Гэта 19‑я зніклая вёска з пачатку года.

Ілюстрацыйнае фота
На сайце Белгеадэзіі абнавіўся інфармацыйны бюлетэнь «Змены назваў геаграфічных аб’ектаў Рэспублікі Беларусь». З яго стала вядома, што ў Беларусі знікла яшчэ адна вёска, піша Blizko.by.
Гэта вёска Пірэвічы ў Дабрагашчанскім сельсавеце Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці (вёска з аналагічнай назвай, якая з'яўляецца цэнтрам сельсавета ў Жлобінскім раёне засталася). Рашэнне аб гэтым было прынята 23 верасня 2026 года.

Змены ўжо ўнесеныя ў базу даных Дзяржаўнага картографа-геадэзічнага цэнтра. Такім чынам, усяго за гэты год у Беларусі ўжо знікла 19 населеных пунктаў.

А наогул па стане на 1 студзеня 2026 года ў Беларусі налічвалі 22 972 вёскі, значыць, іх засталося 22 953.
Цяпер чытаюць
Беларус-вахтавік на Ямале стварае песні на беларускай мове з дапамогай ШІ. «Раней музыка была закрытым клубам. Нейрасеткі адчынілі гэтыя дзверы з нагі»
Каментары