Грамадства

58‑гадовую мінчанку асудзілі за пратэсты і «абразу Лукашэнкі»

Аксана Марыніна — па адукацыі педагог.

Аксана Марыніна. Фота з яе старонкі ў фэйсбуку

Мінчанцы Аксане Марынінай (Шышыкавай) 58 гадоў. У 1992 годзе жанчына скончыла Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка. Яна замужам, мае дарослую дачку.

Мяркуючы па сацсетках, доўгі час Аксана займалася продажам тавараў для здароўя.

Нядаўна Аксану асудзілі ў судзе Першамайскага раёна Мінска паводле ч. 1 арт. 342 (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі) КК.

Марынінай прысудзілі хатнюю хімію.

Масавыя палітычныя рэпрэсіі ў краіне пачаліся пасля 2020 года. Тады Аляксандр Лукашэнка прайграў Святлане Ціханоўскай, але не аддаў ёй улады, а змусіў яе выехаць за мяжу. Адбыліся масавыя народныя пратэсты супраць дыктатуры і фальсіфікацыі выбараў. На гэта ўлады адказалі рэпрэсіямі.

Паводле падлікаў аб'яднання сілавікоў «Белпол» і праваабаронцаў, вядомыя імёны як мінімум 10050 чалавек, якія падпалі пад палітычна матываваныя крымінальныя справы. Усяго тыя ці іншыя палітычныя рэпрэсіі (крыміналкі, адміністратыўкі, звальненні, ператрусы, вымушаная эміграцыя) закранулі сотні тысяч беларусаў. 

«Экстрэмізмам» улады Беларусі лічаць патрабаванне правесці свабодныя выбары з празрыстым падлікам галасоў, а таксама практычна ўсялякую крытыку ўладаў, прарасійскіх гістарычных наратываў, праявы салідарнасці з Украінай, антываенныя выступы. 

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары

Цяпер чытаюць

Статкевіч апублікаваў фоты іх новага з Марынай Адамовіч дома3

Статкевіч апублікаваў фоты іх новага з Марынай Адамовіч дома

Усе навіны →
Усе навіны

У Швейцарыі праходзіць рэферэндум аб нейтралітэце. На коне — падтрымка санкцый супраць Расіі і супрацоўніцтва з НАТА5

Намесніка дырэктара мазырскага каледжа асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»5

Расія і ЗША ў ААН прыбралі патрабаванне пра кантроль чалавекам над вайсковым штучным інтэлектам1

Такаеў звольніў міністра абароны пасля гібелі 14 вайскоўцаў на вучэннях2

Іспанскі смоўж жарэ ўсё запар. Спыніць яго дапаможа піва — любое, і цяпер акурат час для гэтага6

Кіраўнік МЗС Германіі распавёў, навошта сустракаўся з Лаўровым і якія тэмы абмяркоўвалі1

Што, калі б у прыродзе не было драпежнікаў? Прыклад аднаго вострава паказаў, што гэта зусім не рай8

У першым матчы Лігі нацый УЕФА беларусы прайгралі Албаніі3

«Павяліся на бясплатную экскурсію і пакінулі там $500». Беларуска расказала пра адпачынак у В'етнаме10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Статкевіч апублікаваў фоты іх новага з Марынай Адамовіч дома3

Статкевіч апублікаваў фоты іх новага з Марынай Адамовіч дома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць