Свет11

96‑гадовы Уорэн Бафет перастае кіраваць кампаніяй Berkshire Hathaway

Вядомы амерыканскі інвестар і мільярдэр Уорэн Бафет перадаў пасаду старшыні рады дырэктараў кампаніі Berkshire Hathaway свайму сыну Говарду Бафету. Пра гэта ён паведаміў у лісце да акцыянераў, апублікаваным разам з афіцыйным пацвярджэннем кадравых перастановак.

Уорэе Бафет Уоррен Баффетт Warren Buffett
Уорэн Бафет. Фота: Daniel Zuchnik / Getty Images

Уорэн Бафет нагадаў, што 30 жніўня яму споўнілася 96 гадоў, а ў Berkshire Hathaway ён працуе ўжо больш за 60 гадоў — з 1965-га. Ён таксама адзначыў дзейнасць Грэга Абеля, якому ў 2025 годзе перадаў пасаду генеральнага дырэктара кампаніі, заявіўшы, што той цалкам апраўдаў яго чаканні.

Бізнэсмен патлумачыў, што цяпер надышоў найбольш прыдатны момант для завяршэння пераходу. Ён стане ганаровым старшынёй і застанецца членам рады дырэктараў, а ягоны сын Говард зойме пасаду старшыні. У снежні Говарду Бафету споўніцца 72 гады, і ён ужо 33 гады ўваходзіць у раду дырэктараў Berkshire Hathaway.

Паводле Уорэна Бафета, Грэг Абель будзе кіраваць кампаніяй, а Говард — захоўваць яе карпаратыўную культуру і каштоўнасці. Бафет параўнаў сына са своеасаблівай страхоўкай для акцыянераў, да якой яны спадзяюцца ніколі не звяртацца, але якая павінна быць у выпадку неабходнасці.

У сваім лісце мільярдэр напісаў, што час заўсёды бярэ верх, аднак асабіста да яго ён быў вельмі спагадлівым. Бафет заявіў, што цяперашняе становішча Berkshire Hathaway дазваляе яму як ніколі ўпэўнена глядзець у будучыню кампаніі, якая, на яго думку, знаходзіцца ў надзейных руках.

Berkshire Hathaway пацвердзіла абранне Говарда Бафета старшынёй рады дырэктараў у адпаведнасці з даўнім планам пераемнасці. Уорэн Бафет неадкладна атрымаў пасаду ганаровага старшыні на знак прызнання яго значнага ўкладу ў развіццё кампаніі.

З 1999 года Говард Бафет узначальвае дабрачынны фонд, які носіць яго імя і займаецца пытаннямі глабальнай харчовай бяспекі і змякчэння канфліктаў. Амаль дзесяць гадоў ён таксама быў паслом добрай волі Сусветнай харчовай праграмы ААН, накіраванай на барацьбу з голадам.

У свой час Уорэн Бафет ператварыў тэкстыльнае прадпрыемства, якое перажывала крызіс, у інвестыцыйную імперыю. Цяпер кошт Berkshire Hathaway перавышае 1 трыльён даляраў. Асабісты капітал Бафета ацэньваецца на 114,7 мільярда даляраў, што паводле рэйтынгу Forbes ставіць яго на дзясятае месца сярод найбагацейшых людзей свету.

Каментары1

  • Жора
    18.09.2026
    А тут няшчасныя дэмсілы няшчасныя 500 мільёнаў сёмы год дзярбаняць...

Цяпер чытаюць

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея15

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Усе навіны →
Усе навіны

Марына Ментусава вяла эфір у шыйным артэзе. Што здарылася?16

Паглядзіце, як будзе выглядаць новая інфекцыйная бальніца ў Мінску2

У Бараўлянах знайшлі рэдкі чырванакніжны грыб дыяметрам 40 сантыметраў

Расія можа глушыць GPS. Навукоўцы прапанавалі альтэрнатывы, абаронка ўжо выкарыстоўвае некаторыя з іх, з часам яны могуць распаўсюдзіцца і на звычайнае жыццё1

Украінскія беспілотнікі атакавалі Самарскую вобласць. Пажар на Куйбышаўскім НПЗ1

Да Японіі набліжаецца магутны тайфун: улады заклікалі эвакуявацца двум мільёнам чалавек

Думаеце, птушыны памёт можна пакінуць да наступнага мыцця машыны? Ой не

Пачобут плануе вярнуцца ў Беларусь пасля паездкі ў ЗША, але не ведае, як павядуць сябе ўлады28

Менш стракатасці, больш зеляніны і сметніц. У Гомелі зацвердзілі дызайн-код

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея15

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць