65‑гадовы творца актыўна ўдзельнічаў у падзеях 2020 года і зазнаў пераслед.

У суботу 19 верасня пайшоў з жыцця беларускі літаратар і бард Анатоль Кудласевіч. Два тыдні таму яму споўнілася 65 гадоў.
Кудласевіч нарадзіўся ў 1961 годзе ў Столінскім раёне. Па першай адукацыі ветэрынар, пазней ён звязаў жыццё з літаратурай і скончыў Літаратурны інстытут імя Максіма Горкага ў Маскве.
Кудласевіч працаваў на Беларускім тэлебачанні і радыё, займаўся літаратурнымі і культурнымі праграмамі. Ён аўтар некалькіх паэтычных і празаічных кніг, пісаў песні і выступаў як бард. Таксама займаўся складаннем літаратурных анталогій, у тым ліку беларускіх эпітафій і пародый.
У жніўні 2020 года Анатоля Кудласевіча арыштоўвалі на 10 сутак за ўдзел у акцыі пратэсту. У 2021‑м у кватэры літаратара прайшло два ператрусы. Першы звязвалі са справай Аўтуховіча, падчас другога ГУБАЗіК разграміў жытло Кудласевіча.
Каментары