Грамадства88

Небарака з Ляхавічаў знік «на СВА» ўжо на трэці дзень, а ў барацьбе за грабавыя счапіліся сястра, сужыцелька і жонка — з чатырма дзецьмі, але чужымі

36‑гадовы Мікалай Анціпаў з Ляхавіч ствараў асабістае шчасце з расіянкамі. 

Мікалай Анціпаў, фота: Аднакласнікі. 

36‑гадовы Мікалай Анціпаў з Ляхавіч наняўся ваяваць за Пуціна ў в/ч 12322, у танкавае падраздзяленне. Кантракт падпісаў у Разані, пасля кароткай вучэбкі ў Варонежы — на фронт.

Дакладна невядома нават, які пазыўны ён выбраў: ці то «Анціп», ці то «Страла». На сваё першае баявое заданне пайшоў 29 жніўня 2026 года, а ўжо 1 верасня ў роднай часці яго прызналі зніклым без звестак. 

Гэтая звычайная гісторыя незвычайная тым, што ў барацьбе за грабавыя сышліся адразу тры жанчыны. Родная сястра Анціпава — Таццяна, а таксама жонка-расіянка і сужыцелька-расіянка. 

Падрабязнасці гісторыі вядомыя ад Таццяны. Яна шукае падтрымкі і алгарытмаў дзеянняў у профільных чатах для сваякоў загінулых. Кажа, што яе брат хоць па дакументах і жанаты, але з жонкай не жыве ўжо больш за чатыры гады. Чаму?

«Яны пазнаёміліся, калі ў яе ўжо было двое дзяцей, ужо і ў СОПе (сацыяльна небяспечным становішчы — НН) была, а Коля на яе недахопы ён не звяртаў увагі.

Потым яны распісаліся, праз год нарадзілася дачка, але пасля тэсту ДНК аказалася, што мой брат не бацька. 

А ў красавіку 2022‑га гэтая жонка кінула Колю і паехала жыць у іншы населены пункт і стала пражываць з іх супольным кумам, ад якога нарадзіла чацвёртае дзіцё, але брат запісаў яго на сябе!» — сцвярджае Таццяна. 

Праўда, са слоў беларускі, праз паўгода тую расіянку пазбавілі бацькоўскіх правоў за амаральныя паводзіны, а ўсіх дзяцей адправілі ў дзіцячы дом.

«Брат з ёй не хацеў камунікаваць, бачыць не хацеў, яму ўсе навокал казалі, што трэба развесціся — яна сужыцельствавала з іншымі мужчынамі!» — піша сястра і дадае, што, на жаль, гэтага не ўдалося зрабіць, бо ў Мікалая, па яе словах, не было грошай на развод. 

Паралельна Анціпаў сышоўся з іншай жанчынай.

«І сёлета, у маі, паехаў да яе ў Разань у госці і застаўся жыць з ёй. А праз тры тыдні падпісаў кантракт на «СВА», — піша Таццяна. 

Нібыта брату абяцалі, што будзе проста зваршчыкам, а ў рэальнасці далі аўтамат і адправілі ў адзін канец.

«І вось, з 1 верасня ён зніклы без звестак. Гэтая жанчына з Разані яго любіць і чакае. А вось жонка, даведаўшыся, што Коля знік на «СВА», у адкрытую ўсім кажа, што чакае выплаты. Ён ёй не патрэбны! Яна чакае выплаты! А сужыцельніцы нічога не належыць!», — рве душу Таццяна ў профільных чатах. Яна разлічвае атрымаць грабавыя сама, а потым падзяліцца з «сапраўдным» братавым каханнем. 

Па яе словах, пытанне аб тым, каб нарэшце развесціся, прыйшло брату ў галаву толькі непасрэдна перад баявым выхадам. Нічога зрабіць ён не паспеў.

Спрабуючы ўрэгуляваць сітуацыю, сястра пайшла збіраць доказы па вёсках. У той вёсцы, дзе Мікалай жыў са сваёй новай жанчынай, яна сабрала подпісы аб тым, што ўсё так і было.

А ў тую, дзе жыве пазбаўленая бацькоўскіх правоў расіянка, Таццяна паехала збіраць подпісы пад сведчаннем, што тая жыла не з братам, а з іншымі мужчынамі. Але выйшаў аблом — стараста вёскі напісаў пазітыўную характарыстыку.

Як лічыць сястра — у спадзяванні, што тая жанчына падзеліцца з ім магільнымі, калі ўсё ж іх атрымае. А тая, нібыта, у адкрытую глуміцца з сапраўднай сваячкі, падкрэсліваючы што як бы там ні было, але яна — законная жонка ляхавіцкага небаракі. 

Беларуска збіраецца скардзіцца ў пракуратуру. 

Усяго ў складзе расійскага войска на захопніцкай вайне ва Украіне загінула ці прапала без вестак ужо больш за 500 беларусаў, спакушаных абяцаннямі лёгкага заробку. Як падлічылі ваенныя эксперты, сярэдні час жыцця расійскага наёмніка на фронце складае некалькі месяцаў, а ў штурмавых падраздзяленнях — некалькі тыдняў.

Эксперты падлічылі, што ўсяго Расія за чатыры гады вайны страціла каля 400 тысяч вайскоўцаў забітымі, больш за мільён былі параненыя.

Каментары8

  • ЯМы97
    25.09.2026
    Сьвяты просты народ РБ!
  • кумулятыўны эфект
    25.09.2026
    Дзе сінька - там траблы. А тут яшчэ і на нізкі IQ наклалася, пры чым у цэлай групы асобін. Выглядае, што са зграі самая разумная тая, у каторай правільны штамп у пашпарце.
    А так, чытаецца нібы чарговая навіна з кунсткамеры.
  • Ганьба канешне
    25.09.2026
    Вечныя расейскiя рабы.

Цяпер чытаюць

«Шпіён у кішэні»: расійскі месенджар Max сочыць за карыстальнікамі і дапамагае блакаваць VPN

«Шпіён у кішэні»: расійскі месенджар Max сочыць за карыстальнікамі і дапамагае блакаваць VPN

Усе навіны →
Усе навіны

Ці можна ў нас перавозіць у грамадскім транспарце ровары?1

У Бярозе збіраюцца ўдыхнуць жыццё ў былы картэзіянскі манастыр2

Прызначэнне Муравейкі ў Адміністрацыю — гэта камбінацыя Лукашэнкі, сэнс якой пакуль незразумелы8

Іван Краўцоў расказаў, як займеў праблемы пасля трапляння ў брытанскі санкцыйны спіс цёзкі-расіяніна20

Памёр Аляксандр Якабсон15

11‑гадовая брытанка стала самым маладым шахматным гросмайстарам у гісторыі5

Вінакурню Любанскага ў Мінску закрыў сакрэтны гмах, дзе запраектаваныя кабінеты для допытаў і памяшканне для спальвання дакументаў11

Расіяне другі раз за дзень атакавалі цэнтр Кіева, трапілі ў медцэнтр1

Сталі вядомыя падрабязнасці пра маштабны пажар на сталічным паркінгу

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Шпіён у кішэні»: расійскі месенджар Max сочыць за карыстальнікамі і дапамагае блакаваць VPN

«Шпіён у кішэні»: расійскі месенджар Max сочыць за карыстальнікамі і дапамагае блакаваць VPN

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць