Грамадства77

Вячорка: Сустрэча Сікорскага з Рыжанковым можа ўдарыць па стаўленні да беларусаў у Еўропе

Калі абмеркаванняў сустрэчы міністраў замежных справаў Польшчы і Беларусі ў кантэксце пацяплення і паляпшэння адносінаў будзе шмат у медыях, гэта можа негатыўна адбіцца на гатовасці Еўропы прымаць беларусаў і даваць ім прытулак.

Максім Рыжанкоў і Радаслаў Сікорскі, фота МЗС Беларусі

Такую думку выказаў старшы дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка ў эфіры «Раніцы з Белсатам».

Сёлетні ўдзел беларускіх дэмакратычных сілаў у Генеральнай асамблеі ААН Франак Вячорка назваў вельмі паспяховым. Асобна ён вылучыў сайд-івэнт — міністэрскую сустрэчу на палях Асамблеі. Палітык падкрэсліў, што раней такога ўзроўню, «каб прыходзілі 12 міністраў і віцэ-міністраў», не было.

Сустрэліся прадстаўнікі дэмсілаў і з міністрам замежных справаў Беларусі Максімам Рыжанковым.

«Мы размаўлялі з аўстрыйскай міністаркай замежных спраў, бачу, Рыжанкоў выходзіць, я падыходжу да дэлегацыі, працягваю руку, ён таксама працягвае, падыходзіць метр, потым глядзіць, шугаецца, руку хавае. Кажу: «Не, ну давайце паразмаўляем. Бо Алейнік, мінулы міністр, быў вельмі адкрыты, і размаўляў, і вітаўся, а гэты проста такі баязлівы. <…>. Ён пачаў нешта там, жабракі, там са шляпай ходзіце, пабіраецеся, пачаў гэтую сваю ўсю эпапею. Кажу, давайце проста паразмаўляем. Ну вось ён і ўцёк».

На думку Вячоркі, такія паводзіны міністра паказваюць сутнасць афіцыйных беларускіх уладаў: яны хочуць размаўляць з Захадам, атрымліваць грошы, каб з іх санкцыі здымалі, а з беларусамі гаварыць не хочуць.

Адной з галоўных навінаў з Генасамблеі стала сустрэча Рыжанкова з міністрам замежных справаў Польшчы Радаславам Сікорскім.

Са словаў Вячоркі, прадстаўнікі дэмсілаў размаўлялі з Сікорскім да той сустрэчы і пасля. Як распавёў кіраўнік польскага МЗС, размова з Рыжанковым была адказам на запыт з Мінска — «яны вельмі хацелі гэтай сустрэчы, і міністр даў шанец».

«Я ведаю, што гэтая камунікацыя адбываецца пастаянна, таму няпраўду кажуць, што няма дыялогу. Але гэта такі крэдыт. Вы хочаце размаўляць? Ну вось. Хочаце фота таксама? Так, яны самі папрасілі фота і самі яго апублікавалі. Але ці гатовыя яны нешта рабіць? Таму што гэта ж не першая сустрэча. За гэты год было столькі гэтых сустрэчаў. <…>. А некаторыя кажуць, што пасля кожнай сустрэчы рабілася толькі горш. Таму паглядзім, што будзе рабіць Мінск. Бо трэба глядзець не на словы, на справы», — кажа дарадца Ціханоўскай.

У Менску выдатна ведаюць, што трэба зрабіць, каб адносіны палепшыліся, падкрэслівае Вячорка. Так, для Польшчы важныя пытанні — гэта бяспека на мяжы, мігранты, спыненне правакацыяў. Для беларусаў важна, каб вызвалілі людзей і спыніліся рэпрэсіі. Для Украіны — каб Беларусь спыніла падтрымку вайны. А Менск, як пакуль што выглядае, не хоча нічога рабіць, а хоча дыялогу дзеля дыялогу.

«Проста сустракайцеся з намі, фатаграфуйцеся, рабіце выгляд, што ў нас адліга і нармалізацыя, але рабіць мы нічога не будзем. Але ж усе ўсё разумеюць. Міністр Сікорскі гэта ўжо праходзіў шмат разоў. І 15 гадоў таму гэтае самае было, але ён хоча даць шанец. Я не думаю, што гэта сведчыць пра тое, што ўсё ідзе добра, магчыма, гэта якраз сігнал, што ўсё можа ісці ў кепскім напрамку. Таму што агульная дыскусія на ААН была пра тое, што можа быць эскалацыя, і Расея можа сапраўды вайну пашырыць. І, магчыма, гэта якраз не пазітыўны, а якраз трывожны званочак», — зазначае палітык.

На думку Вячоркі, Мінску цяпер страшна, што Расія ўцягне Беларусь у вайну, і гэта ў першую чаргу ўдарыць па Лукашэнку. Ён разумее, якія наступствы яго чакаюць, і шукае варыянты. Хоць наўрад ці ўжо мае на сённяшні дзень самастойнасць і суверэнітэт.

Дарадца Ціханоўскай падкрэслівае, што яе прымаюць на ўзроўні прэм’ераў, прэзідэнтаў у сталіцах. Сустрэча ж Сікорскага з Рыжанковым на палях — гэта зусім іншы ўзровень, «проста неба і зямля», і «Лукашэнку трэба прайсці шмат крокаў, каб неяк легітымізаваць і вярнуць сябе ў заходні свет».

Ёсць, аднак, у сустрэчы Сікорскага з Рыжанковым і пэўныя рызыкі, зазначыў Вячорка. Калі гэтай навіны і размоваў, што сітуацыя нармалізуецца, паляпшаецца, «будзе шмат у медыях», гэта можа ўдарыць па стаўленні да беларусаў у Еўропе.

«Маўляў, калі сітуацыя нармалізавалася, дык вяртайцеся ў Беларусь. А там людзей будуць саджаць. У Еўропе ж не будуць даваць прытулкі. Такая рызыка ёсць. І таму яшчэ больш важна тлумачыць, што няма змяншэння рэпрэсіяў, што палітвязні працягваюць сядзець.

Таму што ў заходнюю інфармацыйную павестку трапляюць толькі навіны, што вось памілавалі 15 чалавек. Мы яшчэ нават не ведаем, каго рэальна там памілавалі, імёнаў не маем. Але гэта навіна прайшла, і, напрыклад, міграцыйныя органы: «О, так у вас ужо там усіх памілавалі».

Таму рызыкі вялікія ёсць, і трэба яшчэ больш працаваць, яшчэ больш даносіць інфармацыю. З аднаго боку добра, што ёсць нейкі шанец, і людзі выходзяць на свабоду, з іншага боку трэба тлумачыць, што прырода рэжыму не змянілася, патрэбныя сістэмныя змены», — разважае Вячорка.

Пытанне сістэмных зменаў падымае амерыканская дэлегацыя. Джон Коўл кажа пра неабходнасць спынення заганнай практыкі, калі адных выпускаюць, а іншых саджаюць. Відавочна, што Лукашэнку ад гэтага некамфортна, зазначае дарадца Ціханоўскай.

У гэтай сітуацыі важна не спяшацца адмяняць санкцыі, мяркуе Вячорка. Калі зараз зняць усе абмежаванні, сітуацыя ў Беларусі замарозіцца — і будуць рэпрэсіі, і палітвязні. Гэтага нельга дапусціць, перакананы палітык.

Каментары7

  • Трымай клована
    26.09.2026
    Гэта ж твая праца, каб стаўленне да беларусаў замежжа не пагаршалася.
  • Зинаида
    26.09.2026
    Так Максим и не дипломат. К тому же в отличие от интеллектуальной сволочи Алейника, туповат. Кстати, максим является психопатом: громко разговаривает, возбужденно реагирует на события, эмоционально не уравновешен, абсолютно не готов к событиям -экспромтам. Поэтому и усрался, когда Вечорку увидел. Странно, что такой дурак стал министром самого гибкого министерства. Но видно сейчас спрос на дураков.
  • Рэня
    26.09.2026
    Ляпала, і сапраўлы ты ляпала. ). Вусатая сіпатая ляпала ляпала пра ўсё, што не патрэбна жыццю.

Цяпер чытаюць

Расіяне сапраўды сталі часцей купляць нерухомасць у Беларусі? Вось што расказваюць рыэлтары18

Расіяне сапраўды сталі часцей купляць нерухомасць у Беларусі? Вось што расказваюць рыэлтары

Усе навіны →
Усе навіны

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ17

Басіст «Пятлі», яго 18‑гадовы сын і зорка «Разбітага сэрца пацана» — расказваем пра беларускамоўны гурт Prypiać, які прэзентаваў аўтарскую «Калыханку»11

У Мінску пачалі судзіць трох беларусаў, якім павесілі «тэрарызм» і «здраду дзяржаве». Аднаго з іх затрымалі ў Крыме6

Беларус выкладае ў Польшчы робататэхніку і праграмаванне дзецям эмігрантаў

Беларускі музей імя Івана Луцкевіча рыхтуе выставу да 120‑годдзя «Нашай Нівы» і просіць дапамагчы з экспанатамі4

Мінчанка паспрабавала знайсці «тату на гадзіну» для сына праз сацсеткі10

Класкоўскі: Калі калій пойдзе праз Клайпеду, гэта знізіць залежнасць Беларусі ад Расіі30

Ціханоўская пабачылася ў Нью-Ёрку з «дзіцём Беларусі» Кіану Рыўзам26

РІА Навіны выдаліла тэкст пра вайну з Літвой. Бо «не адпавядае дзяржаўнай палітыцы»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіяне сапраўды сталі часцей купляць нерухомасць у Беларусі? Вось што расказваюць рыэлтары18

Расіяне сапраўды сталі часцей купляць нерухомасць у Беларусі? Вось што расказваюць рыэлтары

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць