Пасля аварыі на цепласетках у Мінску па дзясятках адрасоў адключылі гарачую ваду
Выбух вады на цепласетках на вуліцы Жукоўскага спынілі а 13:05. Спецыялісты адпампоўваюць ваду і абследуюць участак, каб дакладна вызначыць месца аварыі, паведамілі ў Мінгарвыканкаме.

На час рамонту выключылі падачу гарачай вады па наступных адрасах:
вуліца Жукоўскага: 2, 4, 6 (карпусы 1—4), 8 (корпус 1);
вуліца Магілёўская: 4 (карпусы 1—4), 6 (карпусы 1—4), 8 (карпусы 1—4), 12, 12а, 16, 18, 20, 24;
вуліца Варанянскага: 11 (корпус 2).
Прычыны аварыі высвятляюцца.
Каментары