Спорт

Крышціяну Раналду можа вярнуцца ў зборную Партугаліі

І галоўны трэнер гатовы да вяртання.

Крышціяну Раналду яшчэ згуляе за зборную Партугаліі — гісторыя не скончаная. Форвард вельмі хоча забіць свой 1000‑ы гол менавіта ў нацыянальнай камандзе. І трэнер гатовы да вяртання Крышціяну, піша sports.ru.

Крышціяну Раналду. Фота: Octavio Passos/Getty Images

Партугалія без Раналду абыграла Нарвегію з лікам 2:1 і ўжо выйшла ў плэй-оф Лігі нацый. На пасляматчавай прэс-канферэнцыі Жоржэ Жэзуш яшчэ раз пракаментаваў сітуацыю з Крышціяну. Здаецца, яму ўдалося крыху згладзіць канфлікт:

«Для мяне ўсё дагэтуль адкрыта. Крышціяну сам павінен вырашыць, што ён хоча рабіць са сваім жыццём. Усё, што адбылося, — велізарнае непаразуменне, і мне здаецца, што гэтую сітуацыю лёгка вырашыць. Калі ён захоча выступаць за зборную, то можа вярнуцца, калі пажадае. Чаму не? У мяне няма ніякіх дрэнных пачуццяў да Крышціяну. Усё гэта лёгка вырашыць. Я не сумую. Вырашае толькі ён. Калі гэта будзе вырашана? Я гэтага не ведаю, паглядзім. Мы толькі што скончылі гэты матч».

КР пакінуў нацыянальную зборную некалькі дзён таму, калі не трапіў у заяўку на матч супраць Даніі. Футбаліст тады з'ехаў з Капенгагена і намякнуў пра завяршэнне кар'еры ў зборнай, у якой ён дэбютаваў 23 гады таму і за гэты час забіў 146 галоў.

Але да ўчорашняга матча з'явілася падрабязная інсайдарская інфармацыя ад партугальскага журналіста Мігела Перэйры. Паводле яго слоў, зборная і Раналду аднаўляюць кантакт пасля канфлікту.

«Справа ў тым, што яму трэба забіць яшчэ 21 гол, каб дасягнуць адзнакі ў 1000 галоў. Ён вельмі хацеў забіць свой апошні гол за Партугалію. Ён разлічваў лёгка забіць 15—20 галоў за сезон у складзе «Аль-Насра», але насамрэч ён хацеў зладзіць свята, якое праславіла б яго самога, яго эга, яго гісторыю ў зборнай. І я ўсё яшчэ думаю, што гэта адбудзецца, нягледзячы на ўсё, што мы бачылі. Партугальская федэрацыя вельмі зацікаўленая ў Крышціяну з-за шуміхі, якую ён прыцягвае. Я думаю, што Крышціяну вернецца для апошняга танца ў канцы года».

Трохі інсайду іншага характару, але таксама цікавага, апублікавала L'Équipe. Паводле іх інфармацыі, партугальская федэрацыя сапраўды вядзе перамовы аб вяртанні Раналду ў каманду — але толькі на адзін матч. Крышціяну хочуць праводзіць годна.

Наступныя два матчы Партугалія ў Лізе нацый згуляе ў лістападзе: супраць Даніі і Уэльса.

Большасць партугальцаў у канфлікце падтрымлівае трэнера Жэзуша — CNN ужо правёў апытанне: 42% рэспандэнтаў выступілі за Жоржэ, і толькі 14% падтрымалі Крышціяну. Але вяртання Раналду ў зборную ўсё роўна чакаюць многія.

Гулец зборнай Бруну Фернандэш пагаварыў з Раналду пасля канфлікту: «Я ведаю, што ён значыць для нас, партугальцаў. Спадзяюся, што ён не будзе прымаць рашэнне з гарачкі і не пакіне зборную назаўсёды. Калі ён захоча гэта зрабіць, то гэта павінна адбыцца святочна, а не так, як атрымалася цяпер.

Ён гэтага заслугоўвае — ён найвялікшы сімвал нашага футбола і нашай краіны, чалавек, які вывеў Партугалію на такі ўзровень, якога яна ніколі раней не дасягала, пры ўсёй павазе да Эйсебіу і Луішу Фігу».

Тым часам паслязаўтра павінен адбыцца развітальны матч са зборнай Ліянеля Месі. У Буэнас-Айрэсе Аргенціна ў таварыскім матчы прыме Бенін.

Каментары

Цяпер чытаюць

Музыка, маляванне і танцы ў школах і гімназіях — усё? Што вядома пра скарачэнні настаўнікаў-эстэтыстаў3

Музыка, маляванне і танцы ў школах і гімназіях — усё? Што вядома пра скарачэнні настаўнікаў-эстэтыстаў

Усе навіны →
Усе навіны

Сяргей Ціханоўскі: Твайго мужа топяць, а ты быццам у ладкі пляскаеш196

Фатографу, па якога ў 2020‑м прыязджаў узброены АМАП, прысудзілі калонію2

Мінчанка завяла мілага пеўня замест сабакі і гуляе з ім па горадзе і заходзіць у кафэ3

«Дзеці даведаліся ў першы ж тыдзень, проста ўбачылі рэкламу». Як мадэль вядзе ўрокі ў школе9

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект26

Упершыню продажы бензінавых аўто ў свеце ўпалі ніжэй за 50%1

Калеснікава: Адкрытасць Еўропы для Беларусі і беларусаў, а не для рэжыму, здольная зменшыць уплыў Расіі19

Брэнд Nike перажывае не лепшыя часы. Што пайшло не так?20

Наколькі адзінокія еўрапейцы? У Германіі ўжо 43% хатніх гаспадарак складаюцца з аднаго чалавека11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Музыка, маляванне і танцы ў школах і гімназіях — усё? Што вядома пра скарачэнні настаўнікаў-эстэтыстаў3

Музыка, маляванне і танцы ў школах і гімназіях — усё? Што вядома пра скарачэнні настаўнікаў-эстэтыстаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць