Ежа33

Як правільна захоўваць агуркі, памідоры, бульбу і моркву? Раіць садоўнік

Калі агуркам падыходзіць халадзільнік, то для памідораў — ні ў якім разе.

Садоўнік Дзмітрый Кастрыцкі расказаў на АНТ, у якіх умовах лепш захоўваць агуркі, памідоры, бульбу, буракі і гарбуз.

Так, для агуркоў падыходзіць нізкая тэмпература. Ідэальнай будзе тая, што падтрымліваецца на ніжняй паліцы халадзільніка — там пастаянная прахалода. Пакласці агуркі садоўнік раіць у тканінны або папяровы пакет, які дыхае (не паліэтыленавы, дзе скапленне кандэнсату прывядзе да псавання).

Да месца і высокая вільготнасць. Пры ёй плады не страцяць пругкасць і не стануць звялымі. А вось суседства з такой садавінай, як яблыкі і бананы, небяспечнае праз выдзяленне апошнімі газу этылену, які паскарае даспяванне і псаванне гародніны, піша «Камсамольская праўда».

Таматы ж холад не любяць. Захоўванне ў халадзільніку прывядзе да страты водару і з'яўлення «ватнага» смаку. Для памідораў добрая пакаёвая тэмпература каля 20—22 градусаў у сухім месцы, якое добра праветрываецца, без прамых сонечных промняў.

Калі гаворка ідзе пра таматы, вырашчаныя на ўласным участку, то Дзмітрый Кастрыцкі рэкамендуе здымаць плады на захоўванне ў стадыі бурай спеласці. То-бок тады, калі ў іх ужо ёсць характэрны колер, але яны не сталі цалкам мяккімі.

«У такім выглядзе яны будуць паступова даспяваць і захаваюцца да месяца».

А спосаб захоўвання — у скрынях у адзін-два слоі, але так, каб таматы зверху не ціснулі на суседзяў знізу. Вядома, варта час ад часу правяраць ураджай і прыбіраць плады, якія пачынаюць псавацца, каб гніль не ахапіла ўсё вырашчанае.

Склеп або падвал не падыходзяць для гарбуза і кабачкоў праз высокую вільготнасць, якая вядзе да гніення гэтай гародніны. Ім патрабуецца сухое памяшканне, якое добра праветрываецца, з невысокай вільготнасцю і тэмпературай каля пакаёвай.

Парада садоўніка — захоўваць гарбуз і кабачкі не на падлозе, а на паліцах або стэлажах. І так, каб плады не дакраналіся адзін да аднаго.

Што да бульбы, то добры варыянт захоўвання — склеп з тэмпературай 6—8 градусаў.

«Гэта залатая сярэдзіна: пры больш высокай тэмпературы бульба пачынае прарастаць, а пры нізкай — псуецца і становіцца саладкаватай, — кажа Кастрыцкі і паказвае таксама на неабходнасць умеранай вільготнасці: — Занадта сыра — клубні гніюць, занадта суха — вянуць».

Садоўнік раіць захоўваць бульбу ў скрынях або насыпам і пры добрай вентыляцыі (значыць, скрыні дакладна не трэба ставіць ушчыльную да сцяны), а таксама не забываць перабіраць ураджай, выдаляючы падгнілыя клубні.

З бульбай звязанае і правільнае захоўванне буракоў.

«Буракі зручна захоўваць насыпам проста паверх бульбы. Тут працуе цікавы эфект: бульба выпарае лішнюю вільгаць, а буракі яе ўбіраюць. У выніку: буракі не сохнуць, бульба не адсырэе і не згніе. Гэта простае, але вельмі эфектыўнае рашэнне, праверанае гадамі», — кажа Дзмітрый Кастрыцкі.

Патрабавальная да вільгаці і морква. Яе павінна быць дастаткова, каб гародніна не вянула. Моркву добра захоўваць у злёгку вільготным пяску або ў апілках.

Каментары3

  • Ёсік
    23.08.2026
    Вясковец даў параду вяскоўцу. А што мне, гараджаніну, у якім склепе, пяску з апілкамі захоўваць? Мае парады: таматы на версе лядоўні (звонку) захоўваць. Агуркі і радыску апасьля набыцьця на гадзіну ў халодную ваду кладу, потым мыю, даю высахнуць і складваю ў лядоўню ў ніжнюю скрыню у цэлафанавыя дзіравыя пакеты, тыдзень-паўтара захоўваюцца без праблем. Моркву, цыбулю і буракі кладу ў другую скрыню, галоўнае, каб сухія былі, па 2 месяцы ляжаць. Бананы, каб плямкамі не біла, абварочваю месца зрэзу фольгай, жоўтымі будуць тыдзень. Бульба і пры +15 месяц будзе нармалёвай на гаўбцы, калі сухая і пад сонечныя прамяні не патрапіць.
  • Аёй
    23.08.2026
    расея пачала дыверсіі ў Еўропе... Як правільна захоўваць гародніну... Здаецца, ніякай сувязі, але такое ўражанне, што НН рыхтуе чытача да WWIII.
  • Ну
    23.08.2026
    Аёй, а вы шчэ не пачалі рыхтавацца?

Цяпер чытаюць

Госця санаторыя «Беларусь» паехала катацца на мапедзе па начным Сочы з п'яным шэф-кухарам без правоў. І загінула2

Госця санаторыя «Беларусь» паехала катацца на мапедзе па начным Сочы з п'яным шэф-кухарам без правоў. І загінула

Усе навіны →
Усе навіны

Навукоўцы злавілі ў Беларусі рэдкага кажана2

Самую танную кватэру ў Мінску ў мінулым месяцы купілі за $35 тысяч

У хостэле ў Пецярбургу азербайджанец зарэзаў беларуса, які хацеў працаваць замест яго4

«Мы абавязаныя». Дэпутат Дзярждумы РФ заклікаў да ядзернага ўдару13

«Забудзьцеся пра X. Птушка вярнулася». З’явіўся новы Twitter14

«А чаму вы прыехалі? Думалі, нараджаць не балюча?» Беларуска расказала дзікую гісторыю пра свае роды28

Ісландцы прагаласавалі супраць уступлення ў ЕС27

Ля берагоў Паўночнага Кіпра тоне паром з 279 пасажырамі4

Беларуска вырасціла ў агародзе «каштанавыя» агуркі. Што гэта?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Госця санаторыя «Беларусь» паехала катацца на мапедзе па начным Сочы з п'яным шэф-кухарам без правоў. І загінула2

Госця санаторыя «Беларусь» паехала катацца на мапедзе па начным Сочы з п'яным шэф-кухарам без правоў. І загінула

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць