Грамадства77

У Белавежскай пушчы пабудуюць больш прасторную рэзідэнцыю Дзеда Мароза

У Белавежскай пушчы плануюць стварыць новую сучасную рэзідэнцыю беларускага Дзеда Мароза. Яна павінна быць больш прасторнай і маштабнай за цяперашнюю. Пра гэта на першым экалагічным фестывалі «Зубр-фэст» паведаміў старшыня Брэсцкага аблвыканкама Пятро Пархомчык, піша sb.by.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: belarus.travel

Паводле слоў чыноўніка, стаіць задача ўжо да наступнага Новага года прымаць гасцей на новай пляцоўцы. Новая рэзідэнцыя павінна быць больш сучаснай, прасторнай і вялікай.

Яе стварэнне разглядаецца як частка развіцця Белавежскай пушчы і яе турыстычнай інфраструктуры. Улады разлічваюць прыцягнуць у нацыянальны парк больш турыстаў і зрабіць яго месцам, якое наведваюць на працягу ўсяго года.

Цяперашняя рэзідэнцыя беларускага Дзеда Мароза адкрылася ў Белавежскай пушчы ў 2003 годзе. Яна знаходзіцца ў глыбіні запаведнага лесу, больш чым за дзесяць кіламетраў ад цэнтральнага ўваходу ў нацыянальны парк у вёсцы Камянюкі. Раней на гэтым месцы знаходзіўся зубрагадавальнік, куды зімой прыходзілі карміцца зубры. Плошча сядзібы складае 15 гектараў.

У цяперашні комплекс уваходзіць дом Дзеда Мароза. На першым паверсе размешчаныя тронная зала і кабінет, а на другім — спальня і балкон. Побач знаходзяцца асобны домік Снягуркі і «Скарбніца», дзе захоўваюцца падарункі, лісты, малюнкі, фатаграфіі і вырабы, якія дасылаюць дзеці. Таксама на тэрыторыі працуе музей Дзеда Мароза.

У сядзібе ёсць вятрак, чароўны калодзеж, сажалка з Царэўнай-жабай, а таксама шмат драўляных скульптур і кампазіцый паводле вядомых казак. Рэзідэнцыя прымае наведвальнікаў круглы год. Дабрацца да яе можна на транспарце нацыянальнага парку ў складзе экскурсійнай групы.

Каментары7

  • ЗЮСЯ
    26.09.2026
    ?,
    расейскі "дзед мароз" на пужае а беларускамоўны дыктатар пужае , з сябе пачні каланізацыю і усё будзе файна ў РБ?
    1)чарадзейства - чараўніцтва
    2) ЗЮСЯ !!
  • Снягурка
    26.09.2026
    Дзед Мароз пакуль на лесанарыхтоўцы працуе, каб усім да першага студзеня елак хапіла.
  • дэкаланізацыю
    26.09.2026
    ЗЮСЯ , дадаў - дэкаланізацыю . Sorry

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай33

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай

Усе навіны →
Усе навіны

Ва Украіне адрэагавалі на «заявы з-за мяжы» аб неабходнасці замены Зяленскага24

New York Times: Вашынгтон спакушаў Расію ў тым ліку вывадам беларускага калію з-пад санкцый11

У Антарктыдзе рэзка скарацілася калісьці найбуйнейшая калонія пінгвінаў. Іх меней аж на паўмільёна2

У Польшчы адбыўся яшчэ адзін напад з нажом у школе, ёсць параненыя7

Расія скароціць выплаты Беларусі на 1,4 мільярда рублёў. Што хаваецца за «бязвыплатнымі» грашыма бюджэту?4

Кая Калас: Цяпер не час аслабляць ціск на Маскву, у панядзелак будзе новы пакет санкцый6

Першы танкер з расійскім дызелем ужо падыходзіць да берагоў ЗША10

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта103

Аэрастаты вяртаюцца на поле бою: як іх выкарыстоўвае Украіна і ці могуць яны абараніць масты Кіева

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай33

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць