«Усіх праверым. Аж да мабілізацыі». Лукашэнка загадаў працягнуць праверкі гатоўнасці ў войсках
«Я ўжо казаў па-народнаму: армію трэба страсянуць».

Аляксандр Лукашэнка пацвердзіў планы працягнуць праверкі гатоўнасці ў войсках. Пра гэта ён заявіў журналістам на агульнавайсковым палігоне Абуз-Лясноўскі, піша БелТА.
Было зададзена пытанне, ці стаіць задача праверыць увесь сілавы блок з улікам праведзенай у пачатку года маштабнай праверкі Узброеных сіл, а цяпер — унутраных войскаў МУС.
«Я ўжо казаў па-народнаму: армію трэба страсянуць, прыйшоў час. Усю армію. Усіх праверым. Аж да мабілізацыі», — сказаў ён.
Аляксандр Лукашэнка прывёў прыклад, што цяпер па яго даручэнні правяраюць артылерыйскую брыгаду, а да гэтага правяраліся танкавыя і мотастралковыя падраздзяленні.
«Робім усё, як будзе на вайне», — сказаў Лукашэнка.
«Рыхтуемся да вайны, каб яе не было», — дадаў ён.
Каментары