Жыхарка аграгарадка Слабада Вольга Грынкевіч здзівіла блізкіх незвычайным ураджаем — жанчына вырасціла агуркі сорту «каштан», якія сваім выглядам нагадваюць маленькія гарбузікі, піша narachanka.by.

Насенне незвычайнай агародніны беларусцы дала сяброўка. Паводле слоў Вольгі, сорт паказаў выдатную ўраджайнасць і пладаносіў усё лета.
Самі агуркі выраслі кампактнымі (пераважна трохі большымі за курынае яйка) і, галоўнае, без калючак.
На смак яны нічым не саступаюць звычайным: іх елі свежымі і дадавалі ў салаты, а асабліва новы ўраджай ацанілі ўнукі.
У наступным годзе гаспадыня плануе значна павялічыць пасадкі незвычайнага сорту.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары