Выбітную пісьменніцу пахавалі на радзіме — у Любанскім раёне, побач з бабуляй, якая стала правобразам гераіні яе аповесці «Па што ідзеш, воўча?».

Магіла Святланы Курс. Фота з сацыяльных сетак
Вёска Баянічы, звычайныя вясковыя могілкі. За полем, палявая дарога, вузкія каляіны пад маладымі сасонкамі-бярозкамі, але вельмі дагледжаныя.
Святлана Курс (1972, вёска Загалле — 2026, Варшава) — выбітная пісьменніца, памерла сёлета на выгнанні. Пахавалі яе на радзіме, у Любанскім раёне Мінскай вобласці — каля таго самага Загалля, дзе яна нарадзілася. Фота з магілы з'явілася ў сацыяльных сетках.
Каментары