Усяго патроху11

«Шторанку тазік памідораў». Што за беларускі сорт «Зорка», які так хваляць

«Родзяць як трусы», — так беларуска апісала ўраджай памідораў «Зорка». Пры гэтым, паводле яе, кусты амаль не бачылі нармальнага догляду: перанеслі спёку і недахоп вады, сутыкнуліся з фітафторай, але працягвалі пладаносіць. Расказваем, што за такі гатунак і чаго ад яго сапраўды можна чакаць.

Таматы «Зорка». Скрын відэа: sad_udachi / YouTube

«Купілася на рэкламу і набыла насенне памідораў «Зорка». Беларуская селекцыя, быццам бы не хварэюць, не пасынкуюцца, не сохнуць — так было абяцана. Дык што скажу. Родзяць яны як трусікі — я ўжо не ведаю, у якія слоікі мне што складаць з тых памідораў. Пакутуе і мая сваячка, з якой я падзялілася расадай — шторанку тазік памідораў! Памідоры вельмі смачныя, сапраўдныя, ніякай там зялёнай дупкі, адно таматнае мяса», — напісала адна з дачніц у сябе ў інстаграме.

За эмацыйным водгукам стаіць цалкам рэальны беларускі гатунак — прычым далёка не новы. «Зорка» належыць да ранняспелых таматаў: ад з'яўлення ўсходаў да пачатку плоданашэння праходзіць каля 103‑105 дзён. Вырошчваць яе можна як у адкрытым грунце, так і пад укрыццём.

Гатунак дэтэрмінантны, што азначае, што рост куста абмежаваны. Паводле апісання, расліна кампактная і дасягае вышыні 50‑60 см. Гэта зручна для невялікіх участкаў і невысокіх парнікоў, ды і даглядаць такі куст прасцей, чым высокарослыя таматы.

Невялікі памер куста не азначае невялікага ўраджаю. «Зорка» здольная ўтвараць шмат плодных гронак. Колькі кілаграмаў атрымаецца сабраць, натуральна, залежыць ад надвор'я і догляду.

Кампактнасць куста не азначае, што пра яго можна зусім забыцца. Дэтэрмінантныя таматы таксама ўтвараюць бакавыя парасткі, таму ў залежнасці ад спосабу вырошчвання «Зорцы» можа спатрэбіцца пасынкаванне. А калі пладоў завяжацца шмат — і падвязка, каб галінкі не клаліся на зямлю пад іх цяжарам.

За што «Зорку» можна палюбіць

Самі памідоры ў «Зоркі» каля 80‑100 грамаў, круглява-пляскатыя, у спелым выглядзе насычана-чырвоныя.

Ёсць у іх адна асаблівасць, якую добра заўважыла і аўтарка допісу: у спелага памідора няма цвёрдай зеленаватай часткі каля «хвосціка», якую пры перапрацоўцы даводзіцца выразаць.

Смак «Зоркі» ў апісаннях гатунку ацэньваецца на 4,8‑5 балаў з пяці. Плады мясістыя і сакавітыя, з балансам салодкасці і кіслінкі.

Памер таксама даволі ўніверсальны: гэта не памідоры-гіганты, якія даводзіцца рэзаць на некалькі частак, але і не дробныя чэры. Іх можна есці свежымі, пускаць на соусы і сок, а таксама кансерваваць цалкам. Так што праблема, «у якія слоікі складаць», у выпадку добрага ўраджаю сапраўды можа стаць актуальнай.

Таматы «Зорка». Скрын відэа: sad_udachi / YouTube

А што з фітафторай?

Вось тут да рэкламных абяцанняў варта ставіцца больш асцярожна.

«Зорку» сапраўды называюць адносна ўстойлівай да фітафтарозу. Але адна з прычын гэтага — яе ранняспеласць. Гатунак можа паспець сфармаваць значную частку ўраджаю да таго часу, калі ў другой палове лета ствараюцца асабліва спрыяльныя ўмовы для масавага развіцця фітафторы.

Таму цудаў ад яе чакаць усё ж не варта. Паліў, харчаванне, абарона ад хвароб і нармальныя ўмовы вырошчвання ўплываюць на «Зорку» гэтаксама, як і на іншыя таматы.

Расаду высаджваюць пасля таго, як мінае небяспека замаразкаў, на сонечным месцы. Памідоры любяць урадлівую, добра дрэнаваную глебу і не любяць застою вады. Паліваць лепш пад корань, не мочачы лісце.

Пры гэтым кампактны куст і ранняе паспяванне робяць «Зорку» даволі зручным варыянтам для тых, хто не хоча ператвараць вырошчванне памідораў у асобную працу на ўсё лета.

Сам гатунак не гібрыд F1, а сорт. Для агародніка гэта азначае яшчэ адну практычную рэч: з паспелых пладоў можна нарыхтаваць уласнае насенне на наступны сезон.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Мінчук зняў ролік пра чаргу ў паліклініцы, дзе было больш за 150 чалавек. За гэта на яго напісалі заяву ў міліцыю17

Мінчук зняў ролік пра чаргу ў паліклініцы, дзе было больш за 150 чалавек. За гэта на яго напісалі заяву ў міліцыю

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскія беспілотнікі нанеслі ўдар па нафтаперапрацоўчым заводзе ў Маскве10

Навукоўцы дадалі ў бетон чалавечыя фекаліі. Вынік здзівіў9

У Мінску майстар-цырульнік адкрыў дабрачынны каталіцкі барбершоп3

Школе ў Навагрудку прысвоілі імя Язэпа Драздовіча4

У Бараўлянах пад Мінскам зніклі двое дзяцей

Артысты фестывалю «Прайм Эра» зладзілі канцэрт у небе на борце самалёта «Белавія» ВІДЭА1

У Дзяржынску адкрылі скульптуру «Імя ёй — жанчына» ФОТЫ19

Пад Мінскам жанчына ператварыла свой балкон у батанічны сад з трапічнымі раслінамі1

Невядомую публіцы карціну Манэ ўпершыню выставяць на аўкцыён. Чакаецца рэкордная цана2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчук зняў ролік пра чаргу ў паліклініцы, дзе было больш за 150 чалавек. За гэта на яго напісалі заяву ў міліцыю17

Мінчук зняў ролік пра чаргу ў паліклініцы, дзе было больш за 150 чалавек. За гэта на яго напісалі заяву ў міліцыю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць