У размове з кітайскім лідарам Трамп падкрэсліў, што прамая або ўскосная падтрымка Тэгерана абсалютна непрымальная.

Прэзідэнт Дональд Трамп падчас візіту старшыні Кітая Сі Дзіньпіна ў Вашынгтон перасцярог яго ад падтрымкі Ірана, супраць якога ЗША з канца лютага вядуць ваенную кампанію. Пра гэта пасол ЗША ў Кітаі Дэвід Пердзью заявіў у інтэрв’ю CNBC.
Паводле яго слоў, у размове з кітайскім лідарам Трамп падкрэсліў, што прамая або ўскосная падтрымка Тэгерана «абсалютна непрымальная».
У Fox News таксама спыталі Пердзью, ці азначае гэта, што Пекін спыніць аказваць садзейнічанне Ірану. У адказ той заявіў, што Вашынгтон атрымаў ад Пекіна адпаведныя запэўніванні.
«Мы ўжо бачым пэўныя зрухі ў гэтым напрамку… У гэтым і заключаецца сутнасць абавязацельстваў. Учора яны запэўнілі нас, што больш гэтага не робяць», — сказаў пасол.
У пятніцу сам Трамп сказаў, што абмяркоўваў з Сі вайну супраць Ірана, але падрабязнасцяў не раскрыў.
У ліпені крыніцы Reuters паведамлялі, што Іран дамовіўся з КНР аб пастаўцы да 400 пераносных зенітных ракетных комплексаў (ПЗРК).
Цяпер чытаюць
Басіст «Пятлі», яго 18‑гадовы сын і зорка «Разбітага сэрца пацана» — расказваем пра беларускамоўны гурт Prypiać, які прэзентаваў аўтарскую «Калыханку»
Каментары