Жыхарка Бабруйска прыйшла ў мясцовы банк, каб абмяняць там 20 фунтаў стэрлінгаў. Касір, аднак, звярнуў увагу на прыкметы падробкі і націснуў трывожную кнопку, піша Myfin.by.

Банкноту ўзору 2018 года канфіскавалі і накіравалі на экспертызу. Спецыялісты Бабруйскага міжраённага аддзела Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз высветлілі, што купюра была надрукаваная на струмянёвым прынтары. Ахоўная галаграма і рэльефнасць таксама былі імітаваныя.

45‑гадовая бабруйчанка сцвярджала, што нічога не ведала пра падробку. Паводле слоў жанчыны, валюту прывёз яе муж, якому ў Вялікабрытаніі ёй выплацілі заробак.
Па факце вырабу падробленага грашовага знака завялі крымінальную справу.
У івацэвіцкім банку адмовіліся абмяняць даляры, атрыманыя пасля продажу хаты
Двух французаў ашукалі з дапамогай «беларускіх рублёў»: ахвярам аддавалі старыя беларускія грошы ў абмен на еўра
У Мінску затрымалі двух фальшываманетчыкаў
У Беларусі выявілі чарговыя фальшывыя брытанскія купюры
У Гродне выяўленая фальшывая кітайская банкнота
Каментары