У новай калекцыі прадстаўлена адзенне з памерамі да 6XL.

Фота: «Анлайнер»
Mark Formelle упершыню выпусціў калекцыю plus size. У «Рытмах штодзённасці» прадстаўленае адзенне ў памерах да 6XL.
У калекцыю ўвайшлі джэмперы, світшоты, кашулі і джынсы — гэта значыць усё, з чаго збіраецца штодзённы гардэроб, піша «Анлайнер».
Кожная мадэль прайшла некалькі прымерак на рэальных фігурах, упэўніваюць прадстаўнікі брэнда.
Цэны на джэмперы складаюць 54,99 рубля. Кашулі, світшоты і штаны каштуюць ад 69,99 рубля, а джынсы — 99,99.
Каментары