Грамадства

У Мінску з'явіцца больш дарожных палос, даступных толькі грамадскаму транспарту і электракарам

У Мінску плануюць павялічыць колькасць выдзеленых палос для грамадскага транспарту. Пра гэта паведаміў выканаўца абавязкаў начальніка сталічнай Дзяржаўтаінспекцыі Дзяніс Лівановіч, піша выданне Times.by.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Lookby.media

Сёлета на некаторых участках праспектаў Пушкіна і Жукава замянілі асфальтавае пакрыццё, пасля чаго змянілі арганізацыю руху. Агульная колькасць палос не змянілася — па тры ў кожным напрамку, але за кошт іх звужэння і выкарыстання лішняй шырыні праезнай часткі ўдалося выдзеліць спецыяльныя палосы для грамадскага транспарту ў абодвух кірунках.

Лівановіч паведаміў, што сёлета плануецца рэалізаваць яшчэ некалькі праектаў па стварэнні палос з разметкай «А». У ДАІ разглядаюць у першую чаргу тыя месцы, дзе праводзіцца замена асфальту або павярхоўная апрацоўка дарогі. Гэта дазваляе адначасова змяняць арганізацыю руху без дадатковага ўмяшання ва ўжо адрамантаванае пакрыццё.

Масавы характар такія работы, паводле яго слоў, набудуць ужо ў 2027 годзе, паколькі асноўная кампанія па рамонце сталічных дарог у 2026 годзе ўжо завершаная. У ДАІ адзначаюць, што запланаванае на гэты год стварэнне новых палос ужо выканана.

Разам з гарадскім перавозчыкам і аператарам перавозак таксама аналізуюцца іншыя ўчасткі, дзе выдзеленыя палосы можна стварыць без істотных перашкод для агульнага транспартнага патоку. Мэта — павялічыць хуткасць руху грамадскага транспарту і павысіць эфектыўнасць яго працы.

Па палосах «А» ў Мінску могуць рухацца аўтобусы і тралейбусы, якія працуюць на рэгулярных маршрутах, а таксама электрамабілі. Для аўтамабіляў з рухавікамі ўнутранага згарання, гібрыдаў, матацыклаў, грузавікоў і іншых удзельнікаў руху яны закрытыя. На многіх такіх участках усталяваныя камеры, якія фіксуюць парушэнні.

Каментары

Цяпер чытаюць

З псіхбальніцы збег былы начальнік Ганцавіцкай міліцыі13

З псіхбальніцы збег былы начальнік Ганцавіцкай міліцыі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы прыдумалі, як штучна разводзіць рачных ракаў1

На надмагільным помніку акадэміка Гніламёдава падкрэслілі яго паходжанне ФОТАФАКТ1

«Вольва», «Таёта», «Мэрсэдэс». Каментар пад паведамленнем пра «патрыятычны аўтапрабег» сабраў рэдкасную колькасць лайкаў6

«Лакафарбу» і «Беллеспаперпрам» выключылі з амерыканскіх санкцыйных спісаў

Мерц заявіў пра завяршэнне «эры безумоўнага трансатлантычнага сяброўства»4

У Літве застануцца толькі 13 з 25‑ці вызваленых учора палітвязняў3

«Назаву хоць зайцамі». Джон Коўл патлумачыў, што трэба зрабіць, каб вызваліць новых палітвязняў15

У Беларусі пробашча касцёла забралі ў войска. Але не надоўга

Лукашэнка прызначыў новага начальніка віцебскай абласной міліцыі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З псіхбальніцы збег былы начальнік Ганцавіцкай міліцыі13

З псіхбальніцы збег былы начальнік Ганцавіцкай міліцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць