У Мінску завяршаецца будаўніцтва новага комплексу інфекцыйнай бальніцы, а таксама ўзводзяцца і іншыя значныя аб’екты аховы здароўя. Пра гэта распавёў генеральны дырэктар «Мінскбуда» Анатоль Вядзёрчык, пішуць Мінск-навіны.

Анатоль Вядзёрчык удакладніў, што новы комплекс інфекцыйнай бальніцы будзе складацца з галоўнага і чатырох палатных карпусоў, а таксама дапаможных будынкаў.
Акрамя інфекцыйнай бальніцы, у сталіцы ўзводзяць і іншыя буйныя аб’екты аховы здароўя. У прыватнасці, у 2027 годзе плануецца ўвесці ў эксплуатацыю новыя карпусы 6‑й гарадской клінічнай бальніцы, а таксама будынак Мінскага гарадскога клінічнага анкалагічнага цэнтра.
— У перспектыве плануем распачаць будаўніцтва трох флагманскіх медыцынскіх цэнтраў у розных раёнах Мінска: на базе 10‑й гарадской клінічнай бальніцы, Мінскага навукова-практычнага цэнтра хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі, а таксама Гарадской бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі, — падсумаваў Анатоль Вядзёрчык.
Цяпер чытаюць
Беларус-вахтавік на Ямале стварае песні на беларускай мове з дапамогай ШІ. «Раней музыка была закрытым клубам. Нейрасеткі адчынілі гэтыя дзверы з нагі»
Каментары