26‑гадовы хлопец не даў рады кіраванню.

Як паведамілі ў Брэсцкай абласной міліцыі, раніцай нядзелі BMW рухаўся па вуліцы Сельскай аграгарадка Багданаўка на Лунінеччыне.
Папярэдне, 26‑гадовы кіроўца няправільна абраў хуткасць руху, праз што не даў рады кіраванню. Легкавік з'ехаў у кювет і перакуліўся.
Маладзён загінуў на месцы ДТЗ.
Каментары