Беларус-вахтавік на Ямале стварае песні на беларускай мове з дапамогай ШІ. «Раней музыка была закрытым клубам. Нейрасеткі адчынілі гэтыя дзверы з нагі»
-
27.09.2026Ну вось. Менавіта вось такім чынам ШІ і зьнішчыць чалавецтва.
-
27.09.2026Літаральна ўчора тут дзясяткі жывых гуртоў прыгадалі, а яшчэ сотні - не прыгадалі. ШІ тым і адрозніваецца, што ні гітару, ні фартэпіяна, ні бас з барабанамі не заменіць, і пад яго на канцэрце не паслэмішся, як на шоў гэтых нашых памятных выканаўцаў.
Пластмасавы свет перамог, макет аказаўся мацнейшым - пакуль усё ж не. Добра, што моладзі цікава на жывых інструментах пабрыньчаць.
ШІ хай будзе забаўкай, а творчасць застаецца жывой. -
27.09.2026"Пластмасавы свет перамог, макет аказаўся мацнейшым"
Очень в тему вспомнили. Хотел бы посмотреть на тот AI, который сможет повторить Летова (не спародировать, а создать что-то подобное). Вроде слушаешь - и текст хрень на грани понимания, и музыка простая... а офигеваешь, аж слезы наворачиваются. Спустя три десятка лет со времен юности - все так же, я проверял... правда, добавилась ностальгия по ней, по юности ) Уж и Егора того нет сколько годков...
Кто-то это описал как картину - ее надо смотреть с расстояния, а не разглядывать отдельные мазки краски. Думаю, до такого "понимания" музыки AI дойдет примерно никогда. -
28.09.2026..., паўтарыць Летава? Слёзы? Мае табе спачуванні..
-
28.09.2026Ну, як антысавецкі дысідэнт, ахвяра карнай медыцыны і ўзор бескампраміснай творчасці ён заслугоўвае павагі як мінімум. Гэта потым кінуўся ў сяброўства з Лімонавым, нацбальшавізм і т.д.
Ён жа разабраў патэрны паводзінаў сістэмы датычна чалавека ("і вот нас вызывают в особый наш отдел... скажі, а почему ты вместе с танком не сгорел?"), але ўзгадаваная на пабедабесіі генерацыя Летава часцей за ўсё не слухала і зноў пайшла гарэць у танках. Няма прарока ў сваёй айчыне - тым горш для згарэлых.
Летаў з Цоем - два бакі аднаго расейскага медаля, аднак першы хаця б антысістэмны і контркультурны, у КГБ-рок-клубы не запісваўся.
І, вяртаючыся да тэмы ШІ, сітуацыю з пластыкавым светам ён апісаў даволі дакладна, таму і быў працытаваны. -
27.09.2026Першы сучасны недахоп, на мой погляд: пастаянна памылковыя націскі. Цяжка слухаць, рэжуць вуха. А гэта ж выбраны лепшыя трэкі.
Калі праграма памыляецца з націскам, гэта можна выправіць, паставіць яго ў тэксце ўручную. Няўжо творцы гэта не ведаюць? Не разумею такую абыякавасць.
Хутчэй за ўсё, творцы настолькі лянівыя, што і на механістычнае, але ручное выпраўленне памылак шкадуюць свайго часу. Ганяюць некалькі ўдалых промптаў, "і так сыдзе".
Ну і ўвогуле ШІ-музыка мне хутка прыядаецца. Калі каму цікава слухаць паток з любімага стылю, мабыць, для яго такое ідэальна. А калі цікава пачуць свежае ў музыцы або ў тэксце, тады не дастаткова.
Мяркую, і такія ШІ-эксперыментатары з'явяцца, з тых, што маюць ідэі, але раней не маглі знайсці ўсіх музыкантаў або грошы для якаснага запісу. -
28.09.2026.,
якія ж павярхоўныя разважаньні ў Вас пра ШІ-музыку, як і пра астатняе❗ Ці чулі толькі пару кампазыцыяў, і тыя Вам прыеліся❓
Насамрэч жа ШІ-музыка вельмі разнастайная. Бывае ў «патоку з любімага стылю», напрыклад, нават з аднаго каналу на Ютубе, штосьці адразу наймоцна западае ў душу, што аж немагчыма адарвацца. А іншая ШІ-кампазыцыя якраз з таго самага «патоку» й ад тых кіраўнікоў і творцаў зусім прыходзіцца не да спадобы. Навогул, Кропка, сьвет ня толькі чорна-белы, і ня ўсё можна раскласьці на палічачкі, чым Вы марна, але надта апатантана намагаецеся тутака займацца. :) -
28.09.2026Даўно і перыядычна цікаўлюся і сам трохі эксперыментаваў.
Менавіта таму і кажу пра націскі - гэта найпершая праблема ў беларускамоўным кантэксце сёння. І калі чалавек настолькі непісьменны і абыякавы, што нават вар’яцкі націск прапускае ў "прадукт", то, відавочна, што і ў іншае ён не шмат працы і душы ўклаў.
Як часта кажуць у такіх выпадках, "лепш пакажы промпт" (а ўкінуць промпт у ШІ мы і самі здолеем, больш карысці будзе). -
28.09.2026.,
наконт націскаў я абсалютна з Вамі салідарны. Напрыклад, у Ютубе гляджу ролікі па псыхалёгіі й стаіцызму з агучкай і нават, мабыць, тэкстам, створарым т.зв. ШІ. І няправільныя націскі гэта першы шыбалет (ня блытаць з шыбанетам), якія выдаюць гэны «іньцялект». Таму ў мяне таксама былі ппдобныя думкі — павучаюць, як трэба ўдасканальвацца, а самі нават націскі павыпраўляць ня могуць!
Але мой допіс быў пра тое, што Вам «увогуле ШІ-музыка хутка прыядаецца». І ніколькі не пра націскі. :) -
28.09.2026«Падобныя...» – выбачаюся за абмылку. :(
-
28.09.2026Добра, што пагадзіліся пра націскі. Бо я мог яшчэ прывесці і аналогію пра ШІ-пераклады з ляпамі, за якімі не назіраюць карэктары ў беларускіх СМІ.
А ў чым праблема з "ШІ-музыка мне хутка прыядаецца"? Забылі пра "мне" - размова пра мае густы. І я ж не адмаўляю, што камусьці гэта добра - сказаў, што "мабыць, для яго такое ідэальна".
Пра густы не спрачаюцца. Таму дзіўныя Вашы нападкі адразу, яшчэ і з абагульненнямі пра чорна-белае, павярхоўнае, палічкі нейкія. Ваша права слухаць тое, што вам падабаецца. Справа асабістая. Тут па азначэнню няма поваду для спрэчак. -
27.09.2026«...Мужчына выпускае песні па-беларуску, створаныя пры дапамозе нейрасетак. Пра свае эксперыменты мужчына расказвае ў сацсетках.»
———
Хоспацю, мабыць, пара адчыняць ужо дабрачынны збор сродкаў на Слоўнік сінонімаў для гэтага ... . -
28.09.2026ЯНКА, Не богохульничай, эвропеец сельский.
-
28.09.2026НН дзякуй вялізны за артыкул! Аўтару падзяка і поспехаў у творчасці! Трэкі проста агонь!
-
28.09.2026Як раз, калi ёсць "густ, нагледжанасць", слухаць выникi дзейнасцi ШI часцей за ўсё немагчыма.
-
28.09.2026Нават пачатковая музычная адукацыя дае магчымасць чалавеку зразумець, дзе ШІ, а дзе чалавек, дзе Бах, а дзе Сялук.
-
28.09.2026Это не творчество
-
28.09.2026Главное, чтобы в медицину, ядерную энергетику и пр. дверь с ноги не открывали.
Хутка ўсё ШІ будзе рабіць… а што ж людзям застанецца?… канчаткова атупець і паўзьці на могілкі?..