Грамадства22

У Мінгарвыканкаме расказалі, колькі датацый выдзяляюць на грамадскі транспарт

Штогод з бюджэту Мінска на падтрымку грамадскага транспарту выдаюць каля 500 мільёнаў рублёў. Пра гэта паведаміў старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў у эфіры тэлеканала «Першы інфармацыйны».

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

Паводле слоў чыноўніка, пасажыры аплачваюць толькі частку рэальнага кошту праезду. Фактычны кошт паездкі ў грамадскім транспарце сталіцы прыкладна ўдвая вышэйшы за тую суму, якую плацяць пасажыры.

Кухараў таксама адзначыў, што частка падатковых паступленняў Мінска пераразмяркоўваецца паміж рэгіёнамі краіны. Ён назваў гэта даўняй практыкай і заявіў, што жыхары іншых рэгіёнаў таксама павінны мець доступ да сацыяльных выгод.

Прыкладна палова бюджэту сталіцы ўнутры горада накіроўваецца на сацыяльную сферу. Гэтыя сродкі выкарыстоўваюцца, на ахову здароўя, адукацыю, культуру і спорт.

Асновай эканомікі Мінска, паводле Кухарава, застаецца прамысловасць. Пры гэтым на долю сталіцы прыпадае амаль 32% ВУП Беларусі.

Раней старшыня Мінгарвыканкама дакладваў Аляксандру Лукашэнку пра эканамічнае развіццё сталіцы, транспартную інфраструктуру, будаўніцтва і ўпарадкаванне горада.

Каментары2

  • Юзэф
    04.09.2026
    Сямейка лукі і чынавенства купаюцца ў золаце. Пешшу будзем хадзіць, каб вы падохлі.
  • Ёсік
    04.09.2026
    Гэта грошы падаткаплацельшчыкаў, усе грошы ў Беларусі падаткаплацельшчыкаў, таму не трэба пра нейкія датацыь транспарту, жкг ды іншае расказваць. Лукашэнка даў, пагадзіўся даць, сказаў, каб далі. Распараджаецеся народнымі грашыма, як свойскімі. 86,1% народзе аплочвае паслугі жкг, дык зрабіце 100%, і няма праблемаў. Але не зробяць, таму шта на якіх падставах далей кошты падымаць. Таму і будзе тутака пры Лукашэнку гэтыя датацыі-прафанацыі.

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна34

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

Пяць чалавек затрымалі за каментары пра чыноўнікаў і міліцыянераў9

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага59

Яна Пінчук расказала, як яе пяць гадоў таму ў Санкт-Пецярбургу арыштавалі па запыце Беларусі1

У ЗША ўпершыню абралі цемнаскурую жанчыну губернатарам штата3

У Віцебскай вобласці паставілі скрыні для лістоў толькі аднаму адрасату

Маск з гумарам пракаментаваў паразу партыі, у якую ён уклаў 400 мільёнаў даляраў15

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром70

Былы мэр Талачынскага раёна аднавіў з руінаў 200‑гадовую капліцу6

«Яго шукае ўвесь Мінск». Мужчына вінен дзясяткі тысяч даляраў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна34

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць