Свет3232

Трамп падчас тэлефоннай размовы з Зяленскім настойліва патрабаваў спыніць удары па расійскіх НПЗ

«Слова «дызель» шмат разоў згадвалася падчас размовы».

Фота: Chip Somodevilla \ Getty Images

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падчас тэлефоннай размовы з украінскім лідарам Уладзімірам Зяленскім у нядзелю, 20 верасня, неаднаразова прасіў спыніць удары па расійскіх нафтаперапрацоўчых заводах (НПЗ), паведамляе Moscow Times са спасылкай на Axios.

«Слова «дызель» шмат разоў згадвалася падчас размовы», — сказаў суразмоўца выдання, дадаўшы, што атакі прыводзяць да росту сусветных цэн на дызельнае паліва.

Паводле даных Амерыканскай аўтамабільнай асацыяцыі (AAA), 20 верасня цана на дызельнае паліва ў ЗША абнавіла гістарычны максімум і дасягнула $6,49 за галон (3,79 л). За год кошт дызеля ў краіне вырас амаль удвая.

Раней Трамп у размове з журналістамі тэлеканала Fox заявіў, што Зяленскаму трэба спыніць удары па расійскіх нафтаперапрацоўчых заводах, паколькі яны ўзмацняюць «дэфіцыт дызеля».

Кіраўнік Белага дома адзначыў, што праблемы з пастаўкамі паліва звязаныя не з ваеннымі дзеяннямі ЗША супраць Ірана, а з расійска-ўкраінскай вайной.

«Не наносьце ўдары па дызельным паліве, таму што гэта шкодзіць, гэта шкодзіць усяму свету», — звяртаўся Трамп да Кіева.

Пасля гэтага амерыканскі прэзідэнт заявіў, што Украіна пагадзілася не наносіць удараў па расійскіх энергетычных аб'ектах. Расія, запэўніваў Трамп, таксама не будзе атакаваць украінскую энергетыку. Аднак абмен ударамі працягнуўся.

Зяленскі прапанаваў расійскаму кіраўніцтву «пакласці на стол» спіс аб'ектаў, па якіх украінская армія не павінна будзе наносіць удары ў рамках энергетычнага перамір'я.

У Крамлі назвалі адмову ад удараў па энергетычнай інфраструктуры «добрай ідэяй», аднак падкрэслілі, што забеспячэнне бяспечнай працы НПЗ і павелічэнне аб'ёмаў вытворчасці нафтапрадуктаў не дапаможа справіцца з дэфіцытам.

«Асноўная праблема — з вывадам нафтапрадуктаў на сусветныя рынкі», — адзначыў прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў. Ён удакладніў, што гаворка ідзе пра ўкраінскія ўдары па танкерах і міжнародныя санкцыі.

З пачатку 2026 года Узброеныя сілы Украіны (УСУ) больш за 70 разоў наносілі ўдары па расійскіх НПЗ і вывелі са строю некалькі дзясяткаў з іх.

Толькі ў жніўні шэсць буйных заводаў спынялі працу для рамонту.

Паводле даных EA Analytics, з-за перапынення працы НПЗ нафтаперапрацоўка ў Расіі знізілася да мінімальнага ўзроўню з 2002 года. Гэта, у сваю чаргу, прывяло да дэфіцыту паліва ў краіне і забароны на яго экспарт.

Каментары32

  • Bravo, Mr. Trump!
    21.09.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Дыягназ
    21.09.2026
    Што нам на гэта скажа секта святога правадыра? Можа пара прызнаць, што і Трамп і ваш правадыр мякка кажучы нічога не разумеюць і ім пара на пенсію?
  • Маманя
    21.09.2026
    Дональд, лучше потрогай [Рэд. Выдалена] Меланьи.

    [Зрэдагавана]

Цяпер чытаюць

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца5

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца

Усе навіны →
Усе навіны

У канцы лістапада над Беларуссю ўзыдзе Бабровы Месяц

Італьянскага кухара звольнілі з аўстралійскага рэстарана за адмову гатаваць піцу з ананасамі2

У Наваполацку паставяць 68‑метровы флагшток больш чым за 3 мільёны рублёў2

Ад заўтра ў Мінску з'явіцца новы спосаб аплаты праезду

У Гомелі зграя сабак напала на жанчыну. Цяпер яна праходзіць курс прышчэпак ад шаленства1

У Германіі знік беларус. Ён не выходзіць на сувязь з 20 кастрычніка

Марка Рубіа можа пайсці ў адстаўку, каб рыхтавацца да прэзідэнцкай кампаніі5

«Нават калі на чэрапе будзе напісана «Вітаўт», мы не паверым». У Вільні пачынаюць свідраваць сцяну катэдры ў пошуках магілы вялікага князя10

У Еўропе сёння не менш за 27 авіярэйсаў атрымалі паведамленні пра мінаванне1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца5

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць