Грамадства1010

Юліяна Шаметавец з «Кіберпартызанаў» стала маці — расказвае пра дэкрэтны адпачынак у ЗША і тое, ці сапраўды можна сумяшчаць працу з мацярынствам

Беларуска расказала «Нашай Ніве», што зразумела за час ад нараджэння малога і якія ілюзіі ў яе разбурыліся.

Фота: архіў суразмоўцы

Прадстаўніца «Кіберпартызан» Юліяна Шаметавец расказвае, што нарадзіла дзіця яшчэ ў снежні 2025-га, хаця і апублічыла гэты факт толькі нядаўна. Усё праз тое, што для беларускі важная прыватнасць.

Яе сын Адам — першае дзіця ў сям’і. І Юліяна не хавае, што досвед мацярынства ў яе не самы просты — маўляў, шмат залежыць і ад канкрэтнага дзіцяці, бо пакласці Адама спаць зусім не проста.

Беларуска згадвае папулярны выраз пра тое, што каб выхаваць дзіця, трэба вёска, то-бок трэба атачэнне, гатовае цябе падтрымаць. У эміграцыі, прызнаецца Юліяна, такой вёскі ёй вельмі не хапае. З іншага боку, муж Юліяны імкнецца ўдзельнічаць у доглядзе за дзіцём, наколькі гэта магчыма.

«Гэта сапраўды цяжка, але гэта самае лепшае, што можа быць. Трэба знаходзіць радасці, заўжды сябе тузаць, што ён не заўжды такі маленькі будзе, у кожным моманце я шукаю нейкую радасць і заўсёды яе знаходжу. Быць мамай — гэта класна», — дзеліцца Юліяна.

Мацярынства дорыць шмат момантаў, якія дапамагаюць перажываць цяжкасці:

«Мне падабаецца, што ў малых ёсць сваё пачуццё гумару, падабаецца, як шмат мы з ім смяёмся. Ніколі не думала, што ў такім узросце дзіця можа нешта рабіць настолькі смешна, але гэта сапраўды ёсць, і гэта вельмі важныя моманты, асабліва пасля цяжкай ночы.

Пачуццё гумару ў твайго дзіцяці, маленькія жартачкі — гэта так класна. Здавалася б, такі маленькі, а ўжо спрабуе жартаваць і вельмі любіць сам з нечага пасмяяцца. І ты сам робіш нешта, што заўгодна, каб тваё дзіця як мага больш пасмяялася».

Фота: архіў суразмоўцы

Юліяна ўспамінае, што цяжарнасць у яе была лёгкая: атрымлівалася не спыняць жыццё, есці, што хочацца, займацца спортам і хадзіць на інтэрв’ю. А вось калі Адам нарэшце нарадзіўся, шмат што давялося паставіць на паўзу.

Беларуска разважае пра папулярную думку, нібыта ў наш час жанчына можа ўсё: і будаваць кар’еру, і быць добрай маці, жонкай і сяброўкай. Цяпер яна не можа пагадзіцца з тым, што гэта працуе:

«Зразумела, што гэта ў нейкім сэнсе ілюзія, хаця мо і не зусім хлусня. Можна паспяваць, але не на аднолькавым узроўні, гэта проста немагчыма. Ты ці ахвяруеш сваім часам з дзіцём, ці ставіш на паўзу сваю кар’еру. 

Патрэбна рабіць выбар, і гэта цяжка, але малым патрэбная маці, асабліва ў першыя гады жыцця. Гэта трэба ўсвядоміць. Бывае, што трэба ставіць кар’еру на паўзу, але гэта такі асэнсаваны выбар, які я зрабіла. Разумею, што для некаторых жанчын гэта бывае цяжка, і немагчыма прытрымлівацца нейкай роўнасці, бо ў мужчын такога няма».

Юліяна жыве ў ЗША, і тамтэйшым бацькам не даводзіцца разлічваць на доўгі дэкрэтны адпачынак. Яе муж працуе ў фінансавай сферы, таму яму далі толькі месяц адпачынку, і сям’і давялося дзяліць яго на часткі.

Фота: архіў суразмоўцы

У самой Юліяны дэкрэт на асноўнай працы большы, але ўсё роўна давялося браць адпачынак за свой кошт. Што да працы з «Кіберпартызанамі», Юліяна яе працягвае, хаця і з абмежаваннямі — напрыклад, не можа кожныя два месяцы лятаць у Еўропу на канферэнцыі, як раней. 

Дапамагае магчымасць працаваць з дома. У бацькі Адама такой магчымасці няма, але ў свой вольны час ён імкнецца дапамагаць у доглядзе.

Самой Юліяне, аднак, не падабаецца слова «дапамагаць», і яна кажа пра гэта мужу:

«Мне не трэба, каб ён дапамагаў, мне трэба, каб ён быў бацькам і рабіў усё, што неабходна малому ў гэты момант, каб быў уключаны. Вельмі важна, каб быў такі чалавек, які дапамагае — тата, бабуля, дзядуля, гэта ўсё вельмі ратуе ў моманце».

Раней, кажа Юліяна, яе папярэджвалі пра тое, што са з’яўленнем дзіцяці на добры сон у яе можна будзе не спадзявацца. Але, кажа беларуска, яна і не чакала, што сон будзе настолькі парушаны.

«Я так глядзела: напэўна, буду спаць удзень, калі дзіцё спіць — і ўсё нармальна будзе. Але гэта сапраўды цяжка. І калі корміш дзіця грудзьмі, то, вядома, дзіцё прачынаецца вельмі часта, таксама ёсць газікі і шмат усяго іншага. Калі яшчэ дадаткова нешта здараецца, напрыклад дзіця захварэла, то і твой сон вельмі цярпіць.

Раней мне пра гэта казалі, але я не ставілася да гэтага вельмі сур’ёзна. Але я знайшла для сябе нейкую формулу і перастала спадзявацца, што справы некалі выправяцца. І калі я адпусціла гэтую сітуацыю, мне сапраўды стала лягчэй. Калі ёсць магчымасць, я сапраўды сплю з малым удзень, і гэта ратуе», — кажа беларуска.

Юліяна прызнаецца, што думала, нібыта будзе больш спакойнай мамай. Яна сапраўды спакойная, але і часам адчувае трывогу. Даводзіцца працаваць над сабой, вучыцца адпускаць і не быць трывожнай маці, бо дзіця адчувае матчыны эмоцыі.

Тым больш што добрага непараўнальна больш — настолькі, што Юліяне складана выбраць самае прыемнае ў мацярынстве:

«Тваё сэрца расце, з’яўляецца любоў, якую немагчыма апісаць праз словы. Класна кожны дзень назіраць за маленькім чалавекам, які змяняецца на тваіх вачах. Адчуваць сувязь з тваім дзіцём, назіраць, як ён вучыцца ад цябе, як расце — нават з антрапалагічнага пункту гледжання гэта вельмі круты досвед. Але калі гэта тваё дзіцё, ты адчуваеш у дадатак і любоў, і жаданні, і сілы выхоўваць яго.

Гэта найлепшае, што можа быць, і я вельмі рада, што мы гэта зрабілі, як бы цяжка ні было. Наш сын суперскі, і мы вельмі шчаслівыя».

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары10

  • Filipp
    20.09.2026
    "Зразумела, што гэта ў нейкім сэнсе ілюзія, хаця мо і не зусім хлусня. Можна паспяваць, але не на аднолькавым узроўні, гэта проста немагчыма. Ты ці ахвяруеш сваім часам з дзіцём, ці ставіш на паўзу сваю кар’еру. "©
    Гэта сто ад сотках! Альбо дзеці, альбо кар'ера. І калі жанчыны абіраюць кар'еру, яны ставяць крыж на дзецях і на будучыні чалавечства.
  • БЕРАСЦЬ
    20.09.2026
    Цудоўна! Не спыняйцеся!
  • С.п.
    20.09.2026
    Filipp, - нет. Извините, но знаю не понаслышке, как мужчины, рассуждающие о таких делах, а по опыту...

Цяпер чытаюць

Мінчук зняў ролік пра чаргу ў паліклініцы, дзе было больш за 150 чалавек. За гэта на яго напісалі заяву ў міліцыю9

Мінчук зняў ролік пра чаргу ў паліклініцы, дзе было больш за 150 чалавек. За гэта на яго напісалі заяву ў міліцыю

Усе навіны →
Усе навіны

Невядомую публіцы карціну Манэ ўпершыню выставяць на аўкцыён. Чакаецца рэкордная цана2

«І прыходзіў, і парасон над ёй трымаў, і абдымаў, і цалаваў». Маці забітай Таццяны Марцішчанкі расказала пра яе адносіны з бацькам дзіцяці3

Нобелеўскім лаўрэатам дадуць больш грошай2

«Трамп закрыў YouTube у Амерыцы? Не». Міністр інфармацыі выказаўся пра магчымасць блакавання YouTube у Беларусі7

Натоўп школьнікаў сабраўся пад крамай Mark Formelle — брэнд выпусціў лімітаваную калекцыю з шалёна папулярным спеваком з Баранавічаў11

Разведка ЗША папярэдзіла пра намер Расіі ўмяшацца ў амерыканскія выбары2

Трамп закрыў CNN, MS NOW і Politico доступ у Белы дом7

У Нацыянальным мастацкім музеі закрываюць выставу Шагала

Расіяне ўдарылі па гандлёвым цэнтры ў Дняпры3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчук зняў ролік пра чаргу ў паліклініцы, дзе было больш за 150 чалавек. За гэта на яго напісалі заяву ў міліцыю9

Мінчук зняў ролік пра чаргу ў паліклініцы, дзе было больш за 150 чалавек. За гэта на яго напісалі заяву ў міліцыю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць