Грамадства

Майстра аўтацэнтра «Рэно» з Мінска пасадзілі за дапамогу рэпрэсаваным, а пасля завялі яшчэ адну справу

Дзмітрый Рожын быў арыштаваны вясной 2025 года. За замах на «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» яму прысудзілі 3 гады калоніі і вялікі штраф. Нядаўна палітвязня асудзілі яшчэ раз.

Дзмітрый Рожын. Фота з ягонай старонкі ў тэлеграме

Дзмітрый Рожын нарадзіўся ў 1996 годзе. Да свайго арышту ён жыў у Мінску і працаваў майстрам кузаўнога цэха ў аўтамабільнай кампаніі «Лазанж» — гэта аўтацэнтр «Рэно». 

Хлопца арыштавалі 12 мая 2025 года. Паводле інфармацыі праваабаронцаў, прычынай стала дапамога фонду, які падтрымлівае рэпрэсаваных беларусаў.

У выніку Мінскі гарадскі суд вынес яму прысуд паводле ч. 1 арт. 14 і ч. 2 арт. 361‑4 Крымінальнага кодэкса — замах на «садзейнічанне экстрэміцскай дзейнасці». Дзмітрыя пакаралі 3 гадамі калоніі агульнага рэжыму са штрафам. Адбываць тэрмін палітвязня адправілі ў бабруйскую калонію №2.

Вясной 2026 года стала вядома, што на Рожына завялі новую крымінальную справу і вярнулі яго ў мінскі СІЗА №1.

У верасні высветлілася, што хлопца асудзілі яшчэ раз, зноў паводле артыкула за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» (ужо па ч. 1 арт. 361‑4 КК). Сумарны прысуд невядомы.

Масавыя палітычныя рэпрэсіі ў краіне пачаліся пасля 2020 года. Тады Аляксандр Лукашэнка прайграў Святлане Ціханоўскай, але не аддаў ёй улады, а змусіў яе выехаць за мяжу. Адбыліся масавыя народныя пратэсты супраць дыктатуры і фальсіфікацыі выбараў. На гэта ўлады адказалі рэпрэсіямі.

Паводле падлікаў аб'яднання сілавікоў «Белпол» і праваабаронцаў, вядомыя імёны як мінімум 10050 чалавек, якія падпалі пад палітычна матываваныя крымінальныя справы. Усяго тыя ці іншыя палітычныя рэпрэсіі (крыміналкі, адміністратыўкі, звальненні, ператрусы, вымушаная эміграцыя) закранулі сотні тысяч беларусаў. 

«Экстрэмізмам» улады Беларусі лічаць патрабаванне правесці свабодныя выбары з празрыстым падлікам галасоў, а таксама практычна ўсялякую крытыку ўладаў, прарасійскіх гістарычных наратываў, праявы салідарнасці з Украінай, антываенныя выступы. 

Шматлікія крымінальныя справы апошняга часу па артыкуле аб «садзейнічанні экстрэмізму» былі звязаныя са «справай Гаюна».

«Беларускі Гаюн» — маніторынгавы OSINT-праект, які быў створаны ў 2022 годзе, калі Расія праз Беларусь напала на Украіну. Праект адсочваў ваенную актыўнасць расійскіх і беларускіх войскаў, абапіраючыся на інфармацыю ад беларусаў. Каардынавала яго дзейнасць група актывістаў на чале з Антонам Матолькам.

«Справа Гаюна» пачалася пасля таго, як сілавікі затрымалі актывістку, якая некалькі гадоў жыла ў Беларусі ў падполлі. У яе мабільніку знайшлі спасылку на далучэнне ў бот Гаюна, якую ёй дасылалі ў самым пачатку існавання праекта. Фатальная памылка была ў тым, што спасылка была бестэрміновая. А таму сілавікі змаглі падключыцца да бота і выпампаваць адтуль усю інфармацыю. Яны атрымалі паведамленні акаўнтаў, якія пісалі ў бот, а таксама іхнія ID і імёны карыстальнікаў.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто такі Сяргей Алісеенка, які стварыў ШІ-чат-бот, што трапіў у топ-10 свету разам з ChatGPT і Claude5

Хто такі Сяргей Алісеенка, які стварыў ШІ-чат-бот, што трапіў у топ-10 свету разам з ChatGPT і Claude

Усе навіны →
Усе навіны

На Форуме Астрожскіх у Кіеве абмеркавалі праблемы беларусаў ва Украіне2

Дальнабоя з Баранавічаў, цёзку па прозвішчы нямецкай канцлеркі, асудзілі за «падрыхтоўку да арганізацыі масавых беспарадкаў»7

Прэзідэнт Латвіі: Большасць краін НАТА не адаб'е ракет Расіі1

1,30 рубля за кілаграм бульбы: што прадаюць у Мінску на восеньскіх кірмашах

Каверын задумаўся, чаму б Ціханоўскай не раздзецца, каб прыцягнуць увагу да Беларусі. У шоку былі ўсе63

Дзеці з Бараўлян знайшліся

Дзясяткі старажытных дзід на дне Дзвіны. У Віцебску прайшлі першыя падводныя раскопкі3

Атака дронаў па Маскве. Гарыць НПЗ, які забяспечвае 70 працэнтаў патрэбаў расійскай сталіцы і рэгіёна ў бензіне5

Трамп заявіў, што ў ЗША створаць «Сілы ШІ» і прызначаць адказнага за развіццё штучнага інтэлекту1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такі Сяргей Алісеенка, які стварыў ШІ-чат-бот, што трапіў у топ-10 свету разам з ChatGPT і Claude5

Хто такі Сяргей Алісеенка, які стварыў ШІ-чат-бот, што трапіў у топ-10 свету разам з ChatGPT і Claude

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць