Грамадства11

У Беларусі затрымалі пяць чалавек за дапамогу махлярскім кол-цэнтрам. Трое з іх — непаўналетнія

У розных рэгіёнах Беларусі сілавікі затрымалі пяць чалавек, сярод якіх трое непаўналетніх. Паводле інфармацыі МУС, затрыманыя дапамагалі ўкраінскім кол-цэнтрам, якія займаліся махлярствам і крадзяжом грошай шляхам мадыфікацыі камп'ютарнай інфармацыі.

Скрыншот з відэа

Следства сцвярджае, што затрыманыя стваралі і адміністравалі суполкі ў Telegram. Іх удзельнікі, так званыя дропы, перадавалі нумары расійскіх аператараў мабільнай сувязі. Пасля гэтыя нумары адпраўлялі ва Украіну, дзе іх выкарыстоўвалі для рэгістрацыі акаўнтаў у месенджарах, махлярскіх званкоў і фішынгавых рассылак. Усяго, па інфармацыі ведамства, было перададзена больш за 2500 нумароў.

Таксама сілавікі выявілі 38 чалавек, якія, як сцвярджаецца, былі датычныя да гэтай схемы або ведалі пра яе. Па месцах іх жыхарства правялі ператрусы.

Следчыя распачалі крымінальную справу па факце завалодання маёмасцю шляхам мадыфікацыі камп'ютарнай інфармацыі, учыненага арганізаванай групай. Паводле гэтага артыкула затрыманым можа пагражаць да 12 гадоў пазбаўлення волі. Крымінальная адказнасць за такое злачынства ў Беларусі надыходзіць з 14 гадоў.

Каментары1

  • бабруйчанін
    28.09.2026
    ??? Каллегі сбушнікі грушнікі пракурорскія з Украіны злілі " канкурэнтаў" ці мясцовыя дапамагатыя???аГенты уплыва

Цяпер чытаюць

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»11

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»

Усе навіны →
Усе навіны

Іван Краўцоў расказаў, як займеў праблемы пасля трапляння ў брытанскі санкцыйны спіс цёзкі-расіяніна20

Памёр Аляксандр Якабсон15

11‑гадовая брытанка стала самым маладым шахматным гросмайстарам у гісторыі5

Вінакурню Любанскага ў Мінску закрыў сакрэтны гмах, дзе запраектаваныя кабінеты для допытаў і памяшканне для спальвання дакументаў11

Расіяне другі раз за дзень атакавалі цэнтр Кіева, трапілі ў медцэнтр1

Сталі вядомыя падрабязнасці пра маштабны пажар на сталічным паркінгу

Украіна пашкодзіла пяць цэхаў на заводзе па вытворчасці кампанентаў для «Арэшніка» і іншых ракет2

У Мінску на месцы былога аўтацэнтра Audi і Porsche будуць прадаваць Geely5

У Оршы на старым месцы малююць новы мурал з Караткевічам ФОТАФАКТ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»11

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць