Гісторыя11

У Крэўскім замку знайшлі падмуркі замкавага моста

Археалагічныя даследаванні ў Крэўскім замку пад кіраўніцтвам супрацоўніка Інстытута гісторыі НАНБ Алега Дзярновіча прынеслі новыя вынікі, паведамляе прэс-служба ІГ НАНБ.

На тэрыторыі дзядзінца знайшлі падмуркі моста — дзве лініі каменнай муроўкі, на якія абапіраліся драўляныя канструкцыі моста ад так званай Малой брамы цераз замкавы стаў да пагорку на дзядзінцы. Такім чынам забяспечваліся абарончыя задачы, а адначасова функцыянаванне эфектыўнай сістэмы гідрарэгуляцыі.

Вядома, што пры будаўніцтве Крэўскага замка выкарыстоўвалася фартыфікацыйная канцэпцыя стварэння вакол яго затопленай прасторы. Але абаронцам замка трэба было ўмець жыць на вадзе. Замкавы мост на дзядзінцы быў часткай такога фартыфікацыйнага мастацтва. 

Паводле праекту рэстаўрацыі, на тэрыторыі замка плануецца аднавіць два масты, у тым ліку і таго, падмуркі якога цяпер даследуюцца. 

Археолагі знайшлі ў мураваных канструкцыях нішы для паляў моста, а пад мостам і побач з ім — падмуркі малых пабудоў.

Каментары1

  • Балтарус
    26.09.2026
    Зрабіце артыкул з фотамі замка на якім этапе адбываецца рэканструкцыя

Цяпер чытаюць

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску 1 і 2 кастрычніка будуць перакрываць рух. Спіс вуліц1

У Малінаўцы прадалі платную паркоўку на аўтарынку— цана ўражвае

Кіраўніка аддзела Support Desk Technologies асудзілі на пяць гадоў калоніі — меркавана, за данаты на падтрымку Украіны6

У Эстоніі мужчына ўзламаў чужую кватэру, каб забраць свайго ката1

Apple абнавіла спадарожнікавыя здымкі Мінска. Цяпер гэта самыя свежыя касмічныя здымкі сталіцы2

Паўднёвакарэйская разведка расказала пра здароўе Кім Чэн Ына2

Крышціяну Раналду завяршыў кар'еру ў зборнай Партугаліі?

Тураўскія каменныя крыжы, якія нібыта прыплылі з Кіева, мабыць, паставілі пры Канстанціне Астрожскім5

У «Мінсктрансе» расказалі, колькі ў Мінску штомесяц ловяць зайцаў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць