Надвор'е

На наступным тыдні пачнецца сапраўдная восень

Сіноптык Дзмітрый Рабаў у эфіры тэлеканала АНТ папярэдзіў, што на тыдні з 21 да 27 верасня ў Беларусі пачнецца сапраўдная восень. Надвор’е будзе пераменлівым, з дажджамі, пахмурным небам і парывістым ветрам. Сярэдняя тэмпература ў трэцяй дэкадзе верасня чакаецца крыху ніжэйшай за кліматычную норму. Са слоў Рабава, беларусам спатрэбяцца парасоны і цёплыя рэчы.

Здымак ілюстрацыйны. Фота са старонкі Дзяніса Блішча

У панядзелак, 21 верасня, Беларусь накрыюць атмасферныя франты. На працягу дня будзе воблачна з праясненнямі, амаль па ўсёй краіне пройдуць дажджы. Уначы тэмпература складзе ад +7 да +14 градусаў, днём — ад +12 на паўночным захадзе да +17 на поўдні.

У аўторак, 22 верасня, на тэрыторыю краіны прыйдзе паўднёвы цыклон, цэнтр якога будзе знаходзіцца над цэнтральнымі раёнамі суседняй Расіі. Чакаюцца дажджы, парывісты паўночна-заходні вецер і высокая вільготнасць — да 90%. Ноччу будзе ад +5 да +11 градусаў, днём — ад +10 на Віцебшчыне да +17 на Гомельшчыне.

У сераду, 23 верасня, непагоднае надвор’е захаваецца. Беларусь закране яшчэ адзін паўднёвы цыклон, цэнтр якога перамесціцца на паўднёва-ўсходнюю частку краіны. Будзе пахмурна, пройдуць дажджы, месцамі магчымыя моцныя залевы і навальніцы. Вецер можа ўзмацніцца. Ноччу чакаецца ад +5 да +10 градусаў, днём — ад +10 да +16.

У чацвер, 24 верасня, істотных змен у надвор’і не адбудзецца. Атмасферныя франты прынясуць дажджы і навальніцы амаль на ўсёй тэрыторыі краіны. Ноччу тэмпература будзе ад +4 да +9 градусаў, днём — ад +7 да +12.

У пятніцу, 25 верасня, цяплей не стане. Цэнтр Балтыйскага цыклону размесціцца над Беларуссю, таму захаваецца пахмурнае, дажджлівае і ветранае надвор’е. Ноччу і раніцай узмоцняцца туманы, бачнасць месцамі можа зніжацца да 500 метраў. Ноччу будзе ад +7 да +12 градусаў, удзень — ад +8 на Віцебшчыне да +13 на Брэстчыне і Гродзеншчыне.

Аднак у апошнія вераснёўскія выхадныя надвор’е пачне паляпшацца. Рабаў прагназуе спакойнае, умерана цёплае і па восеньскіх мерках камфортнае надвор’е.

У суботу, 26 верасня, будзе воблачна з праясненнямі, месцамі магчымыя кароткачасовыя дажджы. Ноччу тэмпература складзе ад +5 да +10 градусаў, удзень — ад +9 на захадзе Беларусі да +15 на ўсходзе.

У нядзелю, 27 верасня, захаваецца ўплыў вобласці высокага атмасфернага ціску. Будзе воблачна, месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай зноў магчымы густы туман. Ноччу будзе ад +4 да +9 градусаў, а днём — ад +12 да +17.

Каментары

Цяпер чытаюць

У СІЗА КДБ адшукаўся падпалкоўнік Зара, якога сілавікі лічаць аналітыкам Сахашчыка. Як ён апынуўся ў Беларусі — невядома8

У СІЗА КДБ адшукаўся падпалкоўнік Зара, якога сілавікі лічаць аналітыкам Сахашчыка. Як ён апынуўся ў Беларусі — невядома

Усе навіны →
Усе навіны

У Горацкім раёне ў вёску прыйшлі ваўкі ФОТЫ6

У лукашэнкаўскага «Пула первого» скралі юзернейм тэлеграм-канала. Цяпер там эротыка17

Назвалі 20 найлепшых авіякампаній свету. Еўрапейскіх з іх толькі шэсць1

Эстонія гатовая цалкам закрыць мяжу з Расіяй у выпадку аб'яўлення там мабілізацыі7

У Расіі аб'явілі «замежным агентам» славутага рэжысёра Звягінцава2

У Варшаве сустрэлі 10 палітзняволеных, якія прыехалі з Вільні ФОТЫ і ВІДЭА

«Yes, soon!» Былая палітзняволеная расказала пра словы, з якімі лягчэй выжываць у калоніі5

У Мінску з'явіцца больш дарожных палос, даступных толькі грамадскаму транспарту і электракарам

56‑гадовую чыноўніцу з Бешанковічаў асудзілі адразу па пяці палітычных артыкулах2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У СІЗА КДБ адшукаўся падпалкоўнік Зара, якога сілавікі лічаць аналітыкам Сахашчыка. Як ён апынуўся ў Беларусі — невядома8

У СІЗА КДБ адшукаўся падпалкоўнік Зара, якога сілавікі лічаць аналітыкам Сахашчыка. Як ён апынуўся ў Беларусі — невядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць