Свет77

Трамп заявіў, што ягоны сын верне расійскаму алігарху грошы за вясельныя вечарыны

Жонка Трампа-малодшага раней пісала, што Умар Крамлёў зрабіў ім «надзвычай шчодры вясельны падарунак».

Дональд Трамп. Фота: Andrew Harnik / Getty Images 

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што яго сын, Дональд Трамп-малодшы, паабяцаў вянуць грошы расійскаму алігарху, які спансіраваў святочныя мерапрыемствы з нагоды яго вяселля на Багамах у маі, піша Reuters.

Раней паведамлялася, што расійскі бізнэсмен і прэзідэнт Міжнароднай асацыяцыі бокса Умар Крамлёў заплаціў сотні тысяч долараў за святочныя вясельныя мерапрыемствы сына Трампа.

Трамп заявіў журналістам, што калі ён спытаў у свайго сына пра гэта, той адказаў: «Не, я вяртаю грошы, тата». «І гэта было некаторы час таму. Таму я чуў, што ён плаціць».

Крыніца агенцтва пацвердзіла, што Трамп-малодшы плануе кампенсаваць выдаткі Крамлёву.

Сам Дональд Трамп не прысутнічаў на вяселлі свайго сына. Раней ён казаў, што не ведае Крамлёва і што вясельны скандал — гэта «не вялікая праблема».

Трамп заявіў у пятніцу, што ладзіў вясельныя вечарыны для «многіх людзей» у «прыгожых месцах», такіх як яго клуб Мар-а-Лага ў Палм-Біч, штат Фларыда.

«Пры ўсім гэтым я разумею, што Дон вярнуў яму грошы».

Жонка Трампа-малодшага, Беціна Трамп, у пасце ў Instagram у панядзелак назвала Крамлёва сябрам, які зрабіў «надзвычай шчодры вясельны падарунак», падкрэсліўшы, што Крамлёў аплаціў дзве паслявясельныя вечарыны, а не само вяселле.

Каментары7

  • Derf
    19.09.2026
    Как танк: ему про коррупцию , он мы вернём деньги.... Хотя когда прорвет инфа из эпштейн файлов , то даже эти скандалы, покажутся просто ничтожными😁
  • поздно
    19.09.2026
    Поздно пить Боржоми, когда почки отвалились....
  • !?
    19.09.2026
    Ну і сямейка! Крахаборы непераборлівыя, у дзяцінстве галадалі ці што?

Цяпер чытаюць

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі25

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Памятаеце хлопца, які зрабіў заўвагу турысту за недакурак у цэнтры Мінска? Цяпер ён сам правёў ноч у аддзяленні міліцыі26

З псіхбальніцы збег былы начальнік Ганцавіцкай міліцыі17

На вайсковыя зборы на Гомельшчыне адпраўлялі з дапамогай алкатэстара4

Кіраўнік Бундэсвера заклікаў рыхтаваць да абароны ўсё нямецкае грамадства5

Па шэдэўры Караваджа пацяклі струмені вады. Праліўны дождж у Фларэнцыі падмачыў рэпутацыю галерэі Уфіцы

10 вызваленых палітвязняў прыедуць сёння ў Варшаву1

Гурт «На-На» стане хэдлайнерам абласных «Дажынак» у Дзяржынску4

Як сур’ёзнае даследаванне мозгу мушкі ператварылася ў інтэрнэт-мем — мадэль яе мозгу навучылі гуляць у Doom і гандляваць крыптавалютай1

Андрэй Аляксандраў: За кратамі я ведаў, што беларуская журналістыка працуе, і таму спакойна збіваў паддоны2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі25

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць