Свет1010

Еўрапейскія спецслужбы папярэдзілі пра магчымую эскалацыю аперацый Расіі супраць НАТА ў бліжэйшыя месяцы

Гаворка можа ісці ў тым ліку аб наземнай аперацыі.

Кіраўнікі трох еўрапейскіх спецслужбаў паведамілі The Guardian, што расійская дыверсійная кампанія ў Еўропе, імаверна, узмоцніцца ў найбліжэйшыя месяцы. Кіраўнік чэшскай BIS Міхал Коўдэлка дапусціў, што Масква можа пайсці на абмежаванае ўварванне або іншую правакацыю на тэрыторыі NATO ўжо цягам некалькіх месяцаў. Гаворка можа ісці ў тым ліку аб наземнай аперацыі, піша «Агенцтва».

The Guardian узяла інтэрв'ю ў кіраўніка чэшскай Службы бяспекі і інфармацыі Міхала Коўдэлкі, гендырэктара Службы дзяржбяспекі Латвіі Нормундса Міжвіетса і кіраўніка Службы ваеннай разведкі і бяспекі Швецыі Томаса Нільсана.

Усе трое заявілі, што расійская дыверсійная кампанія ў Еўропе, верагодна, узмоцніцца ў бліжэйшыя месяцы.

Нільсан назваў нядаўні інцыдэнт з беспілотнікам у аэрапорце Лейпцыга, адказнасць за які нямецкія ўлады ўсклалі на Расію, «пераломным момантам».

Масква пераходзіць ад выпадковага выбару мэтаў для дыверсій, закліканых пасеяць паніку, да канкрэтных аб'ектаў, звязаных з падтрымкай Украіны, заявіў Міжвіетс.

«Мы бачым, што яны імкнуцца атакаваць чыгуначную інфраструктуру, інфраструктуру, звязаную з падтрымкай Украіны. Цяпер мы бачым пераход да мэтаў у абароннай прамысловасці», — сказаў Міжвіетс.

У планах Крамля можа быць невялікае ўварванне на тэрыторыю НАТА, якая мяжуе з Расіяй, мяркуе Коўдэлка.

«Яно можа ўключаць абмежаванае ўварванне, правакацыі пад чужым сцягам, маштабную кампанію ўплыву», — сказаў Коўдэлка. Паводле яго, такі сцэнар можа быць рэалізаваны на працягу «некалькіх месяцаў, а не гадоў», аднак ён дадаў, што «многія людзі робяць усё магчымае, каб гэтага не адбылося».

Прыкметы падрыхтоўкі Масквой больш рашучых дзеянняў у Еўропе прызнаюць і ў Службе дзяржбяспекі Латвіі. Пры гэтым, са слоў Міжвіетса, прыкмет немінучага нападу латвійская Выведка пакуль «не бачыць». «Па — ранейшаму застаецца адкрытым пытанне, ці ёсць у іх прамыя і канкрэтныя планы або ўсё гэта толькі частка іх агульных спробаў пасеяць страх і нявызначанасць у заходнім грамадстве», — сказаў Міжвіетс.

Ні Міжвіетс, ні Коўдэлка не сталі раскрываць, якімі менавіта разведданнымі валодаюць.

Яны таксама не сталі каментаваць, ці было мэтай паездкі дырэктара ЦРУ Джона Рэткліфа ў Маскву ў мінулым месяцы папярэдзіць Крэмль аб наступствах магчымай агрэсіі супраць краін Балтыі.

Цяперашняя расійская тактыка ўяўляе сабой «эскалацыю дзеля дээскалацыі», заявіў Коўдэлка. Паводле яго слоў, Крэмль імкнецца ціснуць на ўразлівыя месцы заходніх таварыстваў, каб аслабіць іх падтрымку Украіны. «Яны лічаць, што калі будуць дастаткова моцна павышаць стаўкі, еўрапейскія краіны вырашаць спыніць падтрымліваць Украіну», — сказаў Коўдэлка.

Нядаўняя актывізацыя расійскай дыверсійнай дзейнасці мае некалькі мэтаў: аслабіць падтрымку Украіны, унесці раскол у НАТА і ўстрывожыць еўрапейскае насельніцтва, мяркуе Нільсан.

«Думаю, Маскве вельмі хацелася б, каб НАТА бясконца абмяркоўвала кансультацыі паводле артыкула 4, але ў выніку не рабіла ніякіх дзеянняў», — сказаў ён.

Яшчэ адным следствам дыверсійнай кампаніі становіцца павелічэнне нагрузкі на заходнія разведслужбы, кажа Коўдэлка.

«Цяпер кожнае ўзгаранне або кожная няспраўнасць павінны расследавацца выведслужбамі як патэнцыйная тэрарыстычная атака, і для іх [Крамля] гэта добры вынік», — сказаў Коўдэлка.

Папярэджанні кіраўнікоў еўрапейскіх спецслужбаў з'явіліся праз тры дні пасля выступу ў польскім Сейме прэм'ера Дональда Туска.

Ён паведаміў, што даныя выведкі паказваюць на падрыхтоўку Расіяй у бліжэйшыя месяцы «гібрыдных удараў» беспілотнікамі і ракетамі па краінах НАТА, якія падтрымліваюць Украіну, у тым ліку Польшчы.

Са слоў Туска, Масква можа выдаваць такія эпізоды за выпадковыя, спрабуючы пераканаць чальцоў альянсу, што «артыкул 5 носіць хутчэй тэарэтычны, чым практычны характар». Пры гэтым прэм'ер падкрэсліў, што прыкмет падрыхтоўкі расійскага ўварвання разведка не бачыць.

Каментары10

  • Жвір
    21.09.2026
    Уварванне, правакацыі пад чужым сцягам, маштабная кампанія ўплыву, многія людзі робяць усё магчымае, каб гэтага не адбылося (то бок, процідзеянне ўжо мае месца), хаця "прыкмет падрыхтоўкі расейскага ўварвання разведка не бачыць".(!) Абракадабра.

    На каго гэта разьлічаныя, зь якой мэтай, і як гэта разумець ? Напісаньне дзеля напісаньня, як працяг заклапочаннасьцяў Туска ? Кшталту, шаноўныя, нам усё вядома, але мы вам ня скажам, усё кепска, пачынайце баяцца, але без панікі... Дык а ці ня ёсьць гэта само па сабе элементам той "кампаніі ўплыву", на якую тут згадвалі ? Гэта ж безумоўна ўплывае на грамадзтва, такая інфармацыя.
  • Indrid Cold
    21.09.2026
    Ну нападзе і што? Што далей? Мы такія - ну так, не будзем змагацца і дапамагаць Украіне - хай нас і нашых сыноў заб'юць, а нашых жонак і дачок згвалцяць, так?
    Проста замест 1х рускіх, пачне дохнуць штодзённа 2х. А Наваполацкі і Мазырскі НПЗ будуць разбураныя.
    Хай лукашысты лепей думаюць як карміць горад дзе няма ніякай працы, бо завод згарэў ;)
  • Агент Капялюш
    21.09.2026
    А сьвяты запэўнiвае што нiчога не будзе, на каго ён працуе

Цяпер чытаюць

Хто такі Сяргей Алісеенка, які стварыў ШІ-чат-бот, што трапіў у топ-10 свету разам з ChatGPT і Claude5

Хто такі Сяргей Алісеенка, які стварыў ШІ-чат-бот, што трапіў у топ-10 свету разам з ChatGPT і Claude

Усе навіны →
Усе навіны

На Форуме Астрожскіх у Кіеве абмеркавалі праблемы беларусаў ва Украіне2

Дальнабоя з Баранавічаў, цёзку па прозвішчы нямецкай канцлеркі, асудзілі за «падрыхтоўку да арганізацыі масавых беспарадкаў»7

Прэзідэнт Латвіі: Большасць краін НАТА не адаб'е ракет Расіі1

1,30 рубля за кілаграм бульбы: што прадаюць у Мінску на восеньскіх кірмашах

Каверын задумаўся, чаму б Ціханоўскай не раздзецца, каб прыцягнуць увагу да Беларусі. У шоку былі ўсе63

Дзеці з Бараўлян знайшліся

Дзясяткі старажытных дзід на дне Дзвіны. У Віцебску прайшлі першыя падводныя раскопкі3

Атака дронаў па Маскве. Гарыць НПЗ, які забяспечвае 70 працэнтаў патрэбаў расійскай сталіцы і рэгіёна ў бензіне5

Трамп заявіў, што ў ЗША створаць «Сілы ШІ» і прызначаць адказнага за развіццё штучнага інтэлекту1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такі Сяргей Алісеенка, які стварыў ШІ-чат-бот, што трапіў у топ-10 свету разам з ChatGPT і Claude5

Хто такі Сяргей Алісеенка, які стварыў ШІ-чат-бот, што трапіў у топ-10 свету разам з ChatGPT і Claude

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць