Сёлета Актобэрфэст у Германіі наведалі рэкордныя 7,4 мільёна наведвальнікаў
Але літровы куфаль піва каштаваў таксама рэкордныя 16 еўра.

У Мюнхене ў нядзелю завяршыўся 191‑ы «Актобэрфэст» — піўны фестываль, які лічыцца найбуйнейшым народным святам у свеце. У 2026 годзе ён пацвердзіў гэтае званне, пабіўшы рэкорд наведвальнасці: з 19 верасня на «Актобэрфэсце» пабывалі 7,4 млн чалавек, паведамілі арганізатары ў нядзелю, піша DW.
Для параўнання: у 2025 годзе фестываль на Лузе Тэрэзы ў Мюнхене наведалі 6,5 млн чалавек. А рэкордным па наведвальнасці да гэтага лічыўся «Актобэрфэст-2023» — тады налічылі 7,2 млн наведвальнікаў.
Арганізатары адзначаюць, што асабліва прыкметны рост колькасці наведвальнікаў у буднія дні — да +28,9%. Для гэтага ўлады Мюнхена правялі рэкламную кампанію, якая заклікала прыходзіць на фестываль з панядзелка па чацвер, каб пазбегнуць празмернага скаплення людзей у выходныя і закрыцця ўваходу на фестываль з-за перапоўненасці, як гэта было ў 2025 годзе.
На «Актобэрфесце» сталі піць больш безалкагольнага піва
За 16 дзён фестывалю ў Баварыі выпілі 6,7 млн літраў піва — на 2,7% больш, чым у 2025 годзе. Гэта значэнне не стала рэкордным — у 2014 годзе там выпілі 7,7 млн літровых куфляў хмельнага напою.
Затое ў 2026 годзе на «Актобэрфэсце» вырасла спажыванне безалкагольнага піва і безалкагольных напояў — на 10,7% і 10% адпаведна. Дакладныя лічбы па гэтых пазіцыях арганізатары не прыводзяць.
Паводле іх слоў, «вялікай папулярнасцю» на фестывалі ў 2026 годзе карыстаўся радлер — слабаалкагольны піўны кактэйль з піва і ліманаду. Рост цікавасці наведвальнікаў «Актобэрфеста» да радлера арганізатары адзначалі і годам раней.
З ежы папулярным на фестывалі стаў смажаны кураня. У цэлым продажы ежы паказалі такі ж гадавы рост, як і продажы піва, — 2,7%.
Па кошце піва мінулы «Актоберфэст» стаў самым дарагім у гісторыі: за літровы куфаль на фестывалі прасілі амаль 16 еўра.
Яшчэ некалькі лічбаў: у бюро знаходак фестывалю перадалі каля 4000 рэчаў, а з тэрыторыі «Актобэрфэста» спрабавалі таемна вынесці 105 000 піўных куфляў.
Цяпер чытаюць
«Калі б я быў следчым КДБ, я б падкрэсліў тое самае». Фядута — пра схаваныя сэнсы «Каласоў пад сярпом тваім», увагу сілавікоў да свайго рукапісу і загадку з трэцяй часткай рамана Караткевіча
Каментары