Эканоміка11

Цэны на нафту і газ зноў на піку: як канфлікт на Блізкім Усходзе гуляе на руку Маскве і што ад гэтага Беларусі

На фоне пагаршэння сітуацыі на Блізкім Усходзе цэны на нафту працягваюць біць рэкорды. Таксама значна падаражэў газ. Спыталі ў эксперткі, як гэта будзе ўплываць на эканоміку Расіі і Беларусі.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: Dmitry Lovetsky/AP

Цэны вышэйшыя, чым былі на піку вясною

Цана на расійскую нафту маркі Urals зноў пераадолела 100‑даляравую мяжу яшчэ 10 верасня. 17‑га яна таргавалася па 120 даляраў за барэль, а 25 верасня — каля 114, што вышэй за папярэдні пік, які прыйшоўся на вясну гэтага года. Тады на фоне пачатку вайны ў Іране цэны на расійскую нафту ўпершыню за 13 гадоў пераадолелі адзнаку 110 даляраў за барэль.

Паралельна з гэтым значна выраслі цэны на газ, які цяпер прадаецца па 850—900 даляраў, хоць яшчэ месяц таму каштаваў каля 700.

Усё гэта, безумоўна, гуляе на руку Расіі, якая чарговым разам атрымлівае магчымасць значна павялічыць валютныя паступленні ў бюджэт.

Пуцін зноў у плюсе, але з нюансамі

«Для Расіі сапраўды добра, калі цэны на нафту і газ растуць, бо гэта адна з яе асноўных экспартных пазіцый. У выніку валютная выручка істотна павялічваецца. Але трэба разумець, што рэалізацыя кантрактаў па бягучай цане будзе адбывацца з затрымкай паўтара-два месяцы. Таму цяперашнія скокі кошту нафты будуць адбівацца на аплатным балансе Расіі толькі ў кастрычніку-лістападзе», — звяртае ўвагу экспертка BEROC Настасся Лузгіна.

Пры гэтым цяперашняя сітуацыя ўсё ж адрозніваецца ад той, што была вясной, калі Расія таксама атрымлівала выгаду ад канфлікту ў Іране. Бо цяпер РФ моцна пакутуе ад пашкоджанняў нафтагазавай інфраструктуры.

«Удары па НПЗ, безумоўна, адмоўна адбіваюцца на расійскім гандлі і агулам на эканоміцы ў плане таго, што РФ цяпер вымушана сама закупляць нафтапрадукты па высокіх цэнах у іншых краін», — адзначае Лузгіна.

Агулам канфлікт на Блізкім Усходзе хутчэй гуляе Расіі на руку, паколькі незалежна ад сітуацыі ў Іране Украіна ўсё роўна б наносіла ўдары па расійскіх НПЗ, і без дарагой нафты гэтыя ўдары адчуваліся б Расіяй значна больш балюча. А высокія цэны на нафту і газ кампенсуюць страты.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Расійскі бюджэт на такое не разлічваў

Таксама варта адзначыць, што цяперашні кошт нафты Urals амаль удвая перавышае ўзровень, закладзены ў расійскі бюджэт на 2026 год, — 59 даляраў за барэль. Сярэдняя цана на расійскую нафту з пачатку верасня складае 81 даляр за барэль.

«Высокі кошт нафты — безумоўна, важны момант для эканомікі РФ, але гэта не скасоўвае іншых праблем, з якімі вымушана змагацца Расія. Ёсць праблемы з інфляцыяй, з гэтай прычыны Цэнтрабанк РФ не знізіў ключавую стаўку, бо рэгулятар асцерагаецца таго, што інфляцыя можа разагнацца, у тым ліку з прычыны падвышаных цэн на паліва».

Пры гэтым эксперт адзначае, што цяпер складана даваць прагнозы, абапіраючыся толькі на эканамічныя паказчыкі, паколькі многае залежыць менавіта ад ваенна-палітычных дзеянняў.

Цэны працягнуць расці? 

«Невядома, як будуць паводзіць сябе Расія і Украіна ў плане ўдараў па энергетычнай інфраструктуры. Пакуль мы бачым, што змен у гэтым плане няма. А гэта вельмі важны для той жа Расіі момант.

Па-другое, многае залежыць ад таго, як будзе развівацца сітуацыя з нафтай на сусветных рынках. Цяпер сітуацыя для эканомікі РФ у гэтым плане развіваецца пазітыўна. Нафта і газ даражэюць, і, як мяркуюць некаторыя аналітыкі, рост цэн найбліжэйшым часам працягнецца», — кажа эксперт.

На рост кошту нафты цяпер уплывае не толькі сітуацыя ў Армузскім праліве, але і нядаўнія пашкоджанні нафтаправода ў Саудаўскай Аравіі. І паколькі на яго аднаўленне, па розных ацэнках, спатрэбіцца каля месяца, можна меркаваць, што найбліжэйшым часам не варта разлічваць на падзенне цэн.

Для расійскай эканомікі гэта плюс, як і для беларускай, якая моцна залежыць ад эканамічнай сітуацыі ў Расіі. Але агулам для сусветнай эканомікі гэта, вядома, праблема, якая можа выклікаць хвалю інфляцыі.

«І ўжо праз праблемы ў сусветнай эканоміцы можа пачаць пакутаваць таксама і эканоміка Расіі і, адпаведна, Беларусі», — звяртае ўвагу Лузгіна.

Нафта выратавала рубель ад падзення

Пры гэтым ужо цяпер мы бачым, што рост цэн на нафту пачаў адбівацца на курсе расійскага рубля, які да гэтага вітка цэн стаў прасядаць і цягнуць за сабой рубель беларускі.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

«Калі трэнды не зменяцца, то расійскі рубель прынамсі да канца года будзе адчуваць сябе ўстойлівым. Магчымыя ваганні, але хутчэй за ўсё, калі яны і будуць, то мінімальныя.

Верагодней за ўсё, курс будзе заставацца прыблізна ў тых жа значэннях, што і цяпер. Паколькі высокія цэны на нафту безумоўна адчувальна падтрымліваюць расійскую эканоміку нават ва ўмовах наяўнасці шэрагу іншых праблем», — адзначае Лузгіна.

Што тычыцца сітуацыі з рублём беларускім, то, на думку эксперта, ён таксама будзе заставацца стабільным, як і расійскі, паколькі якіх-небудзь унутрыбеларускіх чыннікаў, якія маглі б негатыўна адбівацца на курсе, не назіраецца.

«Насельніцтва і кампаніі-нерэзідэнты працягваюць прадаваць валюту, што з лішкам кампенсуе попыт беларускіх прадпрыемстваў. Зніжэнне расійскага рубля, якое назіралася ў апошні месяц, перарвалася, таму і з боку Расіі няма фактараў, якія мелі б негатыўны ўплыў на курс беларускага рубля», — лічыць эканаміст.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Ён адкрыта называў расійскіх вайскоўцаў акупантамі, а расійскую ўладу — фашысцкай. За краты кінулі супрацоўніка МТБанка11

Ён адкрыта называў расійскіх вайскоўцаў акупантамі, а расійскую ўладу — фашысцкай. За краты кінулі супрацоўніка МТБанка

Усе навіны →
Усе навіны

Расія з 1 лістапада пагражае цалкам спыніць пастаўкі газу ў Арменію3

ЗША прапануюць тры крокі для дээскалацыі вайны ва Украіне

Намеснікам украінскага галоўнакамандуючага УСУ Драпатага прызначылі 32‑гадовага айцішніка2

Іван Краўцоў расказаў, дзе цяпер працуе10

Пра што Святлана Ціханоўская гаварыла ў Нью-Ёрку з Білам Клінтанам4

Беларусы з немаўлём згубілі пашпарты па дарозе ў Стамбул

«Потым будзем успамінаць Прыгожына як героя». Хакеры апублікавалі меркаваную перапіску Бабіча і Пяскова4

У Беларусі выпусцілі марожанае са смакам халадніка8

Музыка Алесь Чумакоў расказаў, як яго спрабаваў завербаваць ветлівы беларускамоўны хлопец з КДБ26

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ён адкрыта называў расійскіх вайскоўцаў акупантамі, а расійскую ўладу — фашысцкай. За краты кінулі супрацоўніка МТБанка11

Ён адкрыта называў расійскіх вайскоўцаў акупантамі, а расійскую ўладу — фашысцкай. За краты кінулі супрацоўніка МТБанка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць