быў доктарам, маці — настаўніцай. Яе родны дзядзька, Юзаф Барадзюля — ксёндз, які правёў 25 гадоў у савецкіх лагерах і высылках. Руіны храма, дзе ён служыў, яшчэ захаваліся ў Лепельскім раёне.

Ірэна Барадзюля была ганаровай прафесаркай кафедраў жывапісу Санкт-Пецярбургскай мастацка-прамысловай акадэміі імя А. Л. Шцігліца. Працы ў акадэміі яна прысвяціла больш за 60 гадоў, выкладала амаль да самай смерці. Яна распрацавала навукова-практычны курс па колеразнаўстве.

У маленстве Ірэна Барадзюля перажыла ўсю блакаду ў родным горадзе, не выязджаючы ў эвакуацыю. Менавіта тады, нягледзячы на холад і голад, пачала рабіць свае першыя малюнкі замерзлымі фарбамі.

Яе ўспаміны пра блакаду страшныя.

«Наш кот першы атрымаў дыстрафію і знік, — расказвала яна. — А на наступны дзень нам далі костачкі і сказалі, што гэта зайчык, але мы, вядома, ведалі, што гэта наш Марсік. Мы з'елі свайго ката Марсіка».

«Тыя людзі, якія прайшлі праз гэтую жорсткую вайну, — гэта зусім іншыя людзі, — казала Ірэна Барадзюля. — Дзеці ў блакаду былі ўжо не дзецьмі, яны былі мудрэйшыя за дарослых. Усё можна адняць у цябе, але адзінае, што ў цябе ніколі не аднімуць, — гэта фармаванне прасторы ўнутры сябе. Ты гэтым светам захапляешся, гэтым сонцам і гэтым захадам, ты часцінка яго, і гэтая часцінка, яна не проста так, яна мусіць нешта пакінуць у гэтым свеце. А што можна пакінуць? Тое, што ты зрабіў, тое, што ты раздаў людзям, і тое, што пасля цябе застаецца».

Каментары

Цяпер чытаюць

Невядомы адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум пяць чалавек загінулі30

Невядомы адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум пяць чалавек загінулі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэзідэнт Парагвая змешчаны пад хатні арышт пасля краху банка Ueno

Птушкі таксама пакутуюць ад джэтлагу і пасля доўгіх пералётаў збіваюцца з курсу1

Вам у дзяцінстве паставілі алергію на арахіс? Магчыма, яе ўжо няма2

Гулец моладзевай зборнай Беларусі па хакеі прадэманстраваў свае лінгвістычныя здольнасці. Ён ведае пяць моў ВІДЭА8

Кая Калас: Мірнае пагадненне па Украіне немагчымае без удзелу Еўрасаюза5

McLaren, Maserati і не толькі. На адной паркоўцы ў Мінску заўважылі вельмі дарагія аўто6

У Воранаўскім раёне вясковец сустрэў у сваім хляве барсука. Усё скончылася судом2

Улады Германіі заявілі пра «фактычную немагчымасць» правядзення ў сябе чэмпіянату свету па хакеі, калі ў ім будзе ўдзельнічаць Расія7

Зяленскі назваў небяспечнай ідэю Трампа аб стварэнні новай сістэмы бяспекі ў Еўропе

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Невядомы адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум пяць чалавек загінулі30

Невядомы адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум пяць чалавек загінулі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць