Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп 18 верасня заявіў, што забараняе выданням CNN, MS NOW і Politico доступ да Белага дома. Ён абвінаваціў гэтыя медыя ў распаўсюджванні «фэйкавых навін».

Трамп напісаў у сваёй сацыяльнай сетцы Truth Social, што выданні не павінны мець магчымасці пастаянна публікаваць «выдумкі і хлусню» пры асвятленні дзейнасці прэзідэнта, яго адміністрацыі або ЗША. Ён таксама заявіў, што абмежаванні могуць закрануць і іншыя медыя, але не назваў іх.
Забарона можа пазбавіць журналістаў гэтых выданняў магчымасці наведваць прэс-канферэнцыі і іншыя мерапрыемствы для прэсы ў Авальным кабінеце. Пры гэтым пакуль незразумела, наколькі шырокімі будуць абмежаванні і ці змогуць журналісты надалей суправаджаць урадавыя рэйсы на борце Air Force One.
Медыя заявілі, што лічаць пастанову Трампа парушэннем сваіх канстытуцыйных правоў. У Politico паабяцалі, што выданне будзе і надалей аб'ектыўна асвятляць падзеі ў Белым доме і абараняць свае правы. Тэлеканал CNN таксама заявіў, што забарона супярэчыць гарантаванай Канстытуцыяй свабодзе прэсы.
Трамп і раней крытыкаваў асобныя медыя і іх матэрыялы за тое, што яны, на яго думку, распаўсюджвалі непраўдзівую інфармацыю пра Белы дом.
У 2025 годзе яго адміністрацыя выключыла Reuters, Associated Press і Bloomberg News з пастаяннага журналісцкага пулу, які асвятляе дзейнасць прэзідэнта, пакінуўшы ім толькі эпізадычны доступ да брыфінгаў. У выпадку з Associated Press судовы працэс працягваецца.
Адначасова Белы дом усё часцей дае доступ да сваіх мерапрыемстваў інтэрнэт-інфлюенсерам, блогерам і падкастарам. Яны нярэдка задаюць Трампу больш добразычлівыя пытанні і пазбягаюць крытычнай манеры. Прывілеі ў доступе таксама атрымліваюць прадстаўнікі медыя правай арыентацыі.
Трамп заявіў, што ягоны сын верне расійскаму алігарху грошы за вясельныя вечарыны
Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі
Трамп прапануе Пуціну бізнэс-здзелкі з ЗША да завяршэння вайны з Украінай
Трамп думае над вывадам з Еўропы 25 тысяч амерыканскіх салдат
Трамп заявіў пра стварэнне амерыканскай вайсковай базы ў Польшчы
Каментары