Свет11

Егіпет папярэджваў Нетаньяху пра магчымы напад з Газы за некалькі дзён да 7 кастрычніка

Падобныя сігналы паступалі і з Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў.

Беньямін Нетаньяху. Фота: Michael Kappeler / picture alliance via Getty Images

7 кастрычніка 2023 года баевікі ХАМАС і іншых палесцінскіх груповак прарваліся з сектара Газа на поўдзень Ізраіля. У выніку нападу загінулі каля 1200 чалавек, яшчэ каля 250 былі захоплены ў закладнікі. Атака стала пачаткам вайны ў Газе.

Як паведамляе The Wall Street Journal са спасылкай на чыноўнікаў адной з арабскіх дзяржаў і іншых суразмоўцаў, знаёмых з сітуацыяй, у пачатку кастрычніка 2023 года кіраўнік егіпецкай выведкі Абас Камель патэлефанаваў ізраільскаму прэм’еру і папярэдзіў пра прыкметы магчымага нападу з Газы.

Папярэджанне не ўтрымлівала дакладнай інфармацыі пра час і маштаб магчымага нападу. Аднак, паводле крыніц газеты, гэта быў ужо трэці сігнал, які Егіпет перадаў ізраільскаму боку за некалькі месяцаў.

Першае, даволі агульнае папярэджанне паступіла яшчэ ў чэрвені 2023 года. Егіпецкія прадстаўнікі тады казалі, што сітуацыя ў Газе становіцца нестабільнай, і раілі Ізраілю аднавіць перамовы з ХАМАС.

У верасні Камель сам прыляцеў у Ізраіль ужо з больш сур'ёзным папярэджаннем. Паводле крыніц WSJ, ён казаў ізраільскім чыноўнікам, што сітуацыя ў Газе стала крытычнай і можа выйсці з-пад кантролю. У адказ яму заявілі, што сітуацыя пад кантролем.

Апошні з вядомых сігналаў прагучаў за некалькі дзён да 7 кастрычніка, калі Камель звязаўся непасрэдна з офісам Нетаньяху. Адзін з суразмоўцаў газеты сцвярджае, што егіпцяне працягвалі папярэджваць Ізраіль нават за 48 гадзін да нападу.

Пра тое, што Егіпет папярэджваў Ізраіль напярэдадні атакі, гаварылі і раней. У 2023 годзе старшыня камітэта Палаты прадстаўнікоў ЗША па замежных справах Майкл Макол заяўляў, што егіпецкі бок папярэдзіў Ізраіль прыкладна за тры дні да нападу. Але пра асабісты званок Камеля Нетаньяху, як піша WSJ, раней не паведамлялася.

Падобныя сігналы, паводле крыніц выдання, паступалі і з Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў. Яшчэ ў верасні 2023 года прэзідэнт ААЭ Мухамед ібн Заід аль-Нахаян нібыта казаў Нетаньяху пра прыкметы падрыхтоўкі ХАМАС да нападу. Арабскія спецслужбы звярталі ўвагу на змену рыторыкі тагачаснага лідара ХАМАС у Газе Ях'і Сінвара і частыя сустрэчы прадстаўнікоў групоўкі і «Ісламскага джыхаду».

Нетаньяху адмаўляў, што асабіста атрымліваў такое папярэджанне ад прэзідэнта ААЭ. Яго офіс таксама раней заяўляў, што ў месяцы перад 7 кастрычніка размоў паміж прэм'ерам і кіраўніком егіпецкай разведкі не было.

Папярэджанні былі і ўнутры Ізраіля

Новая інфармацыя дапаўняе ўжо вядомыя факты пра папярэджальныя сігналы, якія ізраільскія структуры атрымлівалі перад 7 кастрычніка.

Ізраільская армія мела дакумент з планам уварвання ХАМАС, але палічыла такі сцэнар нерэалістычным. Жанчыны-назіральніцы, якія служылі на мяжы з Газай, паведамлялі пра ўзмацненне трэніровак баевікоў, але іх папярэджанні таксама не прывялі да належнай рэакцыі. Акрамя таго, у ізраільскай службы ўнутранай бяспекі «Шын-Бэт» не хапала агентурных крыніц у Газе, якія маглі б загадзя раскрыць планы ХАМАС.

Новыя звесткі ўзмацняюць крытыку на адрас ізраільскага прэм’ера на фоне набліжэння парламенцкіх выбараў. Апазіцыя абвінавачвае яго ў фанабэрыстасці і злачыннай неабачлівасці, якая прывяла да найбуйнейшай трагедыі ў гісторыі краіны. У сваю чаргу Нетаньяху ўскладае адказнасць на кіраўніцтва сілавых структур і сцвярджае, што яны схавалі ад яго жыццёва важную інфармацыю.

У той жа час аналітыкі адзначаюць, што праблема была не толькі ў прэм'еры, але і ў сістэмнай памылцы ўсяго ізраільскага апарату бяспекі. У вайсковых і разведвальных колах панавала глыбокая ўпэўненасць у тым, што ХАМАС не адважыцца на буйную атаку.

Каментары1

  • Дзяніс
    28.09.2026
    Шаноўная Наша Ніва, я збалансую вашую падводку.

    «Атака стала пачаткам вайны ў Газе» у ходзе якой Ізраільская армія забіла больш за 80000 жыхароў рэгіёна, 20000 з якіх - дзеці. Камісія эксрертаў ААН трактуе дзеянні Ізраіля як генацыд.

Цяпер чытаюць

Намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта стаў цвердалобы Муравейка, а Генштаб узначаліў генерал, які не вучыўся ў Расіі22

Намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта стаў цвердалобы Муравейка, а Генштаб узначаліў генерал, які не вучыўся ў Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус-вахтавік на Ямале стварае песні на беларускай мове з дапамогай ШІ. «Раней музыка была закрытым клубам. Нейрасеткі адчынілі гэтыя дзверы з нагі»16

Mark Formelle упершыню выпусціў калекцыю plus size. Што па цэнах6

Улады абяцаюць кампенсацыю жыхарам з Жукоўскага, якіх заліло праз прарыў трубаправода1

«Дапамажыце, маю маму забіваюць!» 11‑гадовая дзяўчынка патэлефанавала ў міліцыю падчас сваркі бацькоў23

Вы ніколі не здагадаецеся, кухня якога народа нагадала блогеру Леаніду Пашкоўскаму стравы з беларускай вёскі4

«З вадой ляцела каменне. Усе падлогі затапіла». Як выглядае кватэра на Жукоўскага, у якой вадой выбіла вокны ВІДЭА7

Беларускі лічбавы голас больш не будзе рэзаць слых няправільнымі націскамі. Нейрасетку нарэшце навучылі адрозніваць «мУку» ад «мукІ»

Бараўляны засталіся без вады. Спачатку знікла святло, а цяпер з кранаў цячэ штосьці дзіўнае4

Дзве беларускія фуры трапілі пад удары дронаў на расійскай мяжы. Адна цалкам згарэла ВІДЭА25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта стаў цвердалобы Муравейка, а Генштаб узначаліў генерал, які не вучыўся ў Расіі22

Намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта стаў цвердалобы Муравейка, а Генштаб узначаліў генерал, які не вучыўся ў Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць