Свет77

Германія запатрабавала скараціць праект бюджэту ЕС на сотні мільярдаў еўра. З бюджэту ЕС фінансуецца і беларуская культура

У адваротным выпадку яна пры падтрымцы Фінляндыі, Нідэрландаў, Швецыі і Даніі пагражае заблакаваць фінансавы план на бліжэйшыя сем гадоў.

Фота: Thierry Monasse/Getty Images

Канцлер Германіі Фрыдрых Мерц і лідары яшчэ пяці краін Еўрапейскага саюза прыгразілі не падтрымаць наступны сямігадовы бюджэт аб’яднання, калі выдаткі не скароцяць на «сотні мільярдаў» еўра. Пра гэта паведамляе Financial Times якая азнаёмілася з сумесным лістом кіраўнікоў дзяржаў.

Дакумент падпісалі лідары Германіі, Нідэрландаў, Швецыі, Даніі, Аўстрыі і Фінляндыі. Бюджэт ЕС «павінен быць фундаментальна рэфармаваны», а яго ўдзельнікам неабходна «зрабіць выбар», гаворыцца ў лісце.

«Калі бюджэт не будзе скарочаны на сотні мільярдаў, пагаднення сёлета не будзе», — заявіў FT дыпламат адной з краін, якія падпісалі дакумент.

Гэтыя шэсць дзяржаў забяспечваюць каля 40% паступленняў у бюджэт ЕС. Яны патрабуюць істотна паменшыць прапанаваную Еўракамісіяй суму €2 трлн, тлумачачы сваю пазіцыю неабходнасцю стрымліваць дзяржаўныя выдаткі.

Сродкі Еўрасаюза за апошнія гады сталі асноўнай крыніцай фінансавання беларускай культуры, дапамогі рэпрэсаваным у Беларусі і беларускіх СМІ, таму ад структуры і напаўнення бюджэту ЕС залежаць і беларускія нацыянальныя інтарэсы. Таталітарная дыктатура ў Беларусі крымінальна карае любое фінансаванне незалежных ініцыятыў. Гэта зрабіла еўрапейскае фінансаванне «лініяй жыцця» для беларускай мовы, ідэнтычнасці і грамадства. Фактычна, на сёння яны захоўваюцца за кошт падаткаў тых беларусаў, якія жывуць ці працуюць у ЕС. 

Найбольшая доля бюджэту Еўрасаюза выдаткоўваецца на выроўніванне ўзроўню развіцця бяднейшых краін ЕС — інвестыцыі ў краіны Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, а таксама на падтрымку сельскай гаспадаркі. Скарачэнне бюджэту саюза можа прывесці да падзення тэмпаў росту эканомікі Польшчы і краін Балтыі.

Каментары7

  • %
    29.09.2026
    Свая кашуля бліжэй да цела. Беларусь са сваей мовай, культурай і г.д улучна з народам, зусім малацікава Эўропе. Там зараз усе імкліва і істотна змяняецца, як бы сказалі таварышы з сваецкага палітбюро - рэзкі правы ўхіл назіраецца.
  • Стыдно і больно
    29.09.2026
    ЯКАЯ беларуская культура фінансуецца з гэтых грантаў? Псеўдамузей Новай Беларусі? П'янка-фестываль Тутака? "Бібліятэка" Івана Луцкевіча?
    Людзі фінансуюць САМІ тое, што яны лічаць сваім і цікавым!
  • 1
    29.09.2026
    Эканоміка ўсіх названых краін стагнуе ці знаходзіцца ў рэцэсіі, аднак бюджэт Еўразвязу з кожным годам абнаўляе рэкордныя паказчыкі, нібы ніякіх праблем няма. Брусэль адарваўся ад рэальнасці, і на гэты раз ім давядзецца зацягнуць паясы.

Цяпер чытаюць

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»2

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»

Усе навіны →
Усе навіны

У Оршы на старым месцы малююць новы мурал з Караткевічам ФОТАФАКТ

Раптоўна памёр 43‑гадовы камандзір узвода мінскага АМАПа50

У Мазыры запусцяць транспарт з поўным аўтапілотам

Кніга Насты Рагатко выйшла па-беларуску22

У Мінску забаранілі яшчэ адзін культурніцкі праект2

Першыя крыптабанкі зарэгістравалі ў Беларусі6

Егіпет папярэджваў Нетаньяху пра магчымы напад з Газы за некалькі дзён да 7 кастрычніка10

Украінскі прэм'ер Карэцкі: Украіна сутыкнулася з пагрозай страты інтэрнэту8

Украінскі спартсмен і яго спадарожніца сфатаграваліся ў Амане вярхом на вялікай чарапасе. Скончылася скандалам9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»2

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць