Грамадства77

Супрацоўніка «Беларуснафты» з Рэчыцы адправілі за краты за «садзейнічанне экстрэмізму»

Дзмітрый Дзік падпрацоўваў таксама грузаперавозчыкам.

Дзмітрый Дзік. Фота з ягонага Вайбера

Дзмітрыю Дзіку 49 гадоў, ён з Рэчыцы. Мужчына скончыў мясцовую школу № 6, а пасля службы ў арміі атрымаў адукацыю ў Драгобыцкім нафтавым тэхнікуме. Дзмітрый працаваў у дзяржаўнай кампаніі «Беларуснафта», а таксама падпрацоўваў грузаперавозчыкам.

Нядаўна Гомельскі абласны суд вынес яму прысуд паводле частак 1 і 2 артыкула 361‑4 Крымінальнага кодэкса — «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці». Дэталі крымінальнай справы пакуль невядомыя.

Мужчыну прысудзілі калонію ці хімію з накіраваннем.

Масавыя палітычныя рэпрэсіі ў краіне пачаліся пасля 2020 года. Тады Аляксандр Лукашэнка прайграў Святлане Ціханоўскай, але не аддаў ёй улады, а змусіў яе выехаць за мяжу. Адбыліся масавыя народныя пратэсты супраць дыктатуры і фальсіфікацыі выбараў. На гэта ўлады адказалі рэпрэсіямі.

Паводле падлікаў аб'яднання сілавікоў «Белпол» і праваабаронцаў, вядомыя імёны як мінімум 10050 чалавек, якія падпалі пад палітычна матываваныя крымінальныя справы. Усяго тыя ці іншыя палітычныя рэпрэсіі (крыміналкі, адміністратыўкі, звальненні, ператрусы, вымушаная эміграцыя) закранулі сотні тысяч беларусаў. 

«Экстрэмізмам» улады Беларусі лічаць патрабаванне правесці свабодныя выбары з празрыстым падлікам галасоў, а таксама практычна ўсялякую крытыку ўладаў, прарасійскіх гістарычных наратываў, праявы салідарнасці з Украінай, антываенныя выступы. 

Шматлікія крымінальныя справы апошняга часу па артыкуле аб «садзейнічанні экстрэмізму» былі звязаныя са «справай Гаюна».

«Беларускі Гаюн» — маніторынгавы OSINT-праект, які быў створаны ў 2022 годзе, калі Расія праз Беларусь напала на Украіну. Праект адсочваў ваенную актыўнасць расійскіх і беларускіх войскаў, абапіраючыся на інфармацыю ад беларусаў. Каардынавала яго дзейнасць група актывістаў на чале з Антонам Матолькам.

«Справа Гаюна» пачалася пасля таго, як сілавікі затрымалі актывістку, якая некалькі гадоў жыла ў Беларусі ў падполлі. У яе мабільніку знайшлі спасылку на далучэнне ў бот Гаюна, якую ёй дасылалі ў самым пачатку існавання праекта. Фатальная памылка была ў тым, што спасылка была бестэрміновая. А таму сілавікі змаглі падключыцца да бота і выпампаваць адтуль усю інфармацыю. Яны атрымалі паведамленні акаўнтаў, якія пісалі ў бот, а таксама іхнія ID і імёны карыстальнікаў.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары7

  • Дадатак
    26.09.2026
    У 2025 годзе скончыўся тэрмін паўнамоцтваў не правёўшай інаўгурацыю Прэзідэнт-электкі Беларусі, але ўладу яна не аддала. З дапамогай, у тым ліку, подпісу агенткі КДБ Анжалікі Мельнікавай Святлана Ціханоўскай была прызначаная на неабмежаваны тэрмін кіравання краінай. Гэта выклікала масавае абурэнне народу, які прадэманстраваў гэта ігнараваннем закліку спадарыні Ціханоўскай галасаваць на выбарах у Каардынацыйную раду (з міл'ёнаў беларусаў за мяжой прагаласавалі толькі 4000 тысячы), шматлікімі плакатамі і выкрыкамі на акцыях кшталту "Сама сыйдзеш?", а таксама дыстанцыяваннем ад сумнеўнасці працэсаў нават Першага Джэнтэльмэна Беларусі Сяргея Ціханоўскага. Прэзідэнт Трамп і спецпасланнік Джон Коўл вызналі ж Прэзідэнтам Беларусі Аляксандра Лукашэнку. У сваю чаргу эксперты Нашай нівы не прызналі ані Аляксандра Лукашэнку, ані Дональда Трампа.
    Хто зараз кіруе краінай, дагэтуль невядома.
  • Нафталiнавая агентура
    26.09.2026
    Нiчога, потым абмяняюць з коулам трампам на адмену санкцый з сямейкi. Пазьняк павiтае.
  • Аналитик
    26.09.2026
    Дадатак, вы отвлекаете внимание от главной проблемы - Луки и его диктатуры

Цяпер чытаюць

Сталініста-ябацьку з Гомеля затрымалі пасля таго, як ён запрасіў Лукашэнку на гвалтоўнае закрыццё свайго трэцяга кафэ19

Сталініста-ябацьку з Гомеля затрымалі пасля таго, як ён запрасіў Лукашэнку на гвалтоўнае закрыццё свайго трэцяга кафэ

Усе навіны →
Усе навіны

Емен абвясціў маштабную вайну хусітам: 100‑тысячная армія пры падтрымцы Саудаўскай Аравіі паспрабуе вярнуць кантроль над Чырвоным морам1

«Герой Данбаса» забіў і расчляніў сяброўку і яе 19‑гадовую дачку11

Калеснікава: Вайна, якую пачала Расія, не проста супраць Украіны. Гэта вайна супраць еўрапейскіх каштоўнасцяў25

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву6

«Далоў цара!»: на мітынгу КПРФ у Маскве затрымалі больш за 60 чалавек12

Бойфрэнд з каталога — у Кітаі набірае папулярнасць новая паслуга3

У Кіеве пачалі ставіць аўтаматычныя турэлі для збіцця расійскіх рэактыўных дронаў

У Мінску 63‑гадовы кіроўца памёр за рулём. Аўтамабіль вылецеў у двор і перакуліўся

Нямецкі дэпутат з прарасійскай партыі прывязе ў Беларусь прадстаўнікоў «Альтэрнатывы для Германіі»16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталініста-ябацьку з Гомеля затрымалі пасля таго, як ён запрасіў Лукашэнку на гвалтоўнае закрыццё свайго трэцяга кафэ19

Сталініста-ябацьку з Гомеля затрымалі пасля таго, як ён запрасіў Лукашэнку на гвалтоўнае закрыццё свайго трэцяга кафэ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць