Свет77

Эстонія гатовая цалкам закрыць мяжу з Расіяй у выпадку аб'яўлення там мабілізацыі

Эстонія рыхтуецца да магчымасці абвяшчэння ў Расіі новай мабілізацыі і ў выпадку неабходнасці можа цалкам закрыць сухапутную мяжу з Расіяй. Пра гэта заявілі прэм’ер-міністр Эстоніі Крыстэн Міхал і міністр замежных спраў Маргус Цахкна, паведамляе ERR.

На мяжы Эстоніі з Расіяй. Фота ілюстрацыйнае

Па словах Крыстэна Міхала, рашэнні будуць прымацца ў залежнасці ад ацэнкі ўзроўню пагрозы. Ён адзначыў, што памежныя пункты можна закрыць вельмі хутка, як гэта ўжо рабілася ў сітуацыях, калі на мяжы ўзнікалі беспарадкі. Паліцыя і Памежная служба, а таксама Міністэрства ўнутраных спраў Эстоніі гатовыя да такога кроку.

Маргус Цахкна заявіў, што Эстонія не лічыць неабходным даваць міжнародную абарону расіянам, якія могуць уцякаць у Еўропу ад мабілізацыі. Паводле яго слоў, летась краіны Шэнгенскай зоны выдалі расійскім грамадзянам каля 650 тысяч віз, а ў выпадку новай мабілізацыі міграцыйны ціск можа ўзмацніцца.

Пры гэтым Цахкна адзначыў, што Эстонія ўжо абмежавала ўезд для такіх грамадзян. Ён таксама заявіў, што еўрапейскім партнёрам неабходна ўлічваць магчымы рост унутранай напружанасці ў Расіі і яго ўплыў на бяспеку Еўропы.

Міністр падкрэсліў, што самі па сабе ўцёкі з Расіі ў Еўропу ў выпадку мабілізацыі, на думку Эстоніі, не павінны аўтаматычна даваць чалавеку падставы для атрымання міжнароднай абароны.

Раней выданне Bloomberg паведамляла, што магчымасці новай хвалі мабілізацыі ў Расіі асцерагаюцца нават некаторыя чыноўнікі Крамля і супрацоўнікі ваенкаматаў.

Каментары7

  • Окэй
    18.09.2026
    То-бок па іх логікі лепш каб гэтыя іваны ехалі забіваць украінцаў, а можа і на Эўропу збіраліся ісці? Дзіўна канешне, але ім лепш бачна.
  • Поцык
    18.09.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Окэй
    18.09.2026
    Поцык, усё так, але ж ты не чакаеш яго з калахам у акопе, праўда? Але ж не забывайся, што іх там сустракаюць жывыя і нявінныя людзі, якіх ён прыйдзе забіваць.

Цяпер чытаюць

Расіяне сапраўды сталі часцей купляць нерухомасць у Беларусі? Вось што расказваюць рыэлтары18

Расіяне сапраўды сталі часцей купляць нерухомасць у Беларусі? Вось што расказваюць рыэлтары

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус выкладае ў Польшчы робататэхніку і праграмаванне дзецям эмігрантаў

Беларускі музей імя Івана Луцкевіча рыхтуе выставу да 120‑годдзя «Нашай Нівы» і просіць дапамагчы з экспанатамі4

Мінчанка паспрабавала знайсці «тату на гадзіну» для сына праз сацсеткі10

Класкоўскі: Калі калій пойдзе праз Клайпеду, гэта знізіць залежнасць Беларусі ад Расіі30

Ціханоўская пабачылася ў Нью-Ёрку з «дзіцём Беларусі» Кіану Рыўзам26

РІА Навіны выдаліла тэкст пра вайну з Літвой. Бо «не адпавядае дзяржаўнай палітыцы»3

Цэны на нафту і газ зноў на піку: як канфлікт на Блізкім Усходзе гуляе на руку Маскве і што ад гэтага Беларусі4

РІА Навіны апублікавала калонку, што Расію чакае яшчэ адна «СВА» — з Літвой. А пасля выдаліла з пазнакай «Не адпавядае дзяржаўнай палітыцы»47

Рэнтген-лабарантку з 38‑гадовым медыцынскім стажам адправілі ў калонію за палітыку14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіяне сапраўды сталі часцей купляць нерухомасць у Беларусі? Вось што расказваюць рыэлтары18

Расіяне сапраўды сталі часцей купляць нерухомасць у Беларусі? Вось што расказваюць рыэлтары

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць