Спорт

Памёр былы футбаліст Руслан Лукін

Памёр былы нападаючы мінскага «Дынама» і футбольны трэнер Руслан Лукін. Пра гэта паведаміла прэс-служба футбольнага клуба «Вілія» з Вілейкі. Яму было ўсяго 54 гады.

Руслан Лукін. Фота: ФК «Вілія»

Руслан Лукін нарадзіўся і вырас у сталіцы Азербайджана Баку, з дзяцінства падаючы вялікія надзеі. Ён выступаў за юнацкую, юніёрскую і моладзевую зборныя СССР, у складзе юнацкай каманды да 18 гадоў у 1990 годзе стаў чэмпіёнам Еўропы. У 1992‑1993 гадах згуляў тры матчы і за зборную незалежнага Азербайджана, забіўшы два галы.

У пачатку 1990‑х гадоў Лукін гуляў за мінскае «Дынама». Акрамя таго, ён выступаў за «Маладзечна», азербайджанскі «Нефтчы», салігорскі «Шахцёр», ізраільскі «Хапаэль» з Беэр-Шэвы і іншыя клубы.

Пасля завяршэння кар'еры футбаліста Лукін працаваў трэнерам. Ён узначальваў «Маладзечна», няcвіжскі «Верас», «Асіповічы» і шэраг іншых беларускіх футбольных клубаў.

У футбольным клубе «Вілія» Лукін працаваў старшым трэнерам у 2024—2025 гадах. У клубе адзначылі, што ён перадаваў камандзе не толькі свой вопыт, але і душу, і выказалі спачуванні яго родным і блізкім.

Каментары

Цяпер чытаюць

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў6

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус пасадзіў занадта шмат бульбы. Каб яна не прапала, давялося кідаць кліч у сацсетках3

Ускрыццё пацвердзіла, што актрыса Хейдэн Панецьер памерла ад перадазіроўкі наркотыкаў2

Ва Украіне мабілізавалі хасіда, які прыехаў з Ізраіля ва Умань на святкаванне яўрэйскага Новага года8

ЗША афіцыйна запрасілі Пуціна прыехаць на саміт G20 у Маямі10

У Шатландыі сям'я знайшла сваю котку праз шэсць гадоў пасля таго, як яна згубілася1

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе23

Упаў з лесвіцы і разбіўся насмерць расійскі тэлевядучы Сяргей Саседаў29

«Настойліва рэкамендавалі» не хаваць яе на радзіме». Муж Святланы Курс расказаў новыя падрабязнасці пра яе пахаванне 8

Вялікабрытанія пераглядзіць пагадненне з Маўрыкіем аб перадачы архіпелага Чагас3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў6

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць