Здарэнні1010

«Стала немагчыма дыхаць». Беларуса ў Польшчы збіла машына, але штраф выпісалі і яму

Ягора, аднаго са стваральнікаў парфумернага брэнда Nefes Noir, падчас развозу заказаў на ровары па Беластоку збіла машына. Хлопец ударыў галаву і атрымаў шматлікія надломы рэбраў, яго ровар пашкоджаны. Праўда, штраф за здарэнне атрымаў не толькі кіроўца аўто, але і пацярпелы.

Ягор, адзін са стваральнікаў брэнда крафтавай парфумерыі Nefes Noir. Фота: асабісты архіў

Ягор распавёў у сацсетках, што ехаў па шырокім тратуары, які прызначаны і для пешаходаў, і для раварыстаў.

«Чэл на «мерсэдэсе» выязджаў з паркоўкі. Я пабачыў яго і прытармазіў. Ён — таксама: маўляў, «прапускаю». Але калі я паехаў і ўжо апынуўся роўна пасярэдзіне дарогі, ён газануў і збіў мяне разам з велікам. Пасля гэтага не спыніўся, а проста зваліў».

Хлопец паспеў запісаць нумар машыны і адразу выклікаў паліцыю. Яму дапамагалі і сведкі.

«Недзе праз дзевяць хвілін да мяне падышлі два дзіўныя мужчыны і пачалі пытаць, ці ўсё ў мяне акей. Аказалася, адзін з іх быў кіроўцам, другі — пасажырам. Яны прасілі ўрэгуляваць пытанне без паліцыі, але я адмовіўся».

Па прыездзе паліцыя аформіла штрафы абодвум удзельнікам аварыі: кіроўца мусіў заплаціць 1100 злотых (каля $290), а Ягор — 100 (каля $26). Дадаткова кіроўца атрымаў 10 штрафных балаў [крытычная мяжа для пазбаўлення правоў у Польшчы складае ад 24 балаў].

Апісваючы здарэнне, кіроўца сцвярджаў, што нібыта не ўбачыў Ягора, бо глядзеў направа.

«Я атрымаў штраф за тое, што не злез з веліка ў момант праезду праз выезд з паркоўкі. Але там было нуль абазначэнняў!», — абураны Ягор.

На думку паліцыі, на гэтым месцы трэба спускацца з веласіпеда

«І гэта даволі небяспечнае месца — выезд з паркоўкі знаходзіцца побач з галоўнай дарогай з інтэнсіўным рухам. І там увесь час ходзяць людзі, ездзяць дзеці і раварысты, таму вельмі важна, каб такія сітуацыі не заставаліся без увагі».

Што найбольш драматычна, справа скончылася для прадпрымальніка часовай стратай дзеяздольнасці — яму зараз складана хадзіць.

«Спачатку я не выклікаў хуткую дапамогу, бо зусім не адчуваў болю. Але праз гадзіну стала немагчыма дыхаць, мяне пачало ванітаваць — тады мы паехалі ў бальніцу, дзе я праляжаў да раніцы. Пасля КТ высветлілася, што ў мяне з абодвух бакоў надламаныя рэбры. Ёсць падазрэнне на страсенне галаўнога мозга».

Беларус лічыць пакаранне для сябе несправядлівым, таму просіць любой дапамогі ў плане юрыдычных кансультацый.

Дадаткова стваральнікі Nefes Noir папярэджваюць, што ў сувязі са здарэннем у іх магчымыя невялікія затрымкі ў адпраўцы заказаў.

Скрыншот са старонкі Nefes Noir у Threads

Каментары10

  • Кегля двухколесная
    21.09.2026
    Парня жаль, но черт возьми, электробайкам не место на тротуарах.
  • Надейся только на себя (и на Бога)
    21.09.2026
    Поэтому в Турции например никто никого не пропускает это может только запутать .
  • Перефразирую вас
    21.09.2026
    Дмитрий, в Польше поляк всегда не виноват, а виноват эмигрант.

Цяпер чытаюць

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ11

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ

Усе навіны →
Усе навіны

Небарака з Ляхавічаў знік «на СВА» ўжо на трэці дзень, а ў барацьбе за грабавыя счапіліся сястра, сужыцелька і жонка — з чатырма дзецьмі, але чужымі8

Ён адкрыта называў расійскіх вайскоўцаў акупантамі, а расійскую ўладу — фашысцкай. За краты кінулі супрацоўніка МТБанка19

Рэйтынг найлепшых гарадоў свету — 2026. На якім месцы Мінск?7

Беларуска перакладала для прэзідэнта Эквадора, працавала сцюардэсай, а цяпер адкрыла ў Мексіцы сваю моўную школу «Руская з рускай»23

Кітай захапіў сакрэтныя дэталі ад амерыканскіх знішчальнікаў F-353

У Пермі пад удар трапіў прамысловы аб’ект, ва Ульянаўску пашкоджана прамысловая і цывільная інфраструктура1

Афрыканскім пінгвінам пагражае галодная смерць1

Meta выпусціла акуляры без камеры і замену шлемам віртуальнай рэальнасці1

Гросмайстар Дзяніс Лазавік: «Беларуская мова вымірае. Я на ёй зусім не размаўляю, ды і з кім?»83

больш чытаных навін
больш лайканых навін

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ11

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць